RFE/RL |
Панядзелак, 12 Чэрвеня 2000 |
Сёньня |
На сёньняшні дзень Бераставіцкім райвыканкамам быў прызначаны тэрмін высяленьня з кватэры праваслаўнага сьвятара Івана Спасюка, які жыве у мястэчку Пагранічны. Аднак ягоная сям’я зь пяці чалавек пакуль засталася на месцы. Іван Спасюк, атрымаўшы паперу такога зьместу з райвыканкаму, зьвярнуўся ў абласны выканаўчы камітэт. Ён прасіў скасаваць рашэньне раённай улады аб ягоным высяленьні. Ягоная заява была разгледжаная ў аблвыканкаме, адкуль прыйшоў пісьмовы адказ. Заяўніку патлумачана, што зь Бераставіцы ён атрымаў толькі папярэджаньне. Рашэньне аб высяленьні райвыканкам не прымаў, паколькі гэта не ў ягонай кампэтэнцыі, а высяленьне з жыльля, адпаведна жыльлёваму заканадаўству, адбываецца толькі ў судовым парадку. Карацей па свойму супакоілі сьвятара гарадзенскія чыноўнікі. Аднак па
тэлефоне ён мне прызнаўся, што на ўсялякі выпадак сядзіць сягоньня дома,
раптам усё ж прыедуць высяляць, у яго была й яшчэ адна навіна.
Сяргей Астраўцоў, Горадня
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |