[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


15 Чэрвеня 2005
Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута нарадзіўся ў 1964 годзе ў Горадні. Скончыў філфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1986). Кандыдат філялягічных навук (1997), тэма дысэртацыі – “Чытач у творчай сьвядомасьці А.С. Пушкіна”.

Працаваў настаўнікам, сакратаром ЦК ЛКСМБ (1991), першым сакратаром ЦК ЛКСМБ (1991-1994). Быў начальнікам Упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (ліпень 1994 – студзень 1995), сышоў у адстаўку, узяўшы на сябе адказнасьць за “белыя плямы” ў газэтах замест дакладу дэпутата апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня С. Антончыка пра карупцыю ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.

Аўтар шматлікіх публікацыяў у беларускім друку. Укладальнік зборніку твораў Фадзея Булгарына ў сэрыі “Беларускі кнігазбор” (2003) . Жанаты, жыве ў Менску.

Аўтар палітычнай біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі, якая днямі выйшла ў Маскве ў выдавецтве “Референдум”.

Спасылкі:
Аляксандар Фядута: “Лукашэнка — не выпадковы прэзыдэнт”
Адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Фядуты “Лукашэнка. Палітычная біяграфія”
Человек дня Радио Свобода - Александр Федута (euro.svoboda.org)
В Литве вышла книга "Лукашенко. Политическая биография" (euro.svoboda.org)
Александр Федута : Статьи (nmnby.org)
Федута Александр (slounik.org)
14.01.2005
Юры Зісер
08.02.2005
Уладзімер Арлоў
25.03.2005
Рыгор Барадулін
04.04.2005
Барыс Кіт
07.06.2005
Сяргей Дубавец
06.07.2005
Адам Глобус
12.07.2005
Павал Севярынец
08.08.2005
Анжаліка Борыс
25.08.2005
Уладзімер Някляеў
08.10.2005
Аляксандар Мілінкевіч
08.12.2005
Андрэй Саньнікаў
12.12.2005
Апытаньне наведнікаў сайту
22.12.2005
Тацяна Хома
2003  2004  2005  2006
[ 10/06/2005 21:16 ]
Задаю тое самае пытаньне, што я задаў Сяргею Дубаўцу тыдзень таму. Ён на яго не адказаў, ухіліўся. Спадзяюся, што вы будзеце больш мужным. Пытаньне такое: Якія шанцы на зьмену ўлады ў 2006? Як бы вы ацанілі гэтыя шанцы (у працэнтах) і якія бачыце сцэнары?
Я пэсіміст. Шанцаў на перамену ўлады амаль ня бачу – калі толькі Захад ня здолее пераканаць Расею выступіць адзіным фронтам і тым самым пазбавіць рэжым ягонага галоўнага апірышча (галоўнае апірышча – даўно не народ, а менавіта расейская эканоміка, якая разамлела ад нафтадолараў). Але калі меркаваць па ўкраінскім сіндроме” насельнікаў Крамля, спадзяваньняў на гэта няшмат. Тым болей што і Захад перакананы ў тым, што ў Менску паўторыцца кіеўска-тбілісцка-бішкекскі сцэнар, а таму ігнаруе Расею цалкам. А наша апазыцыя здуру яшчэ і падаграе яго аптымізм.



Словам, на перамену ўлады даю працэнтаў 10. Гэта мала, алі рабіць стаўкі, але гэтага дастаткова, каб працягваць жыць у сваёй краіне, што я і раблю. Памятаеце, як у Ахматавай: «Я была тогда с моим народом / Там, где мой народ, к несчастью, был». Спадзяюся, што эміграваць мне не давядзецца.
[ 10/06/2005 21:38 ]
Где найти книгу,желательно в электронном варианте
Кнігу можна набць ў Маскве, у буйных кнігарнях і на Беларускім вакзале. Я не зьяўляюся ўладальнікам аўтарскіх правоў і не магу распаражацца электроннай вэрсіяй ў адпаведнасьці з дамовай з выдавецтвам.
[ 10/06/2005 22:00 ]
Спадар Аляксандар! Як укладальнік кнігі Булгарына, ці лічаце Вы, што сучасны, нават скажам беларускі погляд на гэтую асобу, павінен быць скарэктаваны ў адрозьненьні ад таго, як гэта падавалася ў савецкай школе, калі Булгарын успрымаўся выключна як ўдзельнік цкаваньня Пушкіна?
Цалкам згодны з Вамі. Дастаткова прыгадаць, што менавіта Булгарын спрыяў выезду за межы Расейскай імперыі Адама Міцкевіча, усяляк прапагандаваў яго творчасьць. У яго знаходзілі падтрымку і цёплы прым Валенці Ваньковіч, Аляксандар Арлоўскі, Адам-Гнорый Кіркор, шмат якія іншыя выбітныя беларусы.



Наогул, калі радыё Свабода пагодзіцца, я б прапанаваў цыкл перадач пад назвай «падарожжа ў XIX стагодзьдзе” – адмыслова называю яго, фактычна цытуючы назоў кнігі Адама Іосіфавіча Мальдзіса. Нашы дасьледчыкі засяродзіліся толькі на тых беларусах, якія ўсьведамлялі сабе беларусамі. Але ж быліі тыя, хто абіраў сьвядома польскую мову ў якасьці літаратурнай, і тыя, хто арыентаваўся на рускую культуру. Ды, скажам, Восіп Сянькоўскі быў сьвядомым нацыянальным нігілістам і подлым (у дачыненьні да сваёй alma mater – Віленскага ўнівэрсытэту) чалавекам. Але ён быў выбітным навукоўцам-усходазнаўцам, і кожны народ мог бы ганарыца спэцыялістам такога ўзроўню. Так, былі калябаранты, кшталту Восіпа Пшэцлаўскага. Але якая калярытная асоба! А што – пра Агінскіх альбо Радзівілаў ужо ўсё сказана? Ды далёка ня ўсё!



Мой навасібірскі прыяцель Аляксей Мусаргін даслаў мне пытаньне: ці можна знайсьці ў менскіх кнігарнях гісторыю, напрыклад, кітаю, напісаную з пункту гледжаньня беларуса. Божа мой, ды ў нас нават гісторыю беларусі пішуць спадары Трэшчанкі, якія Мураў'ёва-вешальніка лічаць “таленавітым адміністратарам”. А ўсё таму, што з часоў самога Мураўёва ў нас амаль не друкаваліся дакумэнты, зьвязаныя зь ягонай праграмай (а ён, несумненна, быў самастойнай ідыялягічнай фігурай) і ягонай дзейнасьцю. А калі публікаваліся – дык толькі ў сувязі з Каліноўскім і падаўленьнем паўстаньня 1863 года. Што пэўна, -- трэба пачаць распавядаць ня толькі пра ВКЛ і паўстаньне Касьцюшкі, але і пра дзевятнаццатае стагодзьзе.
[ 10/06/2005 23:00 ]
Спадар Фядута! Ці бывае вам сорамна, за супрацоўніцтва з Лукашэнкам, за тое, што вы садзейнічалі таму каб ён стаў прэзыдэнтам?
Вельмі часта бывае. Таму і кнігу напісаў. А пакаяўся, дарэчы. У 1996 годзе – ў газэце “Народная воля”, гэта значыць – зусім шчыра і публічна.
[ 11/06/2005 00:15 ]
Спадар Фядута, як вы ацэньваеце дзеяньні апазыцыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў? Калі павінен быць абраны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў? Ці ёсьць сярод апазыцыйных палітыкаў чалавек, які зможа перамагчы Лукашэнку? Андрэй, студэнт
Я лічу такім чалавекам Васіля Лявонава. Але Васіль Севасьцьянавіч адмаўляецца ўдзельнічаць у “выбарах бяз выбару”. Астатнія ж кандыдаты ў мяне, на жаль, асаблівага энтузыязму не выклікаюць, хаця там ёсьць зусім прыстойныя людзі. Але прабачце – а ста кролікаў (хай нават вельмі пухмяных) ня зьлепіш аднаго тыгра і нават ваўка.
[ 11/06/2005 00:59 ]
Александр добрый день. Где можно приобрести Вашу книгу в Беларуси? Говорят она бесплатно распространяется. Можно ли ее по подписке получить? Естть ли она в библиотеках?
Добры дзень. Кнігу, кажуць, браўся распаўсюджваць спадар Казулін. Запытайцеся ў яго. Калі ж ёсьць жаданьне, дашліце мэйл па адрасе feduta-book@mail.ru. Пры першай м агчымасьція пастараюся задаволіць Вашую просьбу.

Што датычна бібліятэк, дык у Нацыянальную бібліятэку я экзэмпляр перадаў абсалютна афіцыйна, і нават падпісаў чытачам падаравальную. Ці дойдзе ён да чытача – іншае пытаньне, на жаль, не да мяне.
[ 11/06/2005 01:00 ]
Вы работали секретарем комсомола. В чем зарница между комсомолов, БРСМ, Зубром, Вокам, и другими молодежными организацими?
Ну што такое “вока” я, на жаль, ня ведаю. Але адрозьненьне камсамола ад БРСМ было вельмі істотнае. Ад камсамольцаў не патрабавалася лаяльнасьці да асобы – патрабавалася лаяльнасьць да ідэі. Я быў дэлегатам Першай Рэспубліканскай камсамольскай канфэрэнцыі ў 1988 годзе, калі дэлегаты – у тым ліку і вызваленыя камсамольскія функцыянэры – ўчынілі такі допыт тагачаснаму сакратару ЦК КПБ Яфрэму Сакалову, што Яфрэма Яўсеевіча было нават шкада. Памятаю, напрыклад, першага сакратара Краснапольскага райкаму ЛКСМБ Мікалая Стэфаненку, які проста запытаўся: “Ці ёсьць у Вас, Яфрэм Яўсеевіч, маральнае права кіраваць рэспублікай?”. І калі Сакалоў даведаўся, што з моманту аварыі ў Чарнобыле Мікола Стэфаненка выязжаў з Краснаполья хіба што на пленумы ЦК і абкаму, ён адказваў яму па-сутнасьці – і нават з некаторай павагай.

Уявіце сабе Міхаіла Орду, які задае пытаньне Лукашэнку пытаньне: “Аляксандар Рыгоравіч, а ў Вас, які прысягаў на вернасьць Канстытуцыі, і які топча яе колькі год запар, ёсьць маральнае права кіраваць краінай?”. І я не ўяўляю. У гэтым – розьніца.
[ 11/06/2005 01:02 ]
Как Вы думаете кто выйгрыет выборы в 2006 году? Однохзначно люди будут отсаивать свой выбор на площадях, путем общенациональной забастовки после дня голосования, будут блокироваться дороги и т.д. Кто из нынешних лидеров вам симпатичен? Кого Вы намерены поддержать и с кем готовы работать в команде?
Думаю, выйграе Лукашэнка. Думаю, ня будзе ні страйкаў ні блакіровак дарог. Я пэсыміст.

З лідэраў, як я ўжо казаў, сымпатычны Лявонаў. Але ён абвясьціў, што не гуляе ў “выбары”. Гэта ягонае права. Сімпатычны Мілінкевіч, паважаю Калякіна. Але ў іх шанцы няверу. На жаль. Верыў бы – было б лягчэй.

Галасаваць жа буду за якую заўгодна альтэрнатыву Лукашэнку. І на плошчу гэтым разам – выйду.
[ 11/06/2005 01:05 ]
Оцените по 10 бальной шкале потециал Козулина Лебедько Фролова Войтовича Машеровой Кто из них имеет реальный шанс выйграть выборы? Кто имеет больше шансов партийные или беспартийные? Нужно ли беспартийным идти соей колонной?
Машэрава – “пяцёрка”, Казулін – “тройка”, астатнія ўвогуле ў межах статыстычнай памылкі, так бы мовіць, электаральны шум – гэта з названых Вамі.

Беспартыйны кандыдат мае сэнс тады, калі ён зьяўляецца прызнаным лідэрам. Ганчарыка лідарам не прызналі – і “затапталі” уласны вынік, хаця нават па мерках Лідзіі Ярмошынай ён быў не такім ўжо безнадзейна дрэнным. Проста ня трэба было разьбягацца на наступны дзень пасьля выбараў, а трэба было з самага пачатку прадумаць праграму дзеяньняў.

Але ў нас такая разумная партыйная апазыцыя, што яна пастаянна займаецца нейкімі “забегамі прусакоў”. Цяпер разам выблытываюца з імі ж самімі прыдуманай гульні ў “адзінага андыдата”. Даводзіцца сядзець і маўчаць, таму што ў выпадку пройгрышу ў іх багаты вопыт абвінавачваньня Фядуты ва ўсіх сьмяротных грахах
[ 11/06/2005 01:09 ]
Можете ли Вы отнести к псевбооопозици господ Позняка, Лебудько, Шушкевича, Ярошука? Не порали им набраться мужества и уйти, Они только все портятт и благодяря им Беларусь и дальше будет откатыаться к Северной Корее. Ведь всем понятно что эти люди никогда не будут избраны Президентами. Их место в Парламенте, и то не все в честной борьбе выйграют. У них нет никакой поддержки в общсетве. Когда футбольная команда проигрывает важдыне матчи тренер уходит в отсавку. А почему наши деятели не уходят?
Ну, Пазьняка да псэўдаапазыцыі я ніколі не адносіў. Ён быў фігурай вельмі сур’ёзнай і шмат у чым вартай павагі, нават у вачах такога ягонага апанэнта і, часамі, праціўніка, як я.

А ў тым, што нашы апазыцыйныя дзеячы не сыходзяць у адстаўку своечасова, вінаваты самі апазыцыйныя партыі. Вось хай дэлегаты Кангрэсу прымуць рэзалюцыю пра тое, што ўсе лідэры партыяў, што бяруць удзел у праекце “Адзіны кандыдат”, у выпадку пройгрышу прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году абавязаныя сыйсьці ў адстаўку – гэта будзе чэсна.

Не, сьмеласьці ня хопіць. Гэта ў Англіі лідэр кансэрватараў сыходзіць у адстаўку. Гэта ў Ірыны Хакамады і Барыса Нямцрва дастаткова сумленьня, каб саступіць маладым. А ў нашых дэмакратаў той жа аргумэнт, што і ў Лукашэнкі: “Я сыйду – а хто замест мяне?”.

Беларускія палітыкі падзяляюца на цецярукоў і паўлінаў. Адны нічога ня чуюць, акрамя сябе, другія нікога не бачаць, зноў жа, акрамя сябе, каханага. А партыйнае кіраўніцтва ім паддаквае і падпявае. Што за партыі такія, калі кожная адстаўка дідэра ўспрымаецца ледзь не як катастрофа? Зьнялі Палевікову – ляснулася жаночая партыя? Значыць, не было такой партыі! Зьнялі Статкевіча – партыя працягвае існаваць? Значыць, ёсьць такая партыя, радуйцеся!

Але ж мы яшчэ вынаходзім “дзясяткі” усялякія, каб толькі прайграўшы усё, у тым ліку і ўласную артыю, палітыкі працягвалі заставацца на паверхні!
[ 11/06/2005 01:13 ]
Вы готовы прямо сейчас иницировать круглый стол в прямом эфире с участием Лукашенко и политиков и общественных деятелей (козулин, Машерова, Войтович, Колос, Абрамова, Борисевич и др)? Чего не хватит Лукашенко чтобы принять вызов и выйти с ними в прямой эфир? Готовы ли Вы лично позвонит Александру Григорьечиу как 10 лет назад звонили и попросить. Когда в последний раз Вы встречались с Лукашекно и о чем вы говорили? А сейчас нет желания встретиться в баре?
Што да мяне, дык я гатовы ініцыяваць “круглы стол”, ды вось яны ня сядуць за яго. Каб выйсьці з такой ініцыятывай, трэба было б валодаць маральным аўтарытэтам, да прыкладу, Нобэлеўскага ляўрэата, альбо, хаця б, прызнанага нацыянальнага генія – такога. Як Васіль Быкаў. А так Лукашэнка спытае: “Хто гэта там прапаноўвае?” І, як ня дзіўна, будзе абсалютна мець рацыю. Сядаюць за “круглы стол” з тымі, хто ўяўляе з сябе бясспрэчную сілу – маральную альбо арганізацыйную. Пакуль у апазыцыі такіх сіл не хапае.

Лукашэнку тэлефанаваць я не гатовы. Мы з часу маёй адстаўкі такога зь ім адзін пра другога публічна нагаварылі, што цяпер тэма для размовы была б адна: хто першы пачаў? Хаця я б, скажам, з задавальненьнем узяў у яго інтэрвію – але без цэнзуры і, так бы мовіць, без масоўкі: адзін аб’ект інтэрвію (Лукашэнка) і адзін інтэрвіюер (Фядута).

А апошні раз мы сустракаліся на мінулым тыдні. Ён у чарговы раз праехаў па праспэкце Машэрава, па якім я ішоў.
[ 11/06/2005 01:17 ]
Вы работали с Лукашенко в 1995 когда он встречался с Шираков в париже. Скажите что так перевурнуло Европу против Лукашенко? Есть мнение что интеграция с Россией. И почему Вы ушли из его команды? Или Вас выгнали? Остались ли у Вас связи в мнистерствах и администрации? Какие там настроения? Готовы ли чиновники будут сдать Лукашенко и поддержать нового Президента? Возможно ли у нас повторение ситуации как на Укранине, когда все димломатические представительства объявили своим Президентом Виктора Ющенко. Могут ли наши посольства так сделать?
Не, Шырак быў ужо пасьля мяне.

Калі і чаму я сышоў з Адміністрацыі , расказаў на наступны дзень пасьля сыходу і працягваю расказваць да гэтага часу (найбольш поўна – у кнізе). Пазбаўце ад гэтага пытаньня, стаміўся паўтараць адно і тое ж.

Што тычыцца інтэграцыі з Расеяй, дык Эўропа ўжо сёньня інтэграваная з Расеяй ў ня меньшай ступені, чым мы. А пасьля далучэньня Расеі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі будзе інтэграваная значна больш, чым мы. Мы інтэграваныя ваенна-палітычна, а ў Эўрапэйскага Зьвязу каласальныя сувязі з Расеяй – куды большыя, чым у нас. І дарэчы, Эўропе мы патрэбныя як транзітная зона, таму нашы добрыя адносіны з Расеяй Эўропе патрэбны ці ня ў той самой ступені, як і нам.



Паўтарэньня ўкраінскага эканамічнага фэномэну я не чакаю. Нашы дыпляматы, як сьведчыць прыклад Сяргея Мартынава, пры ўсёй сваёй найвялікшай кваліфікацыі здольныя праводзіць самы абсурдны зьнешнепалітычны курс. І тое, што яны паставяць інтарэсы краіны (як мы з вамі іх разумеем) вышэй за ўласны дабрабыт – дакладней, інтарэсаў краіны ў іх разуменьні, -- я ня веру.

Сувязі ў пэўных ведамствах, верагодна, у мяне засталіся. Але я не люблю ставіць людзей ў няёмкае становішча, прымушаць кідаць трубку пры гучаньні знаёмага голасу. Таму не тэлефаную без патрэбы. І навогул імкнуся не тэлефанаваць - гэтак прасьцей. Буду патрэбна – пазвоняць. Будуць патрэбныя – таксама пазваню.

[ 11/06/2005 01:30 ]
Что будет с чиновниками и нынешними прихлебаями режима? Ющенко за 100 дней сменил 18 тысяч чиновников. Сколько руководителей будет заменено после краха тоталитаризма в беларуси?
Слухайце, хто Вам сказаў, што замена чыноўнікаў ў Украіне – гэта так добра? Я размаўляў з адным з найвядомейшых украінскіх журналістаў. Ён распавёў, напрыклад, што ў выніку гэтай замены Украіна надзіва дрэнна правяла пасяўную, і зараз хлеб давядзецца купляць за мяжой. І гэта ва Украіне!

У нас нармальныя чыноўнікі, гатовыя да рэформаў. Хопіць дапамагаць Лукашэнку, задаючы такія дурацкія пытаньні, не пужайце чыноўнікаў! Нават з ураду можна шмат каго пакінуць на ваіх месцах! Я ў свой час – у 1993 годзе – пісаў пра “урад БНФ”, у якім Галіна Сямдзянава заняла б пасаду пракурора. Амаль здзейснілася: Віктар Шэйман быў прызначаны, зьяўляючыся студэнтам – завочнікам. Вы што – Паўла Севярынца рэктарам БДУ прызначыць жадаеце? Клмава начыталіся? Сыдуць Шэйман, Сівакоў, Ярмошына, той-сёй яшчэ з тых, каму можна нешта прад’явіць. А за што Андрэя Тура звальняць? Васіля Стражава? Мікалая Зайчанку? Леаніда Русака? Дабрасумленныя чыноўнікі. Хай працуюць. Магчыма, на пэнсію нехта сыдзе па ўзросьце – але ж ня ўсе!
[ 11/06/2005 03:06 ]
Здравствуйте! я часто слышу реплики о том, что , мол Лукашенко поднял лежавшую в руинах экономику, заставил заводы работать , выдал всем зарплаты /пенсии. А как Вы оцениваете роль Лукашенко в развитии национальной экономики (если такое имеет место)? и, если можно, еще один вопрос: Остались ли в нынешней ситуации какие-либо правовые способы конкуренции с действующей властью ? и действенны ли они ? Спасибо !
Адзін з пэрсанажаў маёй кнігі, Генадзь Грушавы, сказаў прыблізна наступнае (у кнізе ў некалькі адрэдагаваным выглядзе ): “Лукашэнка прымусіў краіну стаяць на месцы, пакуль іншыя рабілі памылкі. Была магчымасьць падумаць і азірнуцца. Але справа ў тым, што ён і не зьбіраўся ініцыяваць рух. І пакуль мы стаялі на месцы, баючыся зрабіць памылку, астатнія пайшлі далёка наперад”.

Гэта вельмі правільная і разумная ацэнка. Лукашэнка ганарыцца тым, што ён захаваў савецкую вытворчасьць. Але тэхналёгіі – нават расейскія – за гэты час сышлі наперад, і вельмі хутка захаванае ім пераўтворыцца ў стагнуючую вытворчасьць, пазбаўленую інвэстыцыяў. Мы зараз праядаем будучыню нашых дзяцей. А старшыні ўчастковых камісій на мінулым рэфэрэндуме дык і навогул скрадалі гэтую будучыню.
[ 11/06/2005 12:49 ]
Кто заказал Вам эту "биографию"?
Ніхто. Была патрэба распавесьці пра тое, што я перадумаў, да якіх высноў прыйшоў. Потым зьявіліся шматлікія “добразычліўцы”, якія радасна заяўлялі спачатку, што яны падтрымлівалі, а потым – што ледзь не надыктоўвалі. Людзям, якія сапраўды дапамагалі і ў працы, і ў выданьні, выказаў падзяку ў самой кнізе. Да гэтага сьпісу магу дадаць рэдактара кнігі Яўгена Будзінаса, дзякуючы якому кніга зрабілася па-сапраўднаму чытэльнай.
[ 11/06/2005 12:50 ]
Аляксандр,каб толькі ад вас залежыла,хто б стаў на чале Беларусі? Але каб гэта быў гонар для нас і карысць для краіны,калі ласка,падключыце сумленне і адкінце палітыку.І ці верыце вы,што магчыма змяніць уладу у нас без крыві,ахвяр,мірна? Дзякуй. Туравец Віктар з Францыі.
Я ня веру, што гэтая ўлада сыдзе мірна. Проста – ня веру. Але вельмі хачу памыліцца.



Што тычыцца таго, каго б я хацеў бачыць прэзыдэнтам Беларусі, скажу шчыра: Алеся Адамовіча. Я казаў пра гэта на адным з пленумаў Кастрычніцкага райкаму ЛКСМБ ў Горадні яшчэ ў 1989 годзе. На жаль, Алеся Міхайлавіча ўжо няма сярод жывых. Але ён быў бы ідэальным прэзыдэнтам – разумным, аб'ектыўным, чэсным.
[ 11/06/2005 12:51 ]
Dobry dzen,kalega!Skazhyce, u vas josc dzeci?Dze jany vuchacca?Jakaja u vas kvatera? Ci josc zagaradny dom?Hto vashy backi,dze pracavali ranej.Chym zajmaecca ,albo zajmalasia,zhonka vasha?Dze vy sami pracuece sionnia, za shto zhyviacio?Spadziaemsia na vycharpalny adkaz.
Дзяцей, на жаль, няма. Кватэра – звычайная трохпакаёўка. Была аднапакаёвая, але пасьля сьмкрці маці дзьве аднапакаёвыя мы разьмянілі на трохпакаёвую. У ёй і жывем са сьнежня 1997 года.

Дома за горадам няма. Ёсьць маленькі двухпакаёвы дамок у цешчы ў пасёлку Негарэлае ў Койданаўскім раёне (Дзяржынскім раёне, калі хочаце). Дай Бог здароўя маёй любімай цешчы, каб гэта як мага дольш быў яе жылы дом!

Мама мая 35 гадоў прапрацавала на Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы – ад шэраговай супрацоўніцы да старэйшага майстра цыгарэтнага цэху. Бацьку свайго я ня ведаю – у гэтым сэнсе я такі ж байструк, як і мой герой. Але, як кажа мая жонка, “байструкі – самыя разумныя”

Жонка працуе ў выдавецтве, выпускае кнігі. Кнігі не палітычныя, а гуманітарныя і мастацкія. Яе кнігамі я магу толькі ганарыцца.

Да нядаўняга часу я працаваў ўласным карэспандэнтам “Московских новостей” па Беларусі, але пасьля расколу ў рэдакцыі сышоў разам з людзьмі, якіх паважаю. Цяпер часова нідзе не працую, праядаю ганарар за кнігу. І ганарары за публікацыі ў газэтах – напрыклад, у “Газэце выборчай” (для мяне вялікі гонар пісаць для газэты Адама Міхніка). Пішу аналітычныя даведкі для Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў пры міністэрства гандлю і эканомікі Польшчы. Атрымалася каля 200 даляраў у месяц у мінулым годзе. У гэтым будзе болей, спадзяюся.
[ 11/06/2005 14:05 ]
Добры дзень, паважаны пане Фядута. 1. Наколькі верагодным вы лічыце зьмену ўлады ў Беларусі ў 2006 годзе? Якую ролю будзе граць Расея ў гэтым працэсе? Які сцэнар разьвіцьця падзеяў вы лічаце найбольш верагодным? 2. Вы валодаеце беларускай мовай? Баўтрамей
На першае пытаньне я ўжо адказаў. Беларускай мовай валодаю на ўзроўні размоўнай (інтэрвію для радыё Свабода Міхасю Скоблу даваў, як кажуць, у жывую). Чытаю, зразумела, бяз слоўнікаў. Дома размаўляю па-расейску, але з беларускамоўнымі сябрамі – Валянцінай Трыгубовіч, Валянцінм Голубевым, Генадзем Мацурам, Генадзем Мікалаевічам Бураўкіным імкнуся размаўляць пераважна па-беларуску.
[ 11/06/2005 14:07 ]
Szanouny spadar Alaksandr Fiaduta . Dzie moїna nabyж waszuju knigu "Lukaszenko.Palitycznaj biagrafia ". Kali laska odpiszycie . Alaksander Prurzanski .
Мяркуючы па е-мэйле, ліст з Польшчы. Дашліце ліст са сваімі каардынатамі на адрас, пазначаны раней, паспрабуем вырашыць пытаньне.
[ 12/06/2005 17:34 ]
Выданьне кнігі А.Федуты прафінансавана, як пісалася, часткова Казуліным, часткова Лявонавым. А ці ведае аўтар крыніцу іх паходжаньня? Ці яму ўсё роўна? Ад каго з беларускіх палітыкаў ён не ўзяў бы грошай на пісаньне сваіх твораў?Ці такіх не існуе...
Грошы я атрымаў ад выдавецтва – ў выглядзе ганарару за напісаную працу, а не на стварэньне кнігі. Задэкларую гэта ганарар у падатковай інспэкцыі па выніках году. Адносна таго, хто купляе наклад маіх кніг, гэта пытаньне выдавецтва. Не пытаецца ж Алесь Пашкевіч у Аляксандра Казуліна, дзе ён возьме грошы на выданьне збору твораў Васіля Быкава? Запытайцеся спадара Пашкевіча.



Што датычна грошай. Вы ведаеце, я б іх ня ўзяў у гандляра наркотыкамі, зброяй і пастаўшчыка прастытутак. Прычым нават на кавалак хлеба. А, напрыклад, на выданьне збору твораў Фадзея Булгарына я б ўзяў грошы нават у грамадзяніна Лукашэнкі.
[ 12/06/2005 17:46 ]
Выразна адбіўся ў памяці эпізод: грамада беларусаў з кветкамі рушыла ў дзень юбілея песьняра на могілкі да сьвятога месца - апошняга прытулку Янкі Купалы.Нада ж такому адбыцца: насустрач нам з'явілась пазнавальная постаць "пушкініста" А.Федуты. Літаратуразнаўца размінуўся ..і парушыў далей. Цікава, калі б час можна было б вяртаць, які б алгарытм паводзін ён адраў сёньня ў той сітуацыі?
Не хаджу натоўпам. Прынцыпова. І калі ускладаю веткі да помнікам – напрыклад, Караткевіча, -- зусім не патрабую, каб побач са мной быў натоўп сьведкаў маёй любові да літаратуры. Трэба любіць літаратуру, а не ганарыцца тым, што ты ўскладаеш кветкі да таго альбо іншага помніка. Гэта такая ж прыватная справа, як і наведваньне царквы.
[ 12/06/2005 17:49 ]
Спадар Аляксандар! Як вы ацэньваеце ролю беларускай мовы ў станаўленьне нацыянальнай сьведамасьці беларусаў?
Вельмі высока. Але баюся, што калі колькасьць “зводу правілаў” , якія рэгламэнтуюць беларускую мову, будзеі інадалей павялічвацца, мы заблытаемся канчаткова. Зьміцер Саўка прапануе вярнуцца да тарашкевічы, а Алег Трусаў усхваляе трасянку. Пакуль не пагодзімся з тым, што мова ня можа вярнуцца на кругі своя” (гэта я кажу ўжо як філёляг), нікому і нічога ня здолеем патлумачыць. Чыноўнікі ўжо сьмяюцца: усю краіну на тарашкевіцы перавучваць, ці што?



Хаця з пункту гледжаньня навукі Саўка і яго паплечнікі зьдзейсьнілі подзьвіг, гэта безумоўна.
[ 12/06/2005 17:50 ]
Ваш прагноз: колькі яшчэ Лукашэнка будзе кіраваць Беларусьсю?
Ня ведаю . Баюся прадказваць.
[ 12/06/2005 17:50 ]
Спадар Фядута, пра каго зь беларусаў яшчэ Вы б хацелі напісаць кніжку?
Пра Булгарына (зраблю гэта абавязкова, хапіла б здароўя). Ра Машэрава (але гэта наўрад ці зьдзейсьніцца).
[ 12/06/2005 17:52 ]
У чым, на Вашую думку, розьніца паміж беларусамі і рускімі?
Біялягічна – ніякай.
[ 12/06/2005 17:54 ]
Як палітолаг, А.Федута дэбютаваў так званымі "палітычнымі партрэтамі" тагачасных апанэнтаў з БНФ. Запамінальным быў "Пожилой мальчик" пра Вінцука Вячорку.Нядаўна, А.Федута казаў аб сяброўстве з Вячоркай.Што гэта?Прызнаньне сваіх памылак?Ці папрасіў прабачэньне ў Вячоркі за той артыкул?
Вы ведаеце, я ганаруся артыкулам “Пожилой мальчик”. У ім апавядаецца гісторыя чалавека, які ў восьмай клясе савецкай школы сьвядома ажыцьцявіў выбар на карысьць беларускай мовы і культуры, на карысьць Беларусі як такой. І ён даказваў свой выбар паўсядзёна.



Потым гэты хлопчык паверыў у асобу тагачаснага правадыра апазыцыі і пайшоў за ім. Але правадыр своечасова пабачыў патэнцыял маладога чалавека і зрабіў усё, каб падпарадкаваць яго сабе, зрабіць сваім ценем. І гэта яму амаль што ўдалося.



Вы хочаце сказаць, што гэта – няпраўда? Але ў 1999 годзе на зьезьдзе БНФ да мяне падыходзілі людзі, якія галасавалі за Вячорку, і казалі: дзякуй, ты сваім артыкулам прымусіў яго дзейнічаць, прымусіў выйсьці з ценю і зрабіцца самастойным.

Ня ведаю, ці праўда гэта, што мой артыкул паўплываў на Вінцука. Але калі ў гэтым хаця б дзесяць адсоткаў праўды, я ўсё жыцьцё буду ганарыцца тым, што напісаў такі тэкст.

Цяпер пра сяброўства. Нідзе і ніколі я не казаў, што зьяўляюся сябрам Вячоркі – не хлусіце, спадар, які не асьмеліўся назваць уласнае імя нават пад час он-лайн канфэрэнцыі! Я сказаў у камэнтары “Народнай волі”, што паважаю Вячорку. І я яго на самой справе паважаю. Таму што нельга не паважаць чалавека, які зрабіў такі складаны выбар зусім яшчэ хлопчыкам. І нельга не паважаць чалавека, які знайшоў у сабе сілы ня быць ценем іншага, больш моцнага.

А перад Вячоркам я прабачыўся за іншае – за “ужа” і “ежа”. Зрабіў гэта ў прысутнасьці ўсіх лідэраў апазыцыйных партыяў. Хаця прасіць прабачэньня публічна заўсёды цяжка – тым больш для такога самалюбнага чалавека, як я.
[ 12/06/2005 22:31 ]
Ці згодны вы з тым, што Лукашэнку пашчасціла застацца ва ўладзе пры цьвердай падтрымцы з Масквы, а дакладна маскоўскага ГБ, таму як ягоны рэйтынг сярод насельніцтва непахільна рухаецца ўніз? Дзякуй, Сяржук
Вы ведаеце, наколькі я магу давяраць сацыялёгіі, рэйтынг Лукашэнкі няўхільна стаіць на месцы апошнія восем месяцаў. Дай Бог, каб у нас з Вамі такое здароўе было, як у яго рэйтынг. Эх, не падманвайце сябе, спадары апазыцыянэры!
[ 13/06/2005 12:03 ]
Цi можна будзе набыць кнiгу на тэрыторыi Беларусi? Цi будзе яна разьмешчана у iнтэрнэце?
У інтэрнэце кніга разьмешчаная ня будзе. Набыць пакуль можна ў Маскве – абсалютна свабодна.
[ 13/06/2005 12:32 ]
Shanouny panie! Ci z`mianilisia Vashy pohliady na belaruskuju movu i jae roliu u Belarusi, i kali tak - dziakujuchy chamu? z pavahaj Dz`mitry Vincheuski
Я перакананы ў тым, што рана ці позна беларуская мова зробіцца галоўнай мовай нашай краіны.. Але чым больш актыўна цяпер апазыцыя будзе патрабаваць набліжэньня да гэтай запаведнай мэты, тым больш упэўнена будзе адчуваць сябе Лукашэнка. Не спаяшайцеся, усяму свой час. Дойдзе справа і дамовы.
[ 13/06/2005 12:53 ]
Ці ведаце, што актуальна парабляе жонка прэзыдэнта?
Не, ня ведаю.
[ 13/06/2005 15:20 ]
А ці гатовыя вы адказваць нават на самыя непрыемныя пытаньні? Т.Равень, Менск
Мяркую, я гэта зараз і раблю.
[ 13/06/2005 15:26 ]
Кажуць, што вы спрычыніліся да таго, што так і не распачала сваю працу Беларуская служба Бі-Бі-Сі. Кажуць, што неяк кіраўніцтва гэтай арганізацыі зьвярнулася да шэрагу беларускіх журналістаў і грамадзіх дзеячаў па кансультацыю што да пачатку дзейнасьці Беларускага адьдзелу. А вы былі ў шэрагу тых, хто настойваў, што вяшчаньне мусіць быць па-расейску. Згода сярод экспэртаў не назіралася, таму і службы няма. Ці так гэта? Ці не турбуе вас сумленьне? Т.Равень, Менск
Я актыўна выступаў за тое, каб вяшчаньне было двухмоўным. Я і зараз так лічу. Калі Вы лічыце па-іншаму, дык, мяркую, варта перакласьці частку адказнасьці на тых экспэртаў, хто, не пагаджаючыся са мной, адстойваў і ўласны пункт погляду. Альбо Вы лічаце, што яны валодаюць манаполіяй на ісьціну? Але тады – чым Вы лепей за Лукашэнку?
[ 13/06/2005 15:29 ]
Якое вашае стаўленьне да сытуацыі ў Чачэніі? Якую лексіку вы выкарыстоўваеце:Баевікі? Бандыты? Паўстанцы? Тарас Равень, Менск
Людзей, якія захапілі колу ў Беслане, я лічу забойцамі. Людзей, якія захапілі шпіталь у Будзёнаўску, я таксама лічыў забойцамі. І людзей, якія захапілі канцэртны комплекс, дзе ішоў “Норд-Ост”, я таксама лічу забойцамі. Гэтак жа, як я лічу забойцам і Бін Ладэна. Калі Вы можаце прапанаваць іншую тэрміналёгію , пагутарыце з бацькамі загіблых дзяцей.
[ 13/06/2005 15:32 ]
Што трэба зрабіць ці колькі трэба заплаціць расейцам, каб яны адмовіліся ад Беларусі як ад зоны свайго ўплыву? Тарас Равень, Менск.
Запытайцеся ў расіян. Думаецца, варта адмовіцца ад іх газу і нафты – вось і ўсё.
[ 13/06/2005 16:46 ]
Aliaksandr, priwitanne . Ia vedaiu Was iastce s dissusii u garadsenskim kina klube " Rakurs" i s pavagai adnisgusia da wasuh analititcnih zdolnastcei. Ale knija washa geta " wenegred " na 90% s uriukau dauno wiadomuh faktau i zaiawaiu. Dse analis? Dze pakaianne? Dse rasumenne tcamu? Vi , nibi ta zahawat hotcate neitralnasc i " bespristrasnasc" i adnatcasowa gutcit " padabastrastnasc" i nawat zaisdrasc zadolnasciam, "velkim rukam" i t.d. Vam hotcatcca spadabatcca usim i "belim i tcirvonim", Ni adsin palitik u Vashai knijtci ne vigliadae priwabna, use iani 'ne datcagvaiuc da usrounia galounaga geroa" bo na samai sparwe vi sami ' zatcarawani " iago sdolnasycaimami ... Vash pogliad na getaga tcalaweka geta diagnas Vam i mne i tcelamu pakalenniu belarusou. Shkada
Добра было, канешне, калі б Вы падпісаліся – калі мы, па Вашых словах, знаёмыя.

Цяпер пра жаданьне падабацца і белым, і чырвоным. Слухайце, калі б я назваў Лукашэнку мярзотнікам, бяздарнасьцю, нікчэмнасьцю, -- вы б пляскалі ў ладкі? Альбо гэта было б аналізам? І калі беларускія палітыкі дацягваюць да ўзроўню галоўнага героя, чаму ўсе мы ў такой ж... знаходзімся тады? Няўжо Вы, мой знаёмы Ананім, ня здольны зразумець, што самая непрыемная праўда – як раз самая дакладная. Як самыя надзейныя лекі – заўсёды самыя горкія.

Калі хочаце перамагчы Лукашэнку, навучыцеся бачыць ня толькі ягоныя слабыя, але і моцныя бакі. Тады і пераможаце.

І навучыцеся глядзець людзям ў вочы. Напрыклад, называючы ўласнае імя і прозьвішча – для пачатку. На маёй кнізе стаіць мой подпіс. І паважаныя мной людзі – напрыклад, Юры Дракахруст, Валянцін Жданко, Генадзь Бураўкін, Валянцін Голубеў – паказваюць мне яе недахопы, не хаваючыся. Дзякуй ім за гэта. Але – канкрэтна.

А рука ў Лукашэнкі сапраўды вялікая і моцная. Я яе паціскаў калісьці. І нават калі Вы лопнеце ад нянавісьці да яго альбо да мяе, яна ня зробіцца маленькай і слабой.
[ 13/06/2005 17:55 ]
Якія вашыя творчыя пляны? Ян
Пішу доктарскую дысэртацыю. Рыхтую том Аляксея Карпюка для “Беларускага кнігазбору”. Рыхтую першы том “Беларускага біяграфічнага альманаху”. Пакуль хопіць.
[ 13/06/2005 18:24 ]
1. В Вашей книге Вы весьма корректно упоминаете З. Позняка и С. Наумчика, хотя сращу после их эмиграции Вы давали очень язвительные комментарии. Ваше отношение в ним изменилось, или это коньюнктура? 2. Написали ли бы Вы сегодня статью "Пожилой мальчик", посвящённую Винцуку Вечорке? 3. Будете ли Вы поддерживать на выборах Козулина, укоторый профинансировал Вашу книгу?
Адносіны не зьмяніліся – лічу іх эміграцыю памылковай, шкоднай для краіны. Яны вельмі патрэбны ў Беларусі. У кнізе пішу пра іншае – выкладаю абставіны эміграцыі. Таму не даю ацэнак ім як асобам.



Пра “Пожилого мальчика” я ўжо казаў. Кажу пра іншае. У мяне быў праект “Палітбюро-2”, які я прапаноўваў калісьці Аляксандру Тамковічу, які выдаваў газэту “День”. У ім плянаваў распавядаць пра тых, хто ўплывае на рашэньні, якія прымаюцца ў апазыцыі. Безумоўна, асобны артыкул ў гэтым павінен быў быць прысьвечаны і Вячорку.



Падтрымліваць Казуліна ня буду. Ія ў яго ня веру, і ён у маёй падтрымцы патрэбы ня мае. І кнігу ён не фінансаваў, а толькі замовіў наклад – у 10 000 асобнікаў. Гэта ягоная справа. Хаця, канешне, я яму буду ўдзячны -- калі гэтыя дзесяць тысяч экзэмпляраў сапраўды дойдуць да чытачоў. Пакуль што я гэта не адчуваю.
[ 13/06/2005 20:29 ]
Вам блізкі панятак "рэйв"? Дзякую, Вольга
Прабачце, але я ня ведаю, што гэта такое.
[ 13/06/2005 22:38 ]
Аляксандр, прывітанне! Штосьці даўно не было Вашых артыкулаў у "МН"? Сапраўды, люблю чытаць праз Беларусь - а Вы добра пішаце, пачэснаму. Дзякуй. Дзед з Маямі, ЗША.
Я зараз не працую у “Московских новостях”. Зышоў адтуль пасьля скандалу, калі Яўген Кісялёў звольніў людзей, якіх я паважаю як прафэсіяналаў і старэйшых сяброў – Людмілу Целень, Міхаіла Шавялёва. А Кісялёва я ня ведаю як чалавека і як рэдактара.
[ 14/06/2005 02:00 ]
Да арганізатараў: ці ёсьць абмежаваньні на колькасьць знакаў у форумным допісе?
Так. Вэб-рэдактар.
[ 14/06/2005 10:40 ]
Спадар Фядута, Якія газэты Вы асабіста чытаеце? Якія тэлеканалы глядзіцё, якое радыё слухаеце? Ці моцна ўплывае прачытанае-пабачанае-пачутае на Ваш сьветапогляд? І ўвогуле, калі ён мяняецца апошнім часам, то ў які бок: больш лібералізму? кансэрватызму? беларускасьці? расейскага духу? і г.д. Цікава, ці адчуваеце тут нейкую тэндэнцыю?
Газэты чытаю розныя "БДГ", "Белорусскую газету", "Нашу Нiву", "Советскую Белоруссию". Часопісы пераважна прафэсійныя філялягічныя – «Новое литературное обозрение», «Русскую литературу», «Вопросы литературы». Зь беларускіх часопісаў – "Спадчыну", пасьля таго, як яе ўзначаліў Аляксей Хадыка, часопіс "Дзеяслоў". Тэлебачаньне – расейскае, польскае. Беларускае глядзець немагчыма, бо зашкальвае ціск ад адмоўных эмоцый. Радыё ня слухаю ўвогуле. Беларускую "Свабоду" чытаю ўвечары праз інтэрнэт.

Сьветапогляд, канечне, зьмяняецца. Але нашмат больш ён зьмяняецца ад практычнай работы. Я, напрыклад, прыйшоў у рэдакцыйную калегію "Беларускага кнігазбору" з прапановай выдаць Булгарына (які фігураваў у іхным праспэкце) і адчуваў сябе маскаль маскалём. І для маёй беларусізацыі гэты праект Кастуся Аляксеевіча Цьвіркі і Генадзя Вінярскага зрабіў больш, чым усе заклікі паважанага мной Ніла Сымонавіча Гілевіча. Праца мяне сьветапогляд, а не заклікі.
[ 14/06/2005 11:34 ]
Спадар Фядута, як вы лiчаце, творчасць якога з паэтау павiнна больш шырока вывучацца у беларускiх школах - Аляксандра Пушкiна цi Адама Мiцкевiча?
Шарля Бадлера. Як паэт ён вышэйшы і за Пушкіна, і за Міцкевіча. І яго цудоўна пераклалі і на расейскую, і на беларускую мовы. На беларускую мову, дарэчы, пераклаў Хадановіча, якога я лічу выдатным паэтам.

Дарэчы, пытаньне насустрач: А што, нельга адначасова вывучаць і Пушкіна, і Міцкевіча, і Бадлера? Абавязкова трэба кагосьці выкідаць на сьметнік?

Дзецям трэба прышчапляць любоў і густ да добрай літаратуры. Апрача таго ж Бадлера трэба, каб яны вучылі і Шэлі, і Шылера, і Гельдэрліна, і Сыракомлю, і абавязкова Норвіда з Блокам. Не пераносьце праблему гуманітарнай адукацыі ў праблему выключна этнаграфічную: вучыць этнічнага ліцьвіна Міцкевіча або мулата Пушкіна? Зрэшты, і ў Пушкіна продкі па мацярынскай лініі паходзяць зь Вялікага княства Літоўскага – род Ржэўскіх.
[ 14/06/2005 11:40 ]
Скажыце, калi ласка, пiсаць на рускай мове гэта для вас прынцыповая пазiцыя, звычка, цi беларускай вы проста кепска валодаеце? (На падобнай on-lain канферэнцыi з Дубауцом, да прыкладу, ваша пытанне было адным з нешматлiлiх напiсаных па руску)
Чаму ж прынцыповая пазыцыя? Маё пакаленьне, на жаль, лепш валодае расейскай мовай. На ёй прасьцей выказваць свае думкі. І мае сябры-нацыяналісты цярпліва чакаюць, калі я ў гутарцы, размаўляючы зь імі па-беларуску, шукаю патрэбнае слова, часам яны самі падказваюць, і ніякім чынам не выказваюць непрыяцьця да маіх заканамерных у гэткай сытуацыі русізмаў. Гэта – высокі пэдагагічны талент. І Валянціна Трыгубовіч, Валянцін Голубеў, Кастусь Цьвірка, Генадзь Бураўкін гэты талент маюць. Яны не прымушаюць мяне гаварыць па-беларуску, але сваёй павагай, якую яны ўва мне выклікаюць, яны прымушаюць мяне быць беларусам. Гэта для мяне нашмат больш важна, паверце.

Пішу я па-беларуску пакуль сапраўды кепска. А дакладней, пакуль не магу наважыцца.
[ 14/06/2005 12:06 ]
На сайце svaboda.org у двух артыкулах, дзе iдзе гаворка пра вашу кнiгу, пададзена супярэчлiвая iнфармацыя. У адным напiсана, што кнiга выйшла у Расii 10-тысячным накладам (iнтэрв'ю з Мiхасём Скоблам), а у другiм, што яна выдадзена у Лiтве (В Литве вышла книга "Лукашенко. Политическая биография"). Дзе ж усёж такi выйшла ваша кнiга? P.S. Калi гэта сакрэт, то навошта тады паусюдна агучваць?
Не сакрэт. Кніга выйшла ў Маскве накладам пяць тысяч асобнікаў. Потам спадар Казулін нібыта замовіў яшчэ дзесяць тысяч асобнікаў – таксама ў Маскве. Зь Літвой у дадзеным выпадку непаразуменьне: проста самае першая прэзэнтацыя кнігі адбылася ў Літве – так атрымалася.
[ 14/06/2005 12:08 ]
Цi дапускаеце вы да сябе думку пра палiтычную эмiграцыю?
Вельмі ня хочацца эміграваць. Ня хочацца пакідаць краіну. У 1996 годзе адзін паважаны мною расейскі пісьменьнік (дарэчы, ён працуе на Радыё Свабода), спытаўся, ці не хачу я ўехаць у Прагу папрацаваць. Размова адбывалася ў дзень другога лукашэнкаўскага рэфэрэндуму. Я адказаў: хачу, але ў мяне мама хварэе. Цяпер мама памерла, і я не магу эміграваць у якасьці палітычнага ўцекача: на магілы блізкіх трэба прыходзіць хаця б зрэдку, а ўцякач гэтага рабіць ня зможа. Але калі пасьля выбараў (2006 году) застанецца ўсё як раней, то я прыму прапанову аднаго з унівэрсытэтаў суседняй краіны. Буду два гады выкладаць гісторыю расейскай літаратуры пушкінскай эпохі.
[ 14/06/2005 12:52 ]
Аляксандр,хоць вы спецыяліст па дыктатарам,усё ж ,па вашаму меркаванню,можна сказаць,што Вацлаў Гавел і Зянон Пазьняк - сапраўдныя нацыянальныя Лідэры сваіх краін, высокамаральныя асобы і гонар народу. Калі не згодны, то, калі ласка,паспрачайцеся ў гэтым з В.Быкавым, Р.Барадулінам, Б.Кітом - вельмі будзе цікава вас паслухаць. Дзякуй. Туравец Віктар з Францыі.
Вацлаў Гавэл – сапраўды народны лідэр, чалавек высокай маралі, гордасьць нацыі. Пра Пазьняка таго ж самага паўтарыць не магу. І спрачацца з Быкавым, Барадуліным, Кітом не зьбіраюся. Я ўвогуле не люблю спрачацца пра густы, асабліва палітычныя.
[ 14/06/2005 14:12 ]
Вам даводзіцца сустракаецца з рэдактарамі ды супрацоўнікамі афіцыйных газэт. Як вы лічыце, ці шчыра вераць гэтыя людзі ў ідэі якія прапагандуюць на старонках сваіх газэт? Калі іх асабістыя погляды адрозніваюцца ад тых, якія яна вымушаныя апантанна абараняць, што рухае такімі людзьмі, калі яны пішуць хвалебныя артыкулы пра мудрага беларускага бацьку? Ці толькі фінансавы фактар, што ім цяжка знайсці працу ў іншым месцы?
Сустракаюся з калегамі зь дзяржаўных газэт. Многія вераць у тое, што Лукашэнка сапраўды мае падтрымку народу, і ў тое, што народ лепш за нас ведае, як трэба жыць. Нюансы ёсьць. А што датычыць месца, то сьпяшаюся запэўніць, любой газэце быў бы вялікі гонар мець у сваім складзе такога прафэсіянала як Павал Якубовіч альбо Ўладзімер Наркевіч, нават калі б першы пісаў толькі спартовыя агляды, а другі – рэпартажы з палёў. Гэты людзі ўмеюць і любяць працаваць. І Лукашэнка, дарэчы, гэтыя якасьці таксама шануе.
[ 14/06/2005 15:42 ]
Аляксандр,калі вы ў пачатку 90-х гадоў з настаўнікаў перайшлі ў сакратары ЦК ЛКСМБ - гэта быў крок па ідэалагічнаму парыву сэрца ці па кар'ернаму меркаванню ? І яшчэ :у 1994 годзе вам не хапіла ведаў, інфармацыі ці проста сумлення, каб разгледзіць у асобе Лукашэнкі вялікае зло для Беларусі ці гэта быў звычайны чарговы крок у кар'еры? На якім месцы ў той час была для вас Беларусь? Дзякуй. Туравец Віктар з Францыі.
Вы ведаеце, у 1991 годзе я быў заможным настаўнікам. Я вучыў сыноў мэра – Сямёна Мікалаевіча Домаша, мог увайсьці ў кабінэт першага сакратара абкаму партыі Ўладзімера Міхайлавіча Сямёнава – было б толькі такое жаданьне. А ўляпаўся я ў гэтую гісторыю з-за азарту. На пленум ехаў дзеля таго, каб адмовіцца ад пасады. Але высунулі мяне "на альтэрнатыўнай аснове". Супернікам быў кіраўнік аддзелу моладзі Саша Шчадзенка. І я падумаў: ну ладна, усё адно мяне заваляць, дык хоць рэйтынг свой праверу! Але ж не – не завалілі...

Толькі па дарозе дамоў, у Горадню, я зразумеў, якім дурнем быў. У мяне ж былі тры выпускныя клясы! І далей мне прыйшлося чатыры месяцы езьдзіць кожны тыдзень на пятніцу і суботу зь Менску ў Горадню за свае ўласныя грошы (толькі аднойчы папрасіў камандзіровачныя), каб давучыць іх і прыняць іспыты. Бо таксама спрацаваў азарт. Я прыехаў пасьля пленуму, раніцай прыйшоў у школу. У мяне было шэсьць урокаў. Абмяркоўвалі Шолахава, як цяпер памятаю. І пасьля кожнай пары я казаў вучням: вырашайце, ці мне вас давучваць, ці прымеце новага настаўніка? У іх узьнік здаровы дзіцячы эгаізм: які ж дзіцёнак пагодзіцца рызыкаваць экзамэнацыйнай адзнакай! І прыйшлося езьдзіць. Так я ўліп двойчы.

Што да Лукашэнкі. Я вельмі падрабязна расказаў пра гэта яшчэ ў 1996 годзе ў артыкуле "Памылка", потым паўтарыў гэтую гісторыю ўжо з новым дэталямі ў кнізе. Разумею, што вы ў Францыі, але далібог, не прымушайце мяне паўтарацца.
[ 14/06/2005 17:13 ]
Вы многое сделали для победы Лукашенко в 1994 году и после служили ему верой и правдой. Зачем Вы пошли в оппозицию, ведь Вам никто не поверит в Вашу искренность?
Ня верце. Я ў вашу шчырасьць ня веру – што з гэтага? Ні вам ні горача, ні мне на халодна.
[ 14/06/2005 17:18 ]
Што думаеце пра ўзаемаадносіны беларусаў і расейцаў: у глябальным палітычным пляне і на побытовым узроўні? Якая будучыня такіх стасункаў? І які варыянт быў бы найлепшым для нас? Alexx
Вы ведаеце, адносіны павінны быць нармальнымі, добразычлівымі. У эканоміцы – рынкавымі, без прэфэрэнцый, па сусьветных цэнах. У ваенна-палітычным пляне – вырашыцца пасьля таго, як эканоміка пяройдзе на рынкавыя рэйкі (будзе зразумела, што мы выгандлюем у абмен). Для нас, па-мойму, як для транзытнай дзяржавы выгадней за ўсё быць адкрытай у роўнай ступені як на Ўсход, так і на Захад, як у Расею, так і ў Эўропу. Таму што любая труба мае сэнс і прыносіць прыбытак толькі тады, калі на ніводным зь яе дзьвюх канцоў няма заглушкі.
[ 14/06/2005 18:47 ]
Ці будуць зачыненыя газэты "БДГ", "Белорусская Г", "Белорусскій Рынок" з-за ўказу Лукашэнкі ці ўсё жа яны змогуць перарэгістравацца? Ці выжыве "Народная воля" пасьля сэрыі шматмільённых штрафаў? Ці будзе існаваць хоць адна друкаваная недзяржаўная газета на момант выбараў 2006? Ці плянуецца нешта асаблівае з вашага боку - у інтэрнэце і на паперы? Alexx
Баюся, што адну з газэт, якую Вы назвалі, усё ж такі закрыюць. Сурочыць не хачу, але я – пэсіміст. "Народная воля" выжыве – Сярэдзічу не ўпершыню вырашаць такія праблемы. Частка газэт захаваецца і да выбараў. Я асабіста нічога асаблівага пісаць ужо не зьбіраюся. Што мог і хацеў – напісаў.
[ 14/06/2005 20:15 ]
Спадар Аляксандар, Вы вельмі падрабязна пішаце пра збіццё дэпутатаў БНФ у Вярхоўным Савеце. А цікава, ці будзе калі-небудзь прадэманстравана відэастужка, як гэта абяцаў Лукашэнка? І якое на Вас зрабіла ўражанне гэтая стужка і расказы сведкаў?
Відэазапісу таго ня бачыў. А сьведчаньні ўдзельнікаў той сцэны – страшэнныя. Сьлёзы ў вачах Валянціна Голубева, дрыжаньне ў голасе Валерыя Кеза, нервовае пакурваньне Леаніда Сініцына – і спакойны голас Лявона Дзейкі, які распавядае, як яму заломвалі рукі і як зьбівалі іх усіх. Гэта страшэнна. Гэта адчуваецца нават на дыктафонных стужках.

Ня ведаю, можа быць, каб пазбыцца ад гэтых уражаньняў, я і пісаў усю гэтую кнігу. Таму што жыць спакойна пасьля такога расповяду, як тое, пра што казаў мне Голубеў, немагчыма. Сумленьне не дазволіць.

Ведаеце, я вельмі хацеў знайсьці Міхаіла Цесаўца – дэпутата 12-ага скліканьня, які потым камандаваў усёй гэтай “эвакуацыяй” сваіх калег па Вярхоўным Савеце, і ледзь ня ўсёй сям’ёй ахоўваў Тамару Віньнікаву. Мне ніхто ня здолеў сказаць, дзе ён. Не, канешне, жывы, здаровы, але – нідзе не зьяўляецца. А колькі б мог распавесьці.

Хаця я, хутчэй за ўсё, задаў бы яму толькі адно пытаньне: “Вам ня сорамна?” І ня ведаю, што менавіта ён бы мне адказаў.
[ 14/06/2005 22:29 ]
Сп. Фядута, якія ўмовы для зьмены ўлады ў Беларусі залежаць ад апазыцыі? Што залежыць ад зьнешніх фактараў? Георгій Гоман, Пружаны
Апазыцыя павінна перш за ўсё перастаць разглядаць выбары як сродак самапрапаганды. Пакуль апазыцыйныя лідэры змагаюцца за свой статус унутры апазыцыі, а не за ўладу, яны будуць прайграваць. Ад зьнешніх фактараў, у першую чаргу ад Расеі, залежыць жыцьцяздольнасьць беларускага рэжыму.
[ 14/06/2005 22:34 ]
Дзе можна набыць книгу?
У Маскве, на беларускім вакзале.
[ 14/06/2005 22:34 ]
Гн Федута, почему вы покинули БДГ? Как вы расставили бы сегодняшнюю независимую прессу в Беларуси по журналистскому профессионализму и коммерческому успеху? Как вы оцениваетк динамику белорусской журналистики от “ваших” белых пятен до сегодняшнего дня? Лидия Павлова, Минск
Адусюль трэба сыходзіць сваечасова. У БДГ к 2000 году сасьпела прынцыпова іншая канцэпцыя газэты. Мне было вельмі крыўдна сыходзіць, але я ведаў, што гэта трэба рабіць, бо ў новай газэце на жаль мне ўсё адно не знайшлося б месца, у чым я пераканаўся, спрабуючы потым аднавіць сваё супрацоўніцтва.

Паводле прафэсіяналізму, нумар адзін - "Белорусскій рынок", нумар два, нягледзячы на шчырую нелюбоў да галоўнага рэдактара, гэта "Белорусская газета". Нумар тры - "КП в Белорусіі".

Па камэрцыйным посьпеху, нумар адзін - "Вечерний Брест", нумар два - "КП в Белорусіі". Усё астатняе далёка ззаду.

Я б выдзеліў тры этапы. Першы этап - гэта этап, калі "да штыка прыраўнялі пяро", і журналісты пайшлі на барыкады (1995-1999). Другі этап - гэта этап расчараваньня (2000-2002). І трэці этап - этап вымушанай самацэнзуры. Ён цягняецца да цяперашняга дня.
[ 14/06/2005 22:36 ]
Чаму, па вашаму, беларуская апазіція ня можа аб'яднацца -- што ці хто перашкаджае? Ілья, Паставы
У беларускай апазыцыі свая гісторыя ўзаемнага недаверу, у якім вінаватыя ўсе, прычым я падкрэсьліваю, адзіная партыя сярод апазыцыйных, якая нікога не падманвала, гэта партыя камуністаў Калякіна. Пагэтаму самае галоўнае не прысьпешваць падзеі. Цяпер нарэшце яны (апазыцыянэры) пачалі дамаўляцца. Гэта ўжо добра. Калі пры гэтым яны-б перасталі рабіць калектыўнае глупства. Але і гэта прагрэс відавочны. Аб'яднаньне патрэбнае не дзеля аб'яднаньня, а дзеля агульнай мэты. Спадзяюся, што пасьля паразы 2006 году так нарэшце і будзе. Будзе аб'яднаньне дзеля адзінай мэты.
[ 14/06/2005 22:57 ]
Як вынікае з Вашых публікацый, Вы даволі пессімістычна ставіцеся да магчымасьці "каляровай" рэвалюцыі ў Беларусі. Што ў такім разе можа змяніць рэжым Лукашэнкі: Масква, Захад, змова наменклатуры? Ці ўсе ж нам наканавана бліжэйшыя 20 год правесці ў бацькавых абдымках?
Наконт 20 гадоў ня ведаю, але гады тры баюся прыдзецца. Зьмяніць, паўтаруся, можна ўзгодненымі дзеяньнямі Расеі і Захаду. Ізноў паўтаруся, я пры гэтым не ідэалізую Расею, я проста цьвяроза ацэньваю яе магчымасьці.
[ 15/06/2005 11:37 ]
Паважаны Аляксандр . Наколькі я зразумеў вашы разважанні,якія рамешчаны ў інтернеце, беларусам было бы лепей, каб на Украіне выйграў бы Януковіч (тады у Масквы "дайшлі бы рукі" да Лукашэнкі). Але ж з другога боку ў Лукашэнкі ёсць адчувальнае непрыняццё паразы Януковіча. Растлумачце, як адно стасуецца з другім. З павагай Леанід
Я яшчэ летась падчас выбарчай кампаніі ва Ўкраіне сапраўды сьцьвярджаў, што нам выгаднейшы Януковіч. Больш таго, паводле дадзеных сацыялягічнай лябараторыі "Новак" так думалі бальшыня беларусаў. Яны былі перакананыя, што для ўкраінцаў была б лепшай перамога Юшчанкі, а для Беларусі - Януковіча.

А Лукашэнка хацеў Януковіча, бо зь ім было б прасьцей дамовіцца адносна цэнаў на транзыт газу. Яны б удвох шантажавалі Расею. Юшчанка ня можа сабе гэтага дазволіць, паколькі гуляе ў цывілізаванага палітыка.
[ 15/06/2005 12:27 ]
В Ваашей книге на странице 656 Вы пишете, что Лукашенко страшно везёт - то выборы за два дня до взрыва в Нью-Йорке, то Беслан перед референдумом, и что не исключаете, что его информируют его многочисленные сторонники в арабском мире и в росийском ФСБ. Продолжите свою мысль...
Думка выказаная вычарпальна. Дадаць да гэтай думкі нічога не магу, акрамя аднаго прозьвішча. Магчыма, Лукашэнку інфармуе і Беразоўскі.
[ 15/06/2005 12:29 ]
Вы сказалі вышэй, што біялягічнай розьніцы між беларусамі і расейцамі няма ніякай. Па-мойму, гэта некарэктна. Ёсьць жа канкрэтныя антрапалягічныя адрозьненьні. На двары 2005-ы, а не 1005-ы год. Дык чаму вы кажаце, што ніякай? Альбо тут палітычны падтэкст?
Якая розьніца ў фізіялёгіі ўсходніх славян? Ці вы ім замяралі насы, ці што?
[ 15/06/2005 12:29 ]
Вы пытаецеся, а за што звальняць Стражава пасьля зьвяржэньня дыктатуры? Адказваю: за закрыцьцё Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

[ 15/06/2005 12:30 ]
Ваш прогноз. 1. Вечер подсчета голосов после Президентсвих выдоров. Что на Октябрьской площади? Сколько танков согнано на площадь? Будут ли установлены железные заграждения вокруг Резиженции7 Сколько людей придет в ночь подсчета на Октябрьскую? 2. Утро. Уже известно что Лукашенко одерживает очередную Элегантную Победу набрав 90 %. Рабочие приходят на работу и работают или принимают участие в общенациональной забастовке? Может ли быть картина что на рейсы не выходят автобусы, бастуест метро, врачи, студенты перекрыают автострады и т.д. Или все пойдет тихо и спокойны народ переварит в душе и на кухне? Чего не хватает для этого?

[ 15/06/2005 12:30 ]
3. Вечером и утром через кордоны армии и ОМОНА в Минске собираются окло 100 тысяч человек. Лукашенко отдает приказ о вводе чрезвычайного положения. в Минск вводятся войска. Дейсвия толпы и власти7 Ведь толпа будет неорганизована. не будт громкой связи как в Киеве (микрофоны, сцена и т.д.). Могут ли отдать приказ расстрелять демонстрантов? 4. В случае расстрела демонстрантов сколько лет Лукашенко сможет править? 5. Кто из лидеров может стать управленцем толпы?
Нічога ня будзе. Ня будзе ста тысяч чалавек. Будзе тысячы тры. І разгоняць іх амаль адразу. Таму што калі ня будзе разгону, дык праз тры гадзіны іх будзе пяць тысяч, праз дзесяць гадзін – восем тысяч, праз трое сутак – дваццаць восем тысяч. А такая маса людзей на плошы будзе сігналізаваць, што Лукашэнка не кантралюе сытуацыю.

Спадзяюся, страляць ня будуць. Таму што стрэляніна сапраўды будзе азначаць канец ягонай улады. Далей трымацца ён здолее толькі на расейскіх штыках – і тое, калі толькі Расея пагодзіцца ўзяць на сябе адказнасьць за растрэл у вачах усясьветнай супольнасьці.



Але Лукашэнка – не Кучма. Таму спадзяваньні спадзяваньнямі, а ў выпадку, калі ён адчуе небясьпеку разрастаньня масы, пачнецца.



Кіраваць натоўпам няма каму -- чытайце Лебона, Канэцці, Тарда і Артэгу-і-Гасэта. Маса сама вылучае лідэра. Таму ўсе пытаньні адносна, хто здольны ўзначаліць рэвалюцыю, лічу беспадстаўнымі. Рэвалюцыю альбо арганізоўвае саюз прафэсійных рэвалюцыянэраў, альбо ўзначальвае самы таленавіты з дэмагогаў. І адно, і другое – дрэнна.
[ 15/06/2005 12:30 ]
Александр, полностью согласен с Вашей оценкой эмиграции Позняка и Наумчика. Может, и был смысл раньше, но на Западе они пересидели. Пора бы и домой. Никакой равнозначной замены им в БНФ не появилось, а после изгнания Сивчика и Северинца Фронт вообще представляет из себя печальное зрелище. Как Вы, кстати, оцениваете потенциал Северинца и его последнюю книгу?
Апошнюю кнігу Севярынца я яшчэ не чытаў, але аб пакаленьні Маладога фронту кніга была вельмі добра, мне яна спадабалася, я нават цытую ў сваёй кнізе. Што датычыць, наколькі аслабеў Фронт пасьля эміграцыі Пазьняка, ён проста стаў іншым. Пры ім ён быў амаль неканвэнцыянальным. Бо чалавек, які прывык быць лідэрам апазыцыі, ня мог сядзець за адным сталом нават з Багданкевічам, ня кажучы ўжо пра Лябедзьку. Я не кажу, што Лябедзька дрэнны, проста для Пазьняка ён фігура нераўназначная. І насамрэч якраз іміграцыя Пазьняка дапамагла Фронту ўпісацца ў новыя ўмовы палітычнага жыцьця краіны. З гэтага гледзішча Вячорка нашмат больш дыпляматычны і сучасны. А тое, што Сіўчык і Севярынец былі выгнаныя з Фронту, мне вельмі прыкра. Гэта вялікая памылка Вячоркі.
[ 15/06/2005 12:30 ]
6. Возможно ли что Лукашенко откажется учавствовать в выборах а назначит приемника. Звучат кандидатуры Шеймана, Коноплева, Орды. 7. Может ли Лукашенко пойти на досрочные выборы в 2005 году? 8. примете ли Вы участие в работуе 3 всебелорусского народного съезда?
У адмову Лукашэнкі ад улады ня веру – але выпадак з адстаўкай Ельцына прадэманстраваў, што можа здарыцца самае неверагоднае. У датэрміновыя выбары ня веру: па-першае, няма заканадаўчай базы (Лукашэнка ў спешцы ізноў забыў унесьці неабходную зьмену), па-другое, Пуцін, наколькі я разумею, абяцаў падтрымку толькі ў лістападзе, па выніках Найвышэйшай дзяржаўнай Рады. Але, зноў жа – можа здарыцца ўсялякае.



Што датычна пераемніка, дык я б аддаў перавагу Сідорскаму: гэты хаця б разумее, што патрэбна эканоміцы, і не запэцканы ні 1996-ым, ні 1999 годам (маю на ўвазе канстытуцыйны пераварот і зьнікненьні людзей).
[ 15/06/2005 12:31 ]
На прэсавай канфэрэнцыі у Літве 16 траўня вы сказалі, што “паводле прынцыпаў дэмакратыі, (на выбарах) перамагае той, хто умее лепей за усіх выкарыстоўваць слабасьці выбаршчыкаў” і што Лукашэнка перамог таму, што ён “гэта умеў”. (даслоўна: “Упэўнены, што у 1994 г. ён (Лукашэнка) перамог бы у любым выпадку, паколькі, паводле прынцыпаў дэмакратыі, перамагае той, хто лепей за усіх умее выкарыстоўваць слабасьці выбаршчыкаў.” http://www.delfi.lt/archive/index.php?id=6689272). Магчыма, вы хацелі пахваліцца сваімі ведамі у перадвыбарчых тэхналёгіях, але прадэманстравалі ншае: як адзначалі аналітыкі у Літве, гэта адлюстроўвае стан разуменьня, альбо, дакладней, стан неразуменьня прынцыпаў дэмакратыі беларускімі палітолягамі...

[ 15/06/2005 12:31 ]
(працяг) Вы таксама казалі пра тое, што у 1993-1994 “было відавочна, што для Лукашэнкі улада – абсалютная мэта”, і, пры гэтым, што вы у штабе Лукашэнкі “сталіся ахвярамі ілюзіяў савецкіх часоў, -- што народ заўсёды мае рацыю і здольны рабіць выбар”. Вы лічыце, што пры дэмакратыі перамагаюць тыя, хто умее выкарыстоўваць слабасьці выбаршчыкаў і народ ня здольны зрабіць выбар? Чаму вы дазваляеце сабе пагардліва і цынічна выказвацца пра прынцыпы дэмакратыі і беларускі народ, і ці толькі за мяжой вы гэта робіце? Дзякуй за адказ, Violeta, Lietuva
У сьпелых дэмакратыях ідзе барацьба паміж праграмамі. У дэмакратыях маладых галасуюць ня розумам, а сэрцам. Таму і выйграюць тыя, хто здольны гэтым карыстацца.



Я не пагардліва і не цынічна кажу пра прынцыпы дэмакратыі і пра беларускі народ, я кажу пра іх з горыччу. Таму што народам я лічу і тых, хто галасаваў за Лукашэнку ня толькі ў 1994 годзе, але і ў 2004 годзе. Гэты народ яшчэ не зразумеў каштоўнасьці дэмакратыі – вось што самае крыўднае.



І я кажу увесь час адно і тое ж – і ў замежжы, і дома. Ва ўсялякім выпадку, спрабую казаць тое, што думаю.



Што ж тычыцца Вашай танальнасьці – гэта наконт “аму Вы сабе дазваляеце...” – прывяду адзін прыклад. Вялікі Мэраб Мамардашвілі пакінуў Грузію пад народныя праклёны пасьля таго, як асудзіў рэжым Гамсахурдзія. А цяпер імя Мамардашвілі складае гонар незалежнай Грузіі. Праўда, пасьля яго сьмерці. Народ жа не заўсёды мае рацыю.



І апошняе. Вы ведаеце, самымі вялікімі цынікамі зьяўляюцца лекары, якія ставяць Вам дыягназ. Таму што яны корпаюцца ў Вашым г... і кажуць Вам праўду. І я хацеў бы, каб лекар казаў мне праўду, а ня думаў пра тое, наколькі культурным чалавекам ён ыглядае ў маіх вачах.
[ 15/06/2005 12:33 ]
как вы считаете, зачем сегодня душат малый бизнес в беларуси? ведь это опасно и для власти - безработица.
Чалавек, які навучыўся зарабляць грошы, і не чакае на тое, калі ўлада выдзяліць яму сродкі, зьяўляецца небясьпечным для гэтай улады сваёй самастойнасьцю. Менавіта таму прадпрымальнікаў ціснуць. Застацца павінны толькі тыя, хто чакае міласьці.
[ 15/06/2005 12:33 ]
Падчас перадачы расейскай "Свабоды" на пачатку чэрвеня гэтага году сп. Фядута паведаміў аўдыторыі вось што: «...идеологам белоруссизации Белоруссии очень хотелось, чтобы все произошло как можно быстрее, и они взяли для этого слишком, на мой взгляд, троцкистские методы, то есть перманентно железной рукой вперед, к победе белорусскости в Белоруссии. Они напугали и русскоязычную часть интеллигенции, в первую очередь преподавателей высших учебных заведений - оттуда был вот этот вой, антинациональный». Цікава даведацца, у чым канкрэтна былы лукашэнкаў паплечнік бачыць «трацкісцкія мэтады» й «жалезную руку» ў беларусізацыі пачатку 1990-х гадоў? Андрэй Дубіна

[ 15/06/2005 12:34 ]
Як вы ставіцеся да кандыдатуры Коласа? Ці варта беларускай інтэлігенцыі пачынаць "сваю гульню"?
Я рэзка нэгатыўна ацэньваў і ацэньваю дзейнасьць Уладзімера Коласа пасьля закрыцьця Нацыянальнага ліцэю. Ён ня меў права ўцягваць дзяцей у палітыку і рызыкаваць іх будучыняй. Я ведаю некалькіх бацькоў ліцэістаў, якія плакалі, што дзяцей паставілі фактычна перад выбарам -- альбо яны вучацца (у дзяржаўных навучальных установах) і атрымліваюць кляймо здрадніка ад сваіх былых таварышаў, альбо яны займаюцца ўсім тым, чым фактычна заклікаў іх займацца Колас. Ператвараць сваіх дзяцей для ўласнага ўзьвялічэньня - гэта амаральна.
[ 15/06/2005 12:34 ]
Канкрэтызую пытаньне: з Вашай ласкі, сп. Фядута, пайменна - прозьвішчы тых, хто быў у «Белоруссіі» часоў Кебіча расстраляны, арыштаваны, высланы, пазбаўлены права на прафэсыю альбо їншым чынам рэпрэсаваны за нежаданьне карыстацца беларускай мовай. Назавеце тэрміны зьняволеньня, памеры штрафаў, іншыя «рэчавыя доказы» злачыннай палітыкі беларусізатараў. Андрэй Дубіна

[ 15/06/2005 12:34 ]
Пакуль сп. Фядута прыпамінае шматлікія прозьвішчы бязьвінных ахвяраў беларусізацыі 90-х, заўважу вось што. Расейскую аўдыторыю сп. Фядута сваімі байкамі пра зьвярынае аблічча беларусізацыі можа, пэўне, увесьці ў зман. Беларускую-ж аўдыторыю яны наводзяць на пытаньне: “А ці адрозьніваецца новая, удасканаленая мадэль Фядуты нейкім істотным чынам ад таго кар’ерыста, які разам са сваімі “падзельнікамі” спрыяў усталяваньню сёньняшняй улады, а потым ёй здрадзіў?” Андрэй Дубіна
Паважаны спадар Дубіна!

Адказваю на ўсе тры Вашы пытаньні.

Казаць пра трацкісцкія мэтады беларусізацыі можна на тых жа самых падставах, зь якімі можна казаць пра генацыд беларускай культуры і мовы пры Лукашэнку. Бо і пры Лукашэнку нікога з тых, хто размаўляе па-беларуску не ссылаюць і не расстрэльваюць толькі на гэтай падставе. Тым ня менш, ці ня лічыце Вы, што моўны генацыд існуе? Калі так, дык, прабачце, зьяўленьне раману “Літоўскі воўк” Алеся Наварыча, новых і новых вершаў Андрэя Хадановіча, іншыя літаратурныя факты сьведчаць, што Вы ня маеце рацыю. А калі не, дык якія ў Вас прэтэнзіі да моўнай палітыкі Лукашнкі?

Цяпер па другім пытаньні – наконт прыкладаў. Пайдзіце ў чытальню, вазьміце падшыўку “Народнай газэты” за 1992 ці 1993 год і прачытайце ліст пад назовам “Нас хвалюе лёс Гарадзенскага ўнівэрсытэту” групы “беларусізатараў”. Вельмі цікавы ліст, аўтары якога скрупулёзна падлічвалі колькасьць кандыдатаў і дактароў навук УСІХ нацыянальнасьцяў, і на той падставе, што беларусаў аказалася зусім не падаўляючая большасьць, страшна хваляваліся за лёс маёй alma mater. Маўляў, рускія і яўрэі ня могуць быць такімі патрыётамі Беларусі, як беларусы. Канешне, гэта не трацкізм. Ад гэтага не да Троцкага, а да Альфрэда Розэнбэрга некалькі ўсяго крокаў.

І яшчэ адзін прыклад. У 1991 годзе майго сябра Аляксандра Шарбакова , таленавітага педагога, здымалі з пасады за тое, што школа, дырэктарам якой ён быў прызначаны, пачала навучальны год на рускай мове. Пры гэтым падручнікі ў гэтую новабудоўлю былі перададзеныя на рускай мове, настаўнікаў і вучняў перавялі з рускіх школ. А звальнялі яго за тое, што, маўляў, ён не зрабіў гэтую школу – праз некалькі месяцаў пасьля завяршэньня будаўніцтва – беларускамоўнай. Гэта як – беларускамоўнай? Падручнікі за свой кошт надрукаваць? Настаўнікаў за тыдзень перавучыць? Гэта – не бальшавізм?

Звальняў яго, дарэчы, віцэ-мэр Гародні Аляксандар Уладзімеравіч Мілінкевіч, пра што мы зь ім тады ж публічна – на старонках “Знамені юності” – і паспрачаліся. Праўда, не абражалі адзін аднаго, гэтак, як Вы, спадар Дубіна, імкнецеся абразіць мяне.

І апошняе. Пра кар’ерызм. У час неразумнай беларусізацыі я выступаў за разумнае двухмоўе, ў эпоху неразумнай беларусізацыі я выступаю за разумную беларусізацыю. Гэта не кар’ерызм, а здаровы сэнс, прыхільнікам якога я быў і застаюся.
[ 15/06/2005 12:46 ]
Здравствуйте, Адександр! Как Вы оцениваете сегодняшнее молодёжное движение? Каково Ваше отношение к БРСМ? Какой должна быть, по Вашему самая популярная молодёжная организация в демократической Беларуси. Спасибо за ответ. Юрий, Глубокое
Адносіны мае да БРСМ (як і ў іх да мяне) нэгатыўнае. Яны публічна, я б сказаў, выракліся мяне. Я аказаўся адзіным першым сакратаром былога камсамолу, якога нават не запрасілі на юбілей. Верагодна баяліся, што я ўкушу прэзыдэнта. Я шчасьлівы, бо гэтым самым я не браў удзелу ў эвалюцыі камсамолу ў лукамол, а камсамольца - у Арду.

Некаторы час мне вельмі падабалася, што робіць Севярынец. Я ня згодны з многімі ягонымі ўчынкамі, але, паўтаруся, што як кіраўнік моладзевай арганізацыі ён быў амаль ідэальны.
[ 15/06/2005 12:48 ]
Уважаемый Александр, как Вы считаете, на сегодняшний день есть ли в Беларуси политический деятель (оппозиционный либо нет) обладающий харизмой лидера и способный превратить нашу страну по-настоящему в сильную державу. Кто это на Ваш взгляд?
Я б хацеў бы абысьціся без харызматыкаў. Аднаго мы ўжо маем. У эўрапейскую краіну пераўтворыць любы кіраўнік дзяржавы, які думае не пра свой палітычны лёс, а пра лёс краіны. Лукашэнка перастаў думаць пра лёс краіны ў 1999 годзе.
[ 15/06/2005 13:03 ]
Спадар Фядута,калі вы кажаце,што чэсна было б пасля паразы усім лідэрам сыходзіць у адстаўку,то чаму вы забываеце пра другую састаўляючую - народ,які усё ведае, церпіць і баіцца.Хто ж павінен падтрымаць Лідэраў,каб не было паразы, абараняць свой выбар ? Дык што - крайнія толькі лідэры ? Вы самі шмат выходзілі бараніць нашу свабоду ад гэтага зла ? Чаму вы калісці выбралі камсамол, а не ,напрыклад,БНФ ? Лепей сядзець у кабінеце, чым змагацца? Дзякуй. Туравец Віктар.
Паважаны Віктар, на выбарах у дэпутаты СССР 1989 году член ЦК Камсамолу Беларусі Аляксандар Фядута расклеіваў у горадзе Горадня лістоўкі ў падтрымку Міхаіла Аляксандравіча Ткачова, які ў той час быў намесьнікам старшыні БНФ. Мой навуковы кіраўнік Ігар Вячаслававіч Ягораў быў нават яго даверанай асобай. Справа не ў партыйнасьці. Гэта першае. Другое, ва ўсім сьвеце, палітык які прайграў адыходзіць альбо змагаецца ў якасьці іншай. Нашыя палітыкі не змагаліся. Два гады байкоту выбараў запар - гэта імітацыя барацьбы. І яны пасьля гэтага не адышлі. Таму я і кажу, што чэсна было б усё ж такі адысьці. Калі вы са мной не пагаджаецеся, гэта ваша справа. Гэта ваш погляд. Я, на жаль, прытрымліваюся іншых поглядаў.
[ 15/06/2005 13:07 ]
Сп.Фядута, ці зьбіраецеся Вы калі-небудзь папрасіць у журналістаў прабачэньне за белыя плямы на старонках газэтаў?
Прасіў у 1996 годзе. А паколькі прыходзіцца прасіць амаль што кожны раз, калі сустракаюся з такім чытачом, як вы, паважаны спадар, які нічога акрамя "белых плямаў" пра маю дзейнасьць ня ведае, то аднойчы мяне сустрэў паважаны Генадзь Бураўкін і сказаў: "Фядута, кінь дурное, кінь прасіць прабачэньня, 10 мільёнаў разоў "прабач" усё роўна ня скажаш, бо ўсё роўна знойдзецца нехта, хто яго ня чуў. Пішы, як падказвае сумленьне". З таго часу так і пішу.
[ 15/06/2005 13:15 ]
Александр! Вы в своей книге пишите, что деньги, конфискованные у Маринича принадлежат генералу Павлову, что он в этом публично признался.Где про это можно прочитать?
Уласна кажучы, гэта фігуравала ва ўсіх беларускіх газэтах пасьля таго, як Марыніч быў затрыманы. Я ўпэўнены, што гэта шырокавядомы факт. Тым больш, Паўлаў сказаў аб гэтым літаральна праз тыдзень пасьля таго, як скандал пачаў раскручвацца. Я ведаю Валерыя Ўладзімеравіча Паўлава як вельмі прыстойнага чалавека і думаю, што ён ня хлусіць.
[ 15/06/2005 13:37 ]
Вы покаялись за то что вели к власти Лукашенко, а почему сделать то же самое не хватило мужества у Лебедьки который в Верховном Совете очень активно и напористо протягивал все инициативы Лукашенко? Если не верите, спросите у Голубева.
Веру. Але пытаньне не да мяне. Пытаньне да Лябедзькі.
[ 15/06/2005 13:39 ]
Заканчваем нашу канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар
Паважаныя мае чытачы і слухачы Свабоды, дзякуй Вам за Вашыя пытаньні. Дзякуй за Вашу шчырасьць, таму што я разумею, што нават калі Вы імкнуліся мяне зьбянтэжыць або пакрыўдзіць, Вы заставаліся шчырымі. Спадзяюся, мой пэсімізм на гэты раз мяне падмане, і Беларусь у хуткім часе стане дэмакратычнай, рынкавай, незалежнай, культурнай. Без культуры і дэмакратыя, і рынак, і незалежнасьць немагычымыя. Культуры жадаю ўсім нам. Дзякуй.
 галоўная
 угару