[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


8 Кастрычніка 2005
Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000). Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. На дадзены момант - кіраўнік праграмаў “Фонду спрыяньня лякальнаму разьвіцьцю”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі. Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.

Форум пачаўся ў суботу, 8 кастрычніка, а 13-й гадзіне паводле менскага часу і скончыўся а 16-й гадзіне. Усім дзякуем за пытаньні.
14.01.2005
Юры Зісер
08.02.2005
Уладзімер Арлоў
25.03.2005
Рыгор Барадулін
04.04.2005
Барыс Кіт
07.06.2005
Сяргей Дубавец
15.06.2005
Аляксандар Фядута
06.07.2005
Адам Глобус
12.07.2005
Павал Севярынец
08.08.2005
Анжаліка Борыс
25.08.2005
Уладзімер Някляеў
08.12.2005
Андрэй Саньнікаў
12.12.2005
Апытаньне наведнікаў сайту
22.12.2005
Тацяна Хома
2003  2004  2005  2006
[ 03/10/2005 17:09 ]
Sanouny sp. Aliaksandr! Jakija buduc vasyja piersyja kroki na pasadzie prezydenta Bielarusi? Jakim cynam vy chocacie daniesci da serahovych bielarusau infarmacyju pra siabie i vasuju prahramu, ulicvajucy sytuacyju z medyjami? Ci pierad vybarami vy zbirajeciesia zrabic tur pa krainach, dzie zyvuc bielarusy? Dziakuju za adkazy. Dzmitry, Warszawa
Лічу, што адной з найгалоўных задачаў новай беларускай улады павінна стаць неадкладная канстытуцыйная рэформа, адмена тых указаў і дэкрэтаў, якія пярэчаць Канстытуцыі. Гэта – кропка апоры ўсіх далейшых пераўтварэньняў для пераменаў да лепшага. Даносіць і інфармацыю, і праграму дэмакратычных сілаў да беларусаў мы павінны ў першую чаргу праз абыход кватэраў, пераконваючы людзей “вочы ў вочы”. Часу на “тур”, думаю, проста фізычна ня будзе – такіх краінаў вельмі шмат, яны разьмешчаныя ва ўсіх гадзінных паясах – так, што над беларусамі ніколі не заходзіць сонца. Але падтрымліваць беларусаў у суседніх краінах – гэта неабходна.
[ 03/10/2005 17:30 ]
Спадар Мiлiнкевiч! Вiншую з пачаткам цяжкай працы. Але у палiтыцы рэдка бываюць справедлiвыя выбары. Гатовы працаваць у камандзе. Маю некаторы уплыу на палiтыку Эyразвязу для Беларусi. Якyю праблему ( акрамя) радыё) найперш павiнен вырашыць Эуразвяз для Беларусi ? Прапанаю арганiзаваць iнiцыятыуныя групы для ствареньня КГС ( КОС) дла работы з насельнiцтвам. Прапаную прынцыпова новую систему заканадауства у вашую ( нашую) праграму. Валеры Грыцук
Заўсёды дзякую за прапановы дапамогі. Самае галоўнае – гэта працягваць працу зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю. Грамадзяне Беларусі не ізаляваныя ад Эўразьвязу, самаізаляваныя толькі беларускія ўлады.
[ 03/10/2005 17:33 ]
Дзень Добры Паважаны Спадар Мiлiнкевiч! Звяртаецца да Вас студэнт БДУ Уладзіслаў. Як мы ведаем самая актыўная частка прыхільнікаў змен на Беларусі гэта студэнты. Нам хочацца жыць у цывілізаваным сьвеце, у свабоднай і квітнеючай Беларусі. Вы такасама ведаеце што некалькі дзен таму Міністэрства адукацыі аффіцыйна выдала пастанову адлічаць студэнтау якія звязаны з аппазіцыяй а таксама тых хто удзельнічае у акцыях. Як вы лічыце што трэба рабіць актыунай моладзі якая баіцца адлічэння в ВНУ але таксама хоча удзельнічаць у аппазіцыйным жыцці? І як Вы ўвогуле ставіцеся да моладзевых рухаў? Дзякуй.
Да любых моладзевых рухаў стаўлюся станоўча, калі яны створаныя сапраўды моладзьдзю, зьнізу, добрахвотна, а не на загад дзяржаўнага апарату. Што тычыцца рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай моладзі – гэта вялікая праблема. Нават у некаторых дэлегатаў нядаўняга Кангрэсу, ведаю, узьніклі праблемы ў ВНУ. Аднак моладзь на тое і моладзь, каб мець гарачае сэрца – і, як паказвае гісторыя, урэшце, ўсё будзе так, як гэтага хочуць маладыя.
[ 03/10/2005 18:19 ]
Ці разумееце Вы, што с такімі дзядамі як Шушкевіч, Фралоў і г.д. ужо нікога не пераможаш? Ці не здаецца Вам, што Лябедзька працуе пад кантролем спец. служб? Ці здолееце Вы "раскруціць" сваё імя да выбараў на ўсю Беларусь? Дзякуй.
Словы пра крайнюю неабходнасьць адзінства ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі – гэта не заклінаньне, а канстатацыя факта. Тое, з чым мы можам перамагчы. Пералічаных вамі людзей я шчыра паважаю: паверце, ёсьць за што.
[ 03/10/2005 18:19 ]
Расскажыце пра Вашу сям'ю, сыноу i жонку. Чаму вы жанаты другiм шлюбам? Дзякуй, Алег Ждан
Маю жонку завуць Іна. Гэта чалавек, які мяне разумее і падтрымлівае. Старэйшаму сыну Аляксандру 31 год, ён юрыст, жыве сваёй сям’ёй. Малодшы сын Вітаўт – школьнік, яму 16 год. Ён жыве з маёй першай жонкай. У нас зь ёй захаваліся цёплыя сяброўскія адносіны.
[ 03/10/2005 18:30 ]
Шаноуны Аляксандр Уладзiмiравiч, 1) Чакаем на вашу сумесную праграму. Як i Пятру Марцаву (http://bdg.press.net.by/2005/09/2005_09_27.1562/index.htm) мне здаецца, што трэба змагацца не супрацiу чаго-та(каго-та), а за сваю праграму. 2) Таксама маю надзею, што вaшы погляды на Расею (а я таксама маю вельмi падобныя погляды) не перашкодзяць прагматычнаму да яе падыходу. Трэба шукаць падтрымкi i у Расеi! Яна была, есць i будзе нашым суседам. З павагай, Змiцер
Дзякуй, Зьміцер. Праграму вы павінны хутка пабачыць. Цалкам згодны, што змагацца мы мусім “за”, у першую чаргу – за новую і лепшую Беларусь. Расея – гэта наш стратэгічны партнэр.
[ 03/10/2005 18:31 ]
У выпадку выбраньня Вас на пасаду прэзыдэнта: 1) Ці будзе працягвацца гульня ў Саюз з Расеяй? 2) Ці будзе зацьверджаны курс на Беларускае Культурнае Адрадженьне? 3) Ці будуць скасаваны ганебныя змены канстытуцыі? ( - адноўлены статус беларускай мовы, - сымволікі, - колькасць прэзыдэнцкіх термінаў)
Дзякуй за пытаньне. Наконт неабходнасьці канстытуцыйнай рэформы я адказваў вышэй. Расея зьяўляецца нашым стратэгічным партнэрам, але Беларусь павінна быць незалежнаю. Нават двум братам лепш жыць не ў камуналцы, а кожнаму ў сваім катэджы. Што тычыцца беларускай культуры – яна відавочна патрабуе адраджэньня.
[ 03/10/2005 19:12 ]
Спадар Мілінкевіч, віншую Вас зь першай перамогай! Я веру, што Вы пераможаце і ў 2006 годзе! Аднак перад гэтым мае быць вялікая праца. Адна з самых цяжкіх задач каманды адзінага кандыдата – гэта распаўсюд аб’ектыўнай інфармацыі. На маю думку, па эфэктыўнасьці на першым месцы тут, канешне, кампанія “ад дзьвярэй да дзьвярэй”, а на другім – інтэрнэт, якім карыстаецца пераважная бальшыня моладзі, але дагэтуль ён быў задзейнічаны дэмакратычнымі сіламі прыкладна толькі на 10%. Ці плянуе Ваша каманда распачаць адмысловыя кампаніі ў інтэрнэце? Ці зьявіцца сайт адзінага кандыдата, які будзе адпавядаць найноўшым тэхналёгіям у гэтай галіне? Андрэй, студэнт
Андрэй, маеце рацыю. Сайт будзе.
[ 03/10/2005 20:07 ]
Šanoŭny spadar Milinkievič! Pierš za ŭsio chaču povinšavać Vas z abrańniem adzinym kandydatam u prezydenty i pazyčyć Vam šmat pośpiechaŭ i biezumoŭna pieramohi! Ja b chacieŭ spytać; 1) Jak Vy na sioniašni dzień aceńvajecie ŭzajemadziejannie apazycyjnaj kaalicyi i partyjnych struktur? 2) Ci Vy absalutna upeŭnieny ŭ tym, što ludzi, jakija pryjduć padtrymać Vas u dzień vybaraŭ i nastupny dzień na plac nie buduć tam adni? 3) Kali Vy pačynajecie pracavać z vybarcami i partyjnymi strukturami ŭ nakirunku infarmacyjnaj kampanii i ŭłasnaj raskrutki jak kandydata ŭ Prezydenty? Vialiki dziakuj i jašče raz Pieramohi, Jury K.
Дзякуй, Юры. 1. Правядзеньне Кангрэсу – гэта надзвычай важны, аднак толькі першы крок у аб’яднаньні. 2. Абяцаю, што буду зь людзьмі. 3. Пачынаем адразу. Да выбараў ня так і шмат часу.
[ 03/10/2005 21:00 ]
Дзень добры! Пане Аляксандру, ці плянуеце Вы карыстацца ў сваёй кампаніі дапамогаю апазіцыйных рэжыму беларускіх зямлятстваў (напрыклад, у Расеі)? Ці ёсьць пункт "супрацоўніцтва з беларусамі замежжа" у вашае праграме? Дзякуй за увагу. Вялікіх Вам перамог! Жыве Беларусь! Зьміцер (студэнт-праўнік),Масква.
Зь беларусамі ў суседніх краінах мы кантактуем даволі актыўна. Шмат хто выказвае жаданьне дапамагчы. Яшчэ раз паўтару, што падтрымка мэтраполіяй беларускіх зямляцтваў за мяжой – справа неабходная.
[ 03/10/2005 21:05 ]
Спадар Мілинкевіч, што Вы будзеце рабіць у выпадку фальсіфікацыі/перамогай на выбарах сённяшняга прэзідэнта?
Калі будзем ведаць, што людзі перамаглі, і перамога гэтая скрадзеная, будзем адстойваць праўду і справядлівасьць.
[ 03/10/2005 21:28 ]
Добры дзень! Мяне ўпершыню хвалюе зямельнае пытаньне. Я маю на ўвазе гандль зямлёй пад дачы і ўласныя агароды. Мне не хочацца, каб дзяржаўныя землі масава былі распроданы замежным асобам пад розныя вілы і фазэнды. Я лічу, што зямля спярша патрэбна не толькі пад дзяржаўныя мэты (штогадовы збор ураджаю), але жыхарам Беларусі пад свае нужды. Асноўнае: не дапусціць масавай застройкі краіны, каб не ператварыць зямлю ў нерухомасць і такім чынам адрэзаць усялякія шляхі да выдзяленьня зямлі вялікай плошчы (некалькі гектараў). Як вы ставіцеся да гэтага пытання?
Ёсьць выпрацаваныя сьветам падыходы, пры якіх зямля не зьяўляецца толькі дзяржаўнаю, і пры гэтым краіна захоўвае свае дзяржаўныя інтарэсы. Мы ўлічым як сусьветны досьвед, так і інтарэсы грамадзянаў Беларусі.
[ 03/10/2005 22:04 ]
Как бы там ни было, несмотря на поддержку демократической оппозиции Вас не знают простые люди (часть электората Лукашенко и просто не определившихся людей). Выхода на телевидение нет, газеты малотиражные и в основном закрыты, листовки, митинги, приход от дверей до дверей - все под контролем государства да еще и наказуемо. Конечно, хочеться верить в лучшее, но как вы надеетесь победить в этих нечеловеческих условиях?
Победа – дело не лёгкое. Но я свято верю, что она возможна. Социологические опросы показывают, что перемен хотят как раз простые люди. Уверен, что они нас поддержат
[ 03/10/2005 22:57 ]
Вітаю! Па-першае, жадаю Вам посьпехаў на выбарах і на плошчы. Я хачу верыць у Вашыя здольнасьці. Не "падкачайце". Па-другое, пытаньне: Якім чынам Вы зьбіраецеся падвышаць матэрыяльны ўзровень насельніцтва падчас свайго прэзыдэнцтва? Што для Вас стане прыярытэтам: павольнае разьвіцьцё рынкавых адносінаў ці паскораны, але вельмі складаны для насельніцтва, прарыў прыватызацыі і рынка на тэрыторыю Беларусі? Дзякуй, Ігар.
Дзякуй. “Павольны” варыянт і “паскораны” - гэта гучыць як дзьве скрайнасьці. Паміж імі ёсьць аптымальны варыянт. Будзе свабода дзеяньня для людзей ініцыятыўных і моцная сацыяльная абарона для тых, хто ня можа пра сябе паклапаціцца.
[ 03/10/2005 23:01 ]
Як Вы ставіцеся да Зянона Пазьняка як палітыка і грамадскага дзеяча? Што Вы думаеце наконт магчымасьці яго ўдзелу ў выбарах 2006? Ці змаглі бы Вы разам зь ім працаваць ў адной камандзе (на яго баку ці наадварот)? Дзякуй! Вячаслаў Радзіонаў, Менск
Вельмі паважаю Зянона Станіслававіча. Спадзяюся ў бліжэйшы час сустрэцца зь ім.
[ 03/10/2005 23:15 ]
1/ Будет ли создан в интернете единый ресурс Вашей команды? Очень бы хотелось ВСЮ информацию о едином кандидате, его стратегической, тактической и оперативной деятельности видеть в одном месте. Чтобы можно было например для сомневающихся знакомых распечатать экономическую программу и показать. Или узнать где можно отдать свою подпись за Вас, и т.п. 2/ Какие есть варианты поведения для «простых»(не участников различных партий и объединений) сторонников перемен, до, во время, после выборов, чтобы эти перемены наступили ? Спасибо! Александр, г. Минск
1. Такі рэсурс будзе. 2. Працы вельмі многа – мы будзем пашыраць інфармацыю аб усіх неабходных кірунках дзейнасьці.
[ 03/10/2005 23:29 ]
Спадар Аляксандр! Мяне завуць Аляксей, у 2001 годзе я супрацоўнічаў з Вамі, быў памагатым прэс-службы штаба С.Домаша. Канешне, наўрад ці Вы мяне памятаеце :-)Але вельмі б хацелася далучыцца да Вашай каманды й цяпер. Як можна з Вамі скантактавацца?
Дзякуй. У хуткім часе павінна зьявіцца інтэрнэт-старонка, дзе можна будзе пабачыць і ўсе неабходныя кантакты.
[ 04/10/2005 00:29 ]
Спадар Мілінкевіч! Што Вы думаеце адносна таго, каб падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі ЦАЛКАМ адмовіцца ад крытыкі ў адрас Лукашэнкі, ЗУСІМ ня ўзгадваць ягонага прозьвішча, а пабудаваць сваю кампанію ВЫКЛЮЧНА НА ЎЛАСНЫМ БАЧАНЬНІ перспэктываў разьвіцьця Беларусі. Гэта значыць, гаварыць толькі пра сваю праграму, а не пра тое, як кепска мы жывем і які дрэнны Лукашэнка. Мне здаецца, колькі б апаненты не крытыкавалі Лукашэнку, гэтым яны больш сабе прыхільнікаў ня знойдуць. Бо Лукашэнка "на кані" як раз толькі тады, калі на яго нападаюць, калі ў яго ёсьць каго крытыкаваць і каго бэсьціць. Гэтым ён, праўда, ўсё роўна будзе займацца... А Вы? Ігар Бараноўскі
Я ўжо казаў, што ў першую чаргу мы павінны ісьці са сваім бачаньнем новай Беларусі. Аднак ёсьць і палітычная фігура, якая з 1994 г. нясе адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне. Паглядзіце як гавораць пра Лукашэнку апошні год у гарадзкім транспарце. Нават калі б структуравная апазыцыя яго не крытыкавала, то яго б усё роўна крытыкавалі простыя людзі.
[ 04/10/2005 02:22 ]
Спадар Мілінкевіч, як Вы ставіцеся да скасаваньня вайсковага абавязку для моладзі ды пераходу да прафэсыйнага войску?
Станоўча. Армія павінна быць прафэсійнай.
[ 04/10/2005 02:24 ]
Што Вы можаце сказаць пра плёткі, што апазыцыя датычная да выбухаў у Віцебску?
Камэнтаваць плёткі – справа няўдзячная. Улады выкарысталі факт выбуху як нагоду для правядзеньня вобыскаў у сяброў дэмакратычных арганізацыяў.
[ 04/10/2005 10:59 ]
Спадар Мілінкевіч, цi збiраецеся Вы змагацца за падтрымку Расейскiх уладаў, альбо разлiчваеце на беларускi "майдан"? Бо не сакрэт, што ў былом СССР змена лакальнага лiдара магчыма толькi адным з гэтых двух шляхоў. Юры. (Брэст)
Свой лёс можам вырашыць толькі мы самі. Калі трэба будзе нам быць на плошчы – будзем там.
[ 04/10/2005 13:41 ]
Добры дзень, сп. Мiлiнкевiч! Як Вы ставiцеся да прыватнай уласнасьцi на зямлю, у тым лiку для грамадзян iншых дзяржаў? Якой будзе аграрная палiтыка пасьля Вашай перамогi? Таксама хацелася б ведаць пра Ваша стаўленьне да рэстытуцыi, тобок вяртаньня маёмасьцi адабранай за савецкiм часам, яе законным гаспадарам. Дзякую! Шчыра зычу Вам i ўсiм нам перамогi! Сяргей Халiпаў, г. Менск.
Дзякуй за пытаньне. На падобнае пытаньне я адказваў вышэй. Пытаньне рэстытуцыі будзе вырашаць беларускі парлямэнт.
[ 04/10/2005 13:59 ]
Чым мы можам вам дапамагчы? Ян
Працы хопіць на ўсіх. Перадусім – інфармаваньне грамадзян Беларусі, якія, як вядома, ня маюць незалежнага тэлеканалу і амаль ужо ня маюць незалежных газэт.
[ 04/10/2005 16:42 ]
Шаноўны Аляксандр Уладзіміравіч! Хачу запытацца ў вас наконт праблемы першаснасці: што, па-Вашаму, трэба рабіць у першую чаргу -- вырашыць пытанне каўбасы для ўсіх альбо вырашыць пытанне беларускай мовы і культуры для ўсіх? Чым Вы, як магчымы Прэзідэнт (чаго я жадаю ад усяе душы) зоймецеся ў першую чаргу? Дзякуй Вам за ўвагу. Спадзяюся на шчыры адказ. З павагай, Спартак Севярын
Дзякуй за пытаньне. Эканоміка й культура моцна ўзаемазьвязаныя. Цяжка сказаць, ці гэта краіны маюць моцную эканоміку з-за моцнай культуры, ці моцную культуру з-за моцнай эканомікі… Проста Беларусі трэба ісьці наперад, ставіць перад сабой, як дзяржавай, высокія мэты – у эканоміцы, культуры, геапалітыцы.
[ 04/10/2005 16:49 ]
Каково политическое устройство в РБ видит единый кандидат? Место, роль и значимость Президента в РБ. Будет ли являтся его должность законотворческой, или скорее представительной. Благодарю Вас. Игорь.
Нам трэба будзе правесьці сапраўдны падзел паўнамоцтваў паміж самастойнымі галінамі ўлады.
[ 04/10/2005 18:07 ]
Antos' Danmark Y svoi chas na piaredadni vibaray2001 mne davialosia systrakacca z Gancharikam i na maio pitanne nakont gatoynas'ci "pais'ci dakanca" toi biy siabe kylakom y grydzi i kazay shto gatovi na ysio dzielia peramogi. Nakont iagonai gatoynas'ci mi z vami vedaem . Zaraz Vi kazhace amal' tiia samia slovi. Kaneshni narod spadziaecca shto geta prayda. Ci zdol'ni Vi trimac' press, ci gatovi Vi adkazac' ydaram na ydar ?
Дзякуй за пытаньне. Я чалавек слова, і ўдар умею трымаць.
[ 04/10/2005 18:08 ]
Сп. Мiлiнкевiч, як Вы самi ацэньваеце магчымасць сваей перамогi на выбарах? Лiчыце лi Вы сябе здольным заняць такую адказную пасаду i якiм будзе Ваша першае дзеянне у ролi прэзiдэнта? (калiбудзе) Тутэйшы.
Дзякуй за пытанне. Калі ласка, паглядзіце вышэй, я ўжо адказваў на гэтае пытаньне.
[ 04/10/2005 18:20 ]
На колькi дапаможа Вам вопыт папярэдняй прэзiдэнцкай кампанii, у якой Вы былi кiраунiком перадвыбарчага штаба Сямёна Домаша? Тутэйшы.
Вопыт заўсёды дапамагае.
[ 04/10/2005 18:26 ]
Што адчувае чалавек ,калi знаходзiць пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалiтай? Дзе i як гэта было? Тутэйшы
Я адчуў, што дакрануўся да беларускай гісторыі. Мы разам зь сябрамі Міхасём Ткачовым і Ўладзімерам Кіслым знайшлі рэшткі пахаваньня апошняга караля Рэчы Паспалітай у мястэчку Воўчын, што на Берасьцейшчыне. Падрабязна аб гэтым напісана ў маёй кніжцы “Воўчынская гісторыя”. Гатовы прэзэнтаваць пры сустрэчы.
[ 04/10/2005 19:29 ]
Спадар Мілінкевіч! Вы сказалі, што будзеце ўлічваць геапалітычныя інтэрэсы Расеі. Як вядома гэта прадугледжвае, у прыватнасьці, захаваньне Расейскага ўплыву на Беларусь і яе інкарпарацыю Расеяй (пра гэта шматкроць казалася і вядучымі палітыкамі Расеі). З іньшага боку, Зянон Станіслававіч заўсёды падкрэсліваў неабходнасьць УЗАЕМАВЫГАДНЫХ стасункаў з Расеяй. Якая вашая пазіцыя па беларуска-расейскіх дачыненьнях? І другое пытаньне, як вы ставіцеся да З.С.Пазьняка, ягоных поглядаў на "аб'яднаную апазіцыю" і на магчымасьць супрацоўнічаць з З. Пязьняком і КХП-БНФ? Дзякуй. Юрый. Deutschland.
Стасункі паміж Беларусьсю й Расеяй павінны быць узаемавыгаднымі. Гэта аксіёма. Пра Пазьняка ўжо адказваў.
[ 04/10/2005 19:30 ]
Паважаны Аляксандр, ясна ўсім, што выбараў у 2006-м не будзе. Вы ўпэўнены, што зможаце падняць НАРОД абараніць наш выбар ? Што вы канкрэтна будзеце для ГЭТАГА рабіць ? І ці магчыма ГЭТА ? Дзякуй. Туравец Віктар з Францыі.
Калі ласка, зьвярніцеся да адказу на пытаньні Антося з Даніі.
[ 04/10/2005 20:22 ]
Як Вы ставiцеся да iснуючай праблемы цiску афiцыйнай улады на СПБ? У вынiку перамогi на прэзыдэнцкiъх выбарах як Вы збiраецеся выкарыстаць неабсяжны патэнцыял вядучага лiдэра нацыянальнага адраджэння сучаснай Беларусi З.С. Пазьняка?
1. Мы павінны падтрымліваць беларускую культуру, а не змагацца зь ёй. 2. Адразу пасьля дэмакратычных пераўтварэньняў павінны адбыцца свабодныя выбары ў парлямэнт, і там беларускія палітыкі будуць удзельнічаць у справядлівым спаборніцтве.
[ 04/10/2005 20:51 ]
Шаноуны сп. Мiлiнкевiч, у выпадку Вашай перамогi, цi зробiце Вы беларускую мову адзiнай дзяржаунай i пазбавiце расейскую такога статусу, цi будуць вернутыя народу сапраудныя нацыянальныя сымбалi- Пагоня i бел-чырвона-белы сьцяг? I яшчэ цiкавiць Ваша стауленьне да так званай "саюзнай дзяржавы Беларусi i расеi" i знаходжаньня расейскiх вайскоуцау у нашай краiне. Дзякуй! З павагай, Павал
Беларуская мова павінна быць дзяржаўнай. Кожны беларус будзе ганарыцца нацыянальнымі сымбалямі – Пагоняй і бел-чырвана-белым сьцягам, - калі будзе ведаць іх гісторыю. На пытаньне аб “саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі” я адказваў вышэй.
[ 04/10/2005 21:05 ]
Добры дзень спадар Мілінкевіч! Ці маеце Вы нешта сказаць Зянону Станіслававічу Пазьняку, як лідэр пэўнай часткі грамадзянаў Беларусі? І што б Вы маглі сказаць яму і ягоным прыхільнікам не як палітык? З павагай - Лявон.
Я шчыра працягваю руку і Зянону Станіслававічу, і ягоным прыхільнікам, і заклікаю да працы на агульную перамогу разам з аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.
[ 04/10/2005 21:29 ]
Извиняюсь, что пишу по-русски. Нет беларуской клавиатуры. Как Александр Милинкевич смотрит на возможность объядинения с другими кандидатами? Если будет второй тур выборов Президента РБ возможно ли еще одно объединение? Пользуясь случаем, приглашаю Александра Милинкевича для интервью на интернет-ресуресе www.prognosis.ru и московском журнале "Апология", где я веду рубрики, посвященную Беларуси. С уважением. Илья РАССОЛОВ, член Союза писателей Москвы. г. Москва
Спасибо за предложение. Думаю, надо быть реалистом, и прогнозировать ситуацию, при которой реального подсчета голосов не будет (так же, как и на парламентских выборах в 2004), белорусский Центризбирком обнародует цифры, по которым окажется, что выиграл Лукашенко, причем в первом туре.
[ 05/10/2005 01:26 ]
Dobry dzien! Adkazycie, kali laska, kali b u Vasych rukach byu lios spadara Lukasenki (padkreslivaju, mienavita u Vasych rukach, a nie suddziau, peunych miznarodnych arhanizacyjau i hd., kali mienavita Vam nakanavana bylo b vyrasac), sto b Vy vyznacyli? Pasadzic u turmu, rasstralac, dac "domik v derevne" ihd.? Dziakuj za adkaz. E.P. ZShA
Чытач просіць, каб я асабіста вырашыў лёс Лукашэнкі, а не з дапамоагй судзьдзяў. Калі ёсьць падазрэньні ў злачынстве, трэба спачатку зьвярнуцца да адпаведных сьледчых органаў, якія вырашаць, ці перадаваць яго справу ў суд. Толькі суд на падставе закону можа вырашаць лёс чалавека.
[ 05/10/2005 04:39 ]
Спадар Аляксандар! Ці Вы гурман?
Як і большасьць людзей, люблі смачна паесьці. Калі ёсьць магчымасьць выбару, то аддаю перавагу беларускім стравам - дранікам, мачанцы.
[ 05/10/2005 04:42 ]
Што Вас найбольш расслабляе?
Прырода і музыка. Вельмі хутка аднаўляю свае сілы, калі прыяжджаю ў сваю родную вёску Бершты, што на Шчучыншчыне ля літоўскай мяжы. Гэта гістарычны цэнтар Берштаўскай пушчы: лясы, вазёры, рэчка, месцы старадаўніх каралеўскіх паляваньняў.
[ 05/10/2005 06:44 ]
Sanowny sp. Aliesj!Sluxajuchy Vash holas pa SVABODZIE, hliedziachy na Vash tvar, rabliu, jak chalaviek,jaki toje-sioje spaznaw u sacyjonicy,vysnavak,shto Vy zjawliajeciesia intuitywna-liagichnym ekstravertam(I kvadra).Sacyjanichny arxetyp bielarusa-- sensorna-liagichny intravert( IV kv.),sho Vy i bielaruski narod znaxodziciesia w napowdualjnyx adnosinax,heta niavieljmi dobra,alie j nieblaha.Siarod nashyx susiedziaw najliepshyja sacyjanichnyja stasunki pamizh lideram i narodam u ukrajincaw,bo Jushchanka dualam da ukrajinskaha arxetypu.Putin i rasiejcy(II kv.), dla parawnanjnia,majucj aktyvacyjnyja stasunki,jakija horshyja za dualjnyja.Alie najciekaviejshaje toje,shto Vy da Putina(liogika-sensornaha intraverta) zjawliacjmieciesia sacyjanichnym revizoram,a da Lukashenki(etyka- intuitywnnaha ekstraverta)--zakazchykam.H.z.,shto padchas sumowja zj jimi Vy miecjmiecie biezumownyja psyxaliagichnyja atuty,asabliva sa sp.Putinym. Vieljmi raju Vam jak lideru daskanala aznajomicsa z sacyjonikaj,kab psyxaliagichna pisjmienna sfarmavacj efektywnuju kamandu.Darechy, adnoj z prychynaw,chamu Jushchanka u reshcie resht pazbaviwsia Tymashenchyxi,josjcj toje,shto jon(liogika-sensorny ekstravert) josjcj padzakaznym hetaj damie (sensorna-etychnamu ekstravertu).Raju sacyjanichnyja sajty:www.socioniko.net, www.ru.laser.ru.Kali padasjcie svoj e-mail,mahu daslacj Vam,na maju dumku,patrebnyja sacyjan. materjaly.HALOWNAJE-BIERAZHYCIE SIABIE!MALICJMUSIA ZA VAS! Anatolj.
Дзякуй. Дашлеце, калі ласка, на адрас mil@hrodna.by
[ 05/10/2005 11:13 ]
Здравствуйте, Александр Владимирович! У меня два вопроса. 1. Оба демократических кандидата 2001 года -- и Семен Домаш, и Владимир Гончарик -- после выборов были вытеснены из политики, причем самой же оппозицией. Считаете ли Вы это правильным. 2. Какую языковую политику Вы будете проводить в случае победы? (Это, как Вы помните, наш с Вами застарелый спор с 1991 года). Еще раз поздравляю с промежуточной победой. Искренне Ваш Александр Федута, гродненец.
Добры дзень, Аляксандар Іосіфавіч. 1.Не магу сказаць адносна Ўладзімера Ганчарыка, але што датычыць Сямёна Домаша, то ён сышоў сам, аб чым я вельмі шкадую. Бо калі б ён застаўся ў палітыцы, магчыма, не было б неабходнасьці сёньня абіраць адзінага кандыдата. 2. У нас з Вамі, Аляксандар, розны погляд на тое, што адбывалася ў пачатку 90-х у Беларусі. Вы лічыце, што я ліквідаваў рускія школы, а я ведаю, што я адкрываў беларускія. Гэта як погляды аптыміста і пэсыміста на шклянку, у якой палова вады. Аптыміст кажа - напалову поўная, пэсыміст - напалову пустая. Што датычыць моўнай палітыкі ў выпадку майго абраньня, то яе трэба праводзіць паводле закону. Прыняты яшчэ ў часы Савецкага Саюзу Закон аб мовах прадугледжваў пераход школаў на беларускую мову на працягу 10 гадоў. Ён быў вельмі памяркоўны, у ім захоўвалася магчымасьць навучаць дзяцей на рускай і іншых мовах нацыянальных меншасьцяў. Вялікі дзякуй за віншаваньне.
[ 05/10/2005 11:18 ]
Добрый день, Почему Вы считаете себя достойным быть единым кандидатом от оппозиции? Спасибо
Каб мець адказ, варта было б апытаць удзельнікаў Кангрэсу. Думаю, што многія з дэлегатаў аддалі мне свае галасы, бо я чалавек камандны і стваральны.
[ 05/10/2005 11:30 ]
Паважаны Александр Малiнкевич! Як Вы ставiцеся да так званай Саюзнай дзяржавы з Расеяй i цi лiчыце Вы неабходным працягваць Саюзныя дачыненнi з Усходнiм саседам? З павагай Уладзiмер.
Падобнае пытаньне ўжо задавалася, але я дадам. Саюзная дзяржава будуецца неадпаведна інтарэсам народаў дзьвюх краінаў. З нашага боку Лукашэнка хацеў саюзу, бо меў надзею на пераезд у Крэмль. А з боку Расеі пэўная група намэнклятуры мае ў гэтым свой інтарэс. Мы пабудуем нашыя адносіны з Расеяй на празрыстых і шчырых прынцыпах. Няёмка займацца мітатворчасьцю.
[ 05/10/2005 12:03 ]
Уважаемый господин Милинкевич, в случае избрания Вас президентом Республики Беларусь, будете ли Вы продолжать начатый господином Лукашенко процесс сближения России и Белоруссии в рамках единого государства? Спасибо. Дмитрий.
У працяг тэмы. Беларусь больш ня будзе гандляваць сваёй незалежнасьцю. Мы будзем гатовыя шчыра ўлічваць інтарэсы Расеі, але не на шкоду сабе.
[ 05/10/2005 16:02 ]
Їadaju Spadaru Milenkiewiczu pawadzenia . Budzie mieu ciaїka , peramagczy KGB i Sawieckuju Armiju na katoraj trymajecac Lukaszenka. Alaksander.
Дзякуй за пажаданьне посьпеху. Ён можа быць толькі агульны.
[ 06/10/2005 00:46 ]
Проведети ли вы он-лайн конференцию на форуме крупнейшего беларусского портала www.tut.by ???
З задавльненьнем правёў бы. Чакаю канкрэтных прапановаў. mil@hrodna.by
[ 06/10/2005 07:31 ]
Какую внешнюю политику по отношению к Росии вы собираетесь проводить став президентом?
Она будет основана на взаимной выгоде, взаимном уважении и на прагматизме. Россия - наш стратегический партнер, и мы не будем делать резких движений во взаимоотношениях.
[ 06/10/2005 08:16 ]
Вітаю Вас, спадар Аляксандр! Шмат хто параўноўвае цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі з колішняй сітуацыяй ва Украіне. Але пры гэтым не ўлічваюцца два істотныя моманты: 1. На Украіне былі незалежныя мас-медыі, сярод якіх 5-ы тэлеканал. У Беларусі такога няма, і не прадбачыцца (замежнае вяшчанне ўсё роўна малаэфектыўнае). 2. Ючшанка валодаў значнымі грашовымі сродкамі: яго кампанія фінансавалася як самімі украінцамі, так і з замежжа. У Беларусі, падобна на тое, такога няма ды не прадбачыцца (хоць зрэшты хочацца памыліцца). Зважаючы на ўсё гэта Вы насамрэч верыце ў мажлівасць шматтысячных маніфестацый ды ўвогуле ў мажлівасць перамогі дэмакратыі ў Беларусі ў наступным годзе? З павагай, Віталь.
1. Акарамя 5-га тэлеканалу былі незалежныя рэгіянальныя газэты і радыё. 2 На Ўкраіне існавала самакіраваньне: мэраў гарадоў прэзыдэнт не прызначаў - яны абіраліся. Што тычыцца магчымасьці маніфэстацыяў, то яны будуць, калі мы пераможам у розумах людзей. Нас большасьць, і мы не жадаем, каб прыніжалі нашу годнасьць.
[ 06/10/2005 08:42 ]
Желаю искренне успехов и победы. Желаю Вам самому делать шаги к объединению оппозиции, быть гибким и умелым политиком и в конце концов, революционеров. Один за всех и все за одного! Евгений, Новополоцк
Вялікі дзякуй.
[ 06/10/2005 15:47 ]
Sp Milinkevitc, vi mujni tcalawek i ad belarusskai gramadi Clevelanda vinshuem vas s patcatkam praci u iakasci kandidata i prezidenti. Belarusi zamejja padtrimliwiuc Vas i spadsiaiucca na Vas. Vasha swiadomasc , intelegentnac, dabrazitcliwasc - antipod sutcasnau uladse. Ale senniashnee kuraunictwa zakanservawala mit sacialnai abaronennaci prostih liudzei, zabiaspetcila minimum dlia tih hto uje u stalim veku. Moladz i intelegencia - menshaia tcastka gramadstwa. Iak upliwat na tih viaskowih pensianeraiu iakia i buduc galasawac za tia garantii iakia iani uje maiuc? S pawagai P Vasilewski
Мы ведаем, што калі спатрэбіцца. на плошчу выйдуць ня толькі моладзь і інтэлігенцыя, а таксама прадпрымальнікі, дзяржаўныя служачыя, рабочыя - усе, хто на той момант пазбавіцца страху і стане ў шэрагі барацьбітоў за будучыню дзяцей.
[ 06/10/2005 16:12 ]
Як Вы ставіцеся да наступнай прапановы? Каб Лукашэнка што год збіраў усіх беларускіх палітыкаў(Лябедзьку, Парфяновіча, Казуліна і г.д.) і на месяц ці два у веску адпраўляў бабулькам дроў нашчапаць, ці сена накасіць, ці грэблю адрамантаваць. Гэта каб бліжэй да народу, каб шыпчэй дэмакратыя на Беларусь прыйшла?
Я супраць, каб Лукашэнка кагосьці зноў кудысьці адсылаў і прыніжаў. Але я за тое, каб дэмакратычныя актывісты як мага хутчэй пачалі працаваць з народам.
[ 06/10/2005 16:19 ]
Dzieс dobry! Viadoma shto chryscijanstva zjaulajecca padstavaj paustannia eurapiejskaj cyvilizacyji i,naturalna, bielaryskaj kultury. vykazhcie kali-laska svaje mierkavanni na temu ulascivaj roli chryscijanstva u suchasnym bielaruskim hramadstvie. Padzialiciesia, kali heta mahchyma, ulasnymi relihijnymi pierakananniami.Dziakuju. Aleh
Беларусь, на шчасьце, поліканфэсійная краіна, і вялікую ролю ў станаўленьні нашай культуры адыграла сапраўды Хрысьціянства, а таксама іслам і юдаізм. Вера спрыяе ўзмацненьню духа чалавека. Мы будзем адстойваць сапраўдную свабоду сумленьня, не падзяляючы веруючых на нашых і ня нашых.
[ 06/10/2005 17:21 ]
Вітаю вас, шаноўны Аляксандр. Сапраўды, спадзяваньняў на сумленныя выбары ў 2006 годзе няма. Якім жа тады чынам дэмакратычная суполка зьбіраецца абудзіць народ на тое, каб ён выйшаў на плошчу адстойваць права на сумленныя выбары? Узьнёслымі і патрыятычнымі лістоўкамі, кінутымі ў паштовую скрыню, немагчыма перабароць страх і зазамбіраванасьць Беларуса. Іншых жа дзеяньняў не дазволіць улада. Уладзіслаў зь Менску.
Галоўная зброя супарць страху - гэта праўдзівая інфармацыя і пачуцьцё пляча таварыша. Мы вуедаем, што трэба рабіць дзеля гэтага.
[ 06/10/2005 17:21 ]
Паважаны Аляксандр, як вы будзеце вырашаць праблему таго, што многія дэмакраты могуць пайсьці на выбары асобна ад вашай каманды? Гэта Пазьняк, Фралоў, Казулін. Уладзіслаў зь Менску.
І да Кангрэсу, і пасьля пытаньне вырашаецца аднолькава. Трэба весьці перамовы з гэтымі паважанымі палітыкамі і спрабаваць аб'яднацца.
[ 06/10/2005 17:22 ]
Яшчэ адно пытаньне: калі вы станеце прэзыдэнтам РБ, як вы будзеце вырашаць праблему двухмоўя. ці сімволікі? Шляхам рэферэндума? Уладзіслаў зь Менску
Я ўжо адказваў на падобнае пытаньне. Думаю, ніхто ня будзе спрачацца зь неабходнасьцю нацыянальнага адраджэньня, у тым ліку і моўнага. Вельмі вуажна адначасова зрабціь, каб чалавек, які не валодае беларускай мовай, адчуваў сябе камфортна і не прыніжана.
[ 06/10/2005 17:40 ]
Sp. Milinkevich, jakija vazhnejshyja pamylki apazycyji na minulyh prezidenckih vybarah? Jan Kopys
1. Адзін быў вызначаны занадта позна. 2. Не вядома, паводле якіх крытэрыяў і паводле якой працэдуры.
[ 06/10/2005 17:56 ]
Хотелось бы от вас услышать ответы на следующие вопросы:1. Какой смысл идти на выборы 2006 года избирателю? Многие из моих знакомых после референдума 2004 решили ни на какие выборы при этой власти не ходить. Почему вы, заведомо зная, что будет элегантная победа Лукашенки, опять будете зазывать людей на выборы? Не лучше ли разработать другую стратегию борьбы? 2.Когда наконец наша оппозиция начнет ходить в народ? Неужели вы думаете, что за несколько месяцев можно провести полноценную компанию? 3.Не сложиться ли при вашей победе ситуация, схожая с украинской, где Ющенко фактически отказался от своих обещаний, данных на Майдане? Андрей.
1. Есть два варианта: участие и байкот. Байкот не имеет смысла. Людей всё равно пригонят на участки. Если мы участвуем, то мы имеем шанс прыйти к людям и сказать им правду, укрепить их дух и уменьшить страх. 2. Я был всегда за определение единого как можно раньше, но и сейчас хоть времени немного, полноценную кампанию можно сделать. 3. Не сложится.
[ 06/10/2005 18:01 ]
Добрый день. В Украине лицо ющенко было в своем роде брэндом, узнаваемым каждым гражданином (и старое и новое). Были еще широко раскрученные в народе брэнды- лозунги "ТАК!Ющенко", плакаты с подковой, не было наверное ни одного украинца, который бы не знал Ющенко и что он предлагает. Каковы на Ваш взгляд Ваши перспективы стать 'лицом-брэндом', узнаваемым каждым белорусом? Каким будет Ваш лозунг? Спасибо.
Этим занимается пиар-группа. Они профессионалы, у нас будет и бренд, и лозунг, и цвет, и символика.
[ 06/10/2005 19:05 ]
У савецкія часы пра стажыраваліся і працавалі ў замежжы. Такое маглі дазволіць толькі чалавеку, якога "прапусьціла" КГБ. Ці выконвалі вы нейкія даручэньні? Якія ў вас сёньня стасункі са спэцслужбамі: беларускімі і расейскімі? Дзякуй за шчыры адказ.
Сапраўды, тых, што ад'яжджалі ў савецкія часы за мяжу, "прапускала" КГБ. Я не дэманізую ролі спэцслужбаў у сёньняшняй Беларусі. Сярод іх супрацоўнікаў ёсьць розныя людзі. Новая ўлада зробіць усё, каб гэтыя службы займаліся не бясьпекай прэзыдэнта, а бясьпекай краіны. Усе прафэсіяналы знойдуць дастойнае месца ў новай дзяржаве. Мы ня будзем прымушаць іх займацца палітычным вышукум.
[ 06/10/2005 20:06 ]
Спадар Мілінкевіч! Якім чынам вы зьбіраецеся будаваць сваю "ідэйную вэртыкаль" у штабе: зьверху ці зьнізу. Гэта пытаньне даволі прынцыповае, бо праз гэта можна меркааць пра вашую сапраўдную дэмакратычнасьць з аднаго боку і здольнасьць паставіць інтарэсьсы кампаніі вышэй за спробы ўтрыманьня пэўных амбітных людзей у кампаніі з другога. Спадзяюся, маё пытаньне будзе зразуметым. Зычу Вам посьпехаў!
Слушна. Пытаньне прынцыповае. Штабы ня будуць набірацца толькі з актывістаў тых партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, што падтрымалі на Кангрэсе мяне. Яны будуць кааліцыйнымі. Мы ня маем права разбурыць каманду.
[ 06/10/2005 21:06 ]
Уррраааа. Ляксандр мы будзем з вамi. Поспехау вам. Вы сапраудны лiдэр якога чакае народ Беларусi ужо шмат часу.
Вялікі дзякуй. Мне вельмі патрэбная вашая дапамога.
[ 06/10/2005 21:29 ]
Dobry dzeс,spadar ALIAKSANDR!!pa-perszae winszuju z peramogaj!!geta taksama peramoga!!wy usie wiedaem,szto FALSYFIKACJA abawiazkowa budzie!a jak spadar ALIAKSANDR MILINKEWICZ liczyж i razumee,kab getuju FALSYFIKACJU ustraniж??Wialiki dziakuj!!majo imia SWIATLANA.
Мы зробім усё, каб не было фальсыфікацыяў. Сябры камісіяў (усе да адзінага) атрымаюць папярэджаньні аб тым, што фальсыфікацыя - гэта парушэньне канстытуцыі, за якое давядзецца несьці крымінальную адказнасьць. Гэтае злачынства ня мае тэрміну даўніны. А ўлада вечнай не бывае.
[ 06/10/2005 21:49 ]
Спадар Мілінкевіч , каб была магчымасць запытаць у маці-Беларусі ці ў В.Быкава: каго б яны жадалі бачыць на чале Беларусі - вас ці З.Пазьняка, які б быў адказ на вашу думку ? І як бы вы самі адказалі на гэта пытанне ? Дзякуй. Туравец Віктар з Франціі.
Васіль Быкаў, у свой час, бачыў Зянона Пазьняка. Маці-Беларусь адкажа ў час выбараў.
[ 06/10/2005 22:32 ]
Шаноўны Спадар Аляксандр, калі будзе даступны інтэрнэт сайт аб'яднанай апазыцыі, якую вы зараз ачольваеце? Сёньня ў Беларусі ёсьць шмат актыўных людзей, якія хочуць актыўна ўдзельнічаць у вызваленьні нашай краіны ад таталітарнага рэжыму. Ці будуць праводзіцца шкаленьні для гэтых актывістаў, і калі так, то якім чынам можна прыняць у іх удзел? Аб'яднайце нас, і разам мы пераможам! Кірыла Н.
Ужо казаў. Інтэрнэт-сайт зьявіцца ў бліжэйшы час. Мы зьвернемся да ўсіх, хто хоча ўдзельнічаць у вызваленьні краіны па дапамогу празь інтэрнэт. Для новых актывістаў абавязковымі будуць шкаленьні. Згодзен: толькі разам мы пераможам.
[ 06/10/2005 22:35 ]
Спадару Аляксандр, мы вам верым!
Дзякуй вялікі. Зраблю ўсё, каб апраўдаць давер.
[ 06/10/2005 22:57 ]
Шаноўны сп. Аляксандр, на якіх умовах, калі навогул, маглі б Вы супрацоўнічаць са сп. Пазьняком? Удач! А.Шпакоўскі.
Ніякіх умоваў не павінна быць. Пры сустрэчы буду гаварыць аб узаемадзеяньні і супрацоўніцтве. Вельмі важна, каб Зянон Пазьняк далучыўся да агульнага дэмакратычнага руху.
[ 06/10/2005 23:03 ]
Што будзе зроблена прэзідэнтам Мілінкевічам для захавання і развіцця беларускасці ў Беларусі? Якія галоўныя напрамкі знешняй палітыкі будзе прытрымлівацца Беларусь?
Мы адродзім нацыянальныя школы, культуру і мову. Краіна пачне аднаўляць гістарычныя помнікі архітэктуры. Беларусь стане беларускай, але у ёй будзе камфортна жыць людзям усіх нацыянальнасьцяў. Зьнешняя палітыка будзе базавацца на нэўтралітэце, незалежнасьці. Мы будзем супрацоўнічаць і з усходам, і з захадам, будзем надзейным мастом паміж аб'яднанай Эўропай і Расеяй. Але ня будзем прахадным дваром.
[ 06/10/2005 23:11 ]
Наколькi я ведаю, няўрадавыя арганiзацыi на то i няўрадавыя, што яны не павiнны iсьцi ва ўладу. Бо адным (кшталту звязаў фiлятэлiстаў) там няма чаго рабiць, а другiя (кшталту Amnesty International) тады не будуць здольныя гэтыя ўлады крытыкаваць (а iх за ўсёды ёсьць за што!), i стане так, як нядаўна патрабаваў Лукашэнка.
Няўрадавыя арганізацыі не павінны ісьці ва ўладу. Але я, як грамадзянін, іду ў палітыку, і гэта не парушае статуту майго грамадзкага аб'яднаньня.
[ 06/10/2005 23:25 ]
Интересует Ваше мнение о переменах в облике Гродно. Где должна быть граница компромиса между восстановлением утраченных уголков старого города и новыми проектами? Кто по-вашему в городе сегодня принимает решения по этому поводу, или все сводится к замене тротуарной плитки .. И еще вопрос. Почему в Минске переименованы центральные проспекты, а не улицы Свердлова, Кирова или, скажем, Маркса ? Игорь, г.Гродно
Наш город имеет план регенерации исторической части. Он утверждён правительством. Это закон и его нужно выполнять. Расширение старого моста и реконструкция Советской площади наносят серьёзный удар по возможности восстановления городской ратуши и дворца Радзивиллов. Благоустройство - это замечательно, но в старом городе должны быть открыты мощёные камнем улицы. О названиях улиц в Минске - вопрос не ко мне.
[ 06/10/2005 23:28 ]
Спадар Мілінкевіч! Ці не здаецца вам, што удзел ў будучых выбарах, мякка кажучы, бяссэнсоўны? Як вы глядзіце на тое, каб байкатаваць выбары з удзелам Лукашэнкі і заклікаць народ, які супраць яго, не ісці на выбары і тым самым забяспечыць як мага ніжэйшую яўку. У гэтым выпадку есць шанец выклікаць палітычны крызіс, а ваш удзел ў выбарах гарантуе вядомы вынік - 75% яўкі і 80% за Лукашэнку, а народ на плошчу НЯ выйдзе. Беларусы вас ня ведаюць. Як вы збіраецеся падымаць свой рэйтынг?
Наконт байкоту я ўжо выказакўся. Палітычны крызыс у каріне будзе, калі рэжым дазволіць сабе махінацыі на выбарах. Народ на плошчу ВЫЙДЗЕ! Сёньня ня ведаюць, заўтра будуць ведаць адзінага кандыдата, калі мы ўсе разам на гэтым папрацуем.
[ 07/10/2005 00:20 ]
Шаноўны спадар Мілінкевіч! На Беларусі застаецца актуальнай праблема западэнцаў і ўсходнікаў. Гэты раскол выразна адчуваецца і зараз. Ілюстрацыяй таму з'яўляецца прыватны канфлікт усходніка Лукашэнкі з беларускімі палякамі. У вялікай ступені такое супрацьстаянне можа ўплываць на вынікі выбараў, і Вас ўсходнікі пад уплывам поглядаў Лукашэнкі будуць акрэсліваць западэнцам ці палякам. Ці Вы гатовы да гэтага? Што плануеце рабіць Вы, праваслаўны западэнец для сцірання гэтага застарэлага постсавецкага канфлікту?
На Беларусі няма праблемы "западэнцаў" і ўсходнікаў. Адрозьненьні ёсьць, але яны не канфліктаныя. Лукашэнка пачаў вайну зь беларускімі палякамі, бо ён інакш ня можа. Патрэбны чарговы вораг. Мяне сапраўды прапаганда будзе называць палякам, які, маўляў, будзе здаваць нашу краіну захаду, але я вам раскажу гісторыю. Калі мы агітавалі за Сямёна Домаша на ўсходзе, бабулькі з Магілёўшчыны казалі: "Наш Лукашэнка тут саўгас не падняў, цяпер у Менску з краінай не спраўляецца. Хай лепш ваш Домаш пакіруе. У вас там калгасы багатыя".
[ 07/10/2005 01:05 ]
Pavageani Alexander ! U menia neskolko voprosov.! 1 Mnoguim ludiam ploho. luka uge otshen mnoguih dostal.Moi rodctvenniki naprimer ranshe aguitirovali sa nego , teper odni poshli sami golosovat protiv nego na referendume i otshen udivilis i ottshaialis tshto po ofitsialnim dannim on pobidil ,druguie ne imeiut postoiannoi raboti deneg ,i ne snaiut tshto delat .Smogete li vi naiti prostie ,ubeditelnie slova i misli tshtobi dostutshatsa do saskoruslih ,sombirovannih mosgov .Berite primer s luki on govoril vsem to tshto oni hoteli slushat ,togda on sumel naiti eti slova , potom plunul na vseh i natsal isdevatsa nad ludmi ? 2 Seitsas na vas natshnetsa travlia i provokatsii ,oni banditi luki vas mogut ubit ,diskreditirovat vas i vashu sem`u vash besopasnost dostatotshno li ona obespetshena ?.Vi teper prinadlegite ne tolko sebe no i nam tem kto vam verit i nadeietsa. 3 .Vsem yasno tshto viborov ne budet - budet totalnaya falsifikatsia.luka ne dlia togo kupilsebe samolet na nashi dengui tshtobi legko s nim rasstatsa.Virvat vlast u luki mogeno tolko siloi .V otvet na vihod ludei na ulitsi natshnetsa strelba t.k.otmoroski luki s promitimi mosgami i ogromnoi sarplatoi ne sadumivaias ub`ut i mat rodniu.Est i prorabativautsa plani nedopustshenia boini i adekvatnogo otveta banditam .Tolko ne nado govorit tshto vihod bolshogo tshisla ludei ostanovit otmoroskov luki.U vas estshe do natshala boini dolgena bit sila protivodeistvia urodam luki.Dumaete li vi pro eto? oleg
1.Згодзен. Большасьць насельніцтва хоча пераменаў, але мы не павінны мяняць аднаго папуліста на іншага. Нашы людзі сёньня больш за ўсё хочуць, каб палітык быў шчыры і сумленны. 2. Мы распрацоўваем меры бясьпекі. 3. Яшчэ раз паўтару - калі ўлада парушыць канстытуцыю і законы аб выбарах, мы выйдзем на вуліцу і мірным чынам будзем змагацца за права быць людзьмі.
[ 07/10/2005 01:53 ]
Alexandr!Vo vremia aguitationnoi kampanii na vas budut rabotat ludi a banda luki budet vsiatsheski meshat.Est li kakieto rasumnie i efektivnie idei kak sastshitit svoih i oslogenit gisn i provokatsionnuiu rabotu bande luki? Tolko ne govorite mne o visovah militsii i gealobah v sud.Dlia oppositsii v Belarusi uge davno malo kakie sakloni so storoni gosudarstva vipolniautsa. Vi umnii smelii ,mudrii tshelovek .Budte eshtshe v desiat ras hitrim i isvorotlivim . Porehitrite luku.Daite nam horoshih komandirov i mi poidem.Ya poidu radi budustshego dlia sina.Mogu dage na tanki tolko na tanki nado imet tshtoto v rukah.Mi nadeemsa na vas.Oleg.
Вялікі дзякуй за парады і слушныя думкі. І будзем мець надзею не на кагосьці, а на сябе. Усе разам. Яшчэ раз дзякуй.
[ 07/10/2005 05:04 ]
Паважаны сп. Мілінкевіч! Тое факт, што краінай павінен кіраваць адукаваны чалавек, як вы, не мае спрэчак. Многія ужо пакутуюць ад хлусьні і амаральнасці цяперашнега кіраўніцтва. Але каб атрымаць перамогу, патрэбен план канкрэтных дзеянняў, які б стаў вядомы большай часткі насельніцтва Беларусі. Ці здолееце вы хутка распрацаваць такі план й данесьці яго да шырокіх колаў грамадзтва? З павагай, Сяржук з Украіны
Плян канкрэтных дзеяньняў - у працы, але ён, на жаль, ня будзе вядомы большай частцы насельніцтва Беларусі. Павінны быць нечаканасьці для рэжыму.
[ 07/10/2005 07:42 ]
Скажите, пожалуйста, в случае Вашей победы Вы намерены попытаться изменить государственную символику, за которую проголосовало большинство населения нашей страны? Еще вопрос: считаете ли Вы нормальным открытое финансирование политических сил Белоруссии из-за рубежа, и не считаете ли Вы, что эта ситуация приведет к тому, что Белоруссиыя в случае победы финансировавшегося американцами кандидата будет вынуждена идти в фарватере американской политики, ведь "кто оппозицию ужинает, тот её и танцует", а из истории известно, что США никогда альтруизмом не страдали и вкладывали деньги только туда, где надеялись поиметь выгоду? С уважением, Белый Росс
1. Все страны после эпохи коммунизма вернулись к своей истории, и Россия, естественно, это тоже сделала. Неужели вы думаете, что Беларусь и в этом должна выбрать "особый путь" и отказаться от своих корней. Как народ голосовал, это ещё вопрос, но если определять с помощью референдума, то надо дать слово всем сторонам. Главным должно быць мнение специалистов-историков. 2. В Беларуси нет и не было финансирования политических партий из-за рубежа. В компании не будет грязных денег и нам не придётся "продавать родину".
[ 07/10/2005 12:03 ]
Якія Вашы адносіны з Радай БНР?
Зь вялікай павагай стаўлюся да Рады БНР. Яна гарант нашай незалежнасьці, буду рады наладзіць зь ёй супрацоўніцтва.
[ 07/10/2005 12:05 ]
Ці верыце вы ў Бога? Віктар, Менск
Веру.
[ 07/10/2005 13:04 ]
Калі гэта не закранае Вашую асабистую годнасьць скажыце калі ласка хто Вы па веравызнаньн?
Праваслаўны.
[ 08/10/2005 13:47 ]
Шаноўны спадар Мілінкевіч. Як вы ставіцеся да ГА "Малады фронт"?
Зь вялікай павагай і ўдзячнасьцю за падтрымку. Спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва.
[ 08/10/2005 13:54 ]
Шаноунi Аляксандр Уладзiсеравiч, калi можна чакаць пачатку актiунай агiтацыйнай кампанii за адзiнага?
Кампанія ўжо пачынаецца.
[ 08/10/2005 13:54 ]
Паважаны спадару, які Ваш стасунак да беларускай дыяспары? І ці думалі Вы пра тое, як можна заангажаваць вялікую беларускую эміграцыю ў дэмакратычныя перамены ў Беларусі? З паважаньнем і зычэньнем плёну, Віталь Воранаў
Беларусь не будуе свае адносіны з дыяспарай, як гэта робіцца ў цывілізаваным сьвеце. Мы будзем удзячныя за дапамогу беларускай эміграцыі ў сёньняшняй палітычнай кампаніі і рэформах у Беларусі пасьля перамогі.
[ 08/10/2005 13:57 ]
Господин Милинкевич! Кто будет принимать решение о назначении того или иного рукаводителя избирательного штаба. Если эта процедура будет Вашей прерогативой, то какими критериями Вы будете пользоваться при назначении руководителей региональных штабов? Только поподробнее пожалуйста, так как от ответа на этот вопрос зависит, будет ли на вас работать большинство региональных партийных структур. Кирилл. МИНСК
Руководителей штаба и национального комитета будет утверждать полисовет коалиции по моему предложению. При формировании региональных штабов буду учитывать активность той или иной партии во время парламентских выборов и собраний по выдвижению делегатов на Конгресс. Ещё раз скажу - сохранение разнопартийной команды для меня важнее всего.
[ 08/10/2005 13:57 ]
Ці разумееце Вы, што галоўнае гэта не выбары, а ПАДЛІК і АБВЯШЧЭНЬНЕ вынікаў. Што вы будзеце рабіць, калі ўвечары ў дзень выбараў Ярмошына абвесьціць, што за Лукашэнку прагаласавала 70% выбаршчыкаў? А.
Калі Ярмошына абвесьціць перамогу Лукашэнкі пасьля фальсыфікацый, мы выведзем людзей на плошчу, каб мірным шляхам адстаяць свае правы.
[ 08/10/2005 13:58 ]
Шаўноўны спадар Аляксандар, Ці можна пацікавіцца, якога вы веравызнаньня? Як ставіцеся да беларускай грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы? Ігар.
Я праваслаўны. З павагай стаўлюся да ўсіх канфэсій. Што тычыцца Беларускай грэка-каталіцкай царквы, то скажу, што мае продкі да яе належалі, і я ведаю, якую ролю ў захваньні самаідэнтычнасьці беларусаў яна адыграла.
[ 08/10/2005 14:00 ]
З асабістага досведу бачу, што ў Менску людзі, якія "вагаюцца" не пераходзяць на бок апазіцыі, бо ўпэўнены, што як былі бяспраўнымі і безабароннымі, так і застануцца пры любой уладзе. Магчыма, думаюць яны, нехта будзе перадзельваць маёмасьць і паўнамоцтвы, нам ад гэтага можа стаць толькі горш. Якім чынам Вы забяспечыце перадачу ўлады людзям, калі большасць не мае ані фінансаў, ані юрыдычна-эканамічных ведаў...? Як гарантуеце выбаршчыкам, што перамены да лепшага не абмяжуюцца вузкім колам набліжаных да новай улады? Алесь
Да ўлады прыйдуць не сябры дзяцінства, аднакурсьнікі ці толькі землякі... Мы будзем падбіраць людзей не паводле прынцыпу асабістай адданасьці, але паводле прафэсіяналізму.
[ 08/10/2005 14:00 ]
З моманту вашага абрання на кангрэсе мінуў тыдзень, што ня так мала. Калі ласка распавядзіце - якія ўжо ёсьць Вашыя дасягненні, істотныя дзеянні ў новай якасці; якія планы на найбліжэйшую перспектыву (наступны тыдзень)?
Першыя дні прысьвяціў кансультацыям з кіраўнікамі, што ўваходзяць у дзясятку, і перш за ўсё з прэтэндэнтамі на адзінага Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным. На мне ляжыць вялікая адказнасьць за захаваньне кааліцыі. Цяпер я ў Празе. У бліжэйшы час будзем займацца стварэньнем штабоў у рэгіёнах.
[ 08/10/2005 14:04 ]
Spadar Milinkievich? Ci dobry u Vas stan zdarouja? Chuu, shto Vam rabili niejkuju aperacyju u PL. Mikola Papialushka
У сакавіку мне зрабілі апэрацыю - выдалілі камень у нырцы. Адчуваю сябе, дзякуй Богу, выдатна.
[ 08/10/2005 14:15 ]
Спадар Мілінкевіч! Па-першае, жадаю вам мужнасці і ўдачы. Беларусі патрэбны перамены, перамены да лепшага. Цяпер пытанне. Кіраўнік перадвыбарчага штаба - Сяргей Калякін. Чаму не Анатоль Лябедзька? Дар'я
Анатоль Лябедзька сам выказаў жаданьне ўзначаліць Нацыянальны камітэт. Гэта орган кааліцыі, які будзе распрацоўваць праграмы рэформаў, якія будуць рэалізаваныя пасьля нашага прыходу да ўлады.
 галоўная
 угару