RFE/RL |
Панядзелак, 18 Верасьня 2000
18-19 верасьня Цэнтарвыбаркам будзе разглядаць скаргі грамадзянаў, незарэгістраваных дэпутатамі ў «Палату прадстаўнікоў». Такіх скаргаў набралася ажно паўтары сотні. Аднак сярод іх ня будзе скаргі ад экс-прэм'ера Міхала Чыгіра. У гэты панядзелак ён быў нарэшце зарэгістраваны 102-й выбарчай камісіяй, што ў Менску… Працяг… Са 101 прэтэндэнта на дэпутацкі мандат, якія мелі намер весьці барацьбу на Гомельшчыне за месца ў гэтак званай “Палаце прадстаўнікоў”, перадвыбарчую агітацыю ў 17 акругах распачалі толькі 78 кандыдатаў. Асобныя адмовіліся дабрахвотна, а пятую частку прэндэнтаў акруговыя камісіі не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты… Працяг… Лідэры афіцыйных прафсаюзаў Ганчарык і Бухвостаў лічаць сваё выбыцьцё з выбарчай кампаніі працягам антыпрафсаюзнае палітыкі ўладаў. Пра гэта яны заявілі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі… Працяг… Менская міліцыя працягвае паляваць на ўдзельнікаў акцыі, праведзенай у сыботу на месцы зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Сёньня ў Ленінскім раённым судзе пачаўся першы працэс — над дэпутатам Паўлам Знаўцом… Працяг…
(эфір 16 верасьня)
Магілеўскія гарадзкія ўлады вырашылі з 1 кастрычніка спыніць гандаль на стадыёне “Спартак” і зьнесьці гандлёвыя шапікі каля Цэнтральнага ўнівэрсаму і Менскага рынку. Гэтае рашэньне выклікала абурэньне з боку гандляроў… Працяг… Днямі Менск наведаў кіраўнік Банку Летувы Рэйнальдыюс Шаркінас. У часе ягонае сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага банку беларускі бок прыклаў намаганьні дзеля падпісаньня пагадненьня пра тое, каб беларускія грамадзяне маглі адкрываць рахункі ў летувіскіх банках толькі з дазволу Нацыяльнага банку Беларусі. Аднак гэтая ініцыятыва ня мела плёну… Працяг…
(эфір 15 верасьня)
У пачатковай школе ў клясах з расейскай моваю навучаньня беларускую мову пачынаюць вывучаць толькі на другі навучальны год. Тады як замежная мова ў іх выкладаецца ўжо з падрыхтоўчае клясы. Пэўная дыскрымінацыя ў дачыненьні да беларускае мовы адбываецца і ў першых клясах — калі на ўроках расейскае мовы вучні атрымліваюць адзнакі, дык на ўроках беларускай — не… Працяг…
(эфір 16 верасьня)
Сёньня ў Багдад самалётам Аэрафлёту прыбыла дэлегацыя 11 расейскіх нафтавых бізнэсмэнаў. Расея ў аднабаковым парадку выходіць з рэжыму санкцыяў ААН супраць Іраку. У той жа час Багдад ізноў пагражае Кувэйту… Працяг… Прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы нечакана заявіў што ў хуткім часе ў краіне будуць абвешчаныя датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Фухіморы зрабіў гэтую заяву пасьля таго, як па пэруанскім тэлебачаньні была прадэманстраваная відэастужка, на якой шэф нацыянальнай службы бясьпекі Пэру перадае хабар сябру парлямэнта ад апазыцыі… Працяг…
(эфір 15 верасьня)
Надрукаваны чарговы тыраж штотыднёвіка “Рабочы”… Працяг…
(эфір 15 верасьня)
(эфір 14 верасьня)
(эфір 14 верасьня)
(эфір 12 верасьня)
(эфір 11 верасьня)
(эфір 10 верасьня)
(эфір 10 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: РАМАН ПЫШНЯК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |