RFE/RL |
Нядзеля, 12 Лістапада 2000
Кааліцыя моладзевых арганізацыяў, нягледзячы на забарону ўладаў, правяла сёньня ў Менску і шэрагу іншых гарадоў заплянаваную акцыю пад назовам “Пераменаў”. Сілавыя структуры Беларусі пайшлі на жорсткі разгон дэманстрацыі ў Менску… Працяг… Каля 70 чалавек затрыманыя ў Менску ў часе несанкцыянаванага шэсьця моладзі. Многія былі жорстка зьбітыя амонаўцамі. Сярод іх шмат няпоўнагадовых… Працяг… Наш карэспандэнт упершыню патрапіў ўзяць камэнтар да падзеяў на менскіх вуліцах “праваабаронцы” Яўгена Новікава, які вядомы сваёй прыхільнасьцю да ўлады… Працяг… У Гародні арыштаваныя 15 удзельнікаў сёньняшняга пікету ў межах акцыі “Пераменаў”… Працяг… Адразу пасьля 15-ці гадзінаў ля гарадзенскага Дому сувязі зьявілася моладзь — каля 50-ці чалавек. Яны разгарнулі плякаты з тэкстамі «Моладзь патрабуе пераменаў!» ды іншымі. А таксама пачалі раздаваць гараджанам улёткі… Працяг… У Менскай вобласьці дэмакратычна настроеная моладзь буйных гарадоў сёньня таксама далучылася да агульнарэспубліканскай акцыі “Пераменаў”. З Барысава паведамляе наш карэспандэнт… Працяг… У Маладэчне, адзіным месцы на Меншчыне, моладзевая акцыя “Перамег”сёньня была дазволеная… Працяг… Сёньня ўранку жыхары Рэчыцы, што жывуць у мікрараёне заводу “Рытм”, са зьдзіўленьнем заўважылі: на пад’ёмным кране на новабудоўлі лунае бел-чырвона-белы сьцяг… Працяг… У Віцебску сёньня сябры Маладога Фронту ды партыі БНФ зладзілі несанкцыянаванае шэсьце… Працяг… У Воршы сёньня ў межах агульнабеларускай моладзевай акцыі адбыўся санкцыянаваны пікет… Працяг… У Магілеве і Бабруйску сёньняшнія акцыі моладзі прайшлі без мітынгаў і шэсьцяў. Мясцовая моладзь выбрала іншыя сродкі пратэсту… Працяг… Баранавіцкая філія Маладога Фронту сабрала сёньня ў гарадзкім парку на акцыю “Моладзь патрабуе пераменаў” каля паўсотні маладых людзей… Працяг…
У Берасьці мерапрыемствы пад агульным назовам “Пераменаў” расьцягнуліся
на два дні…
Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |