RFE/RL |
Нядзеля, 12 Лістапада 2000 |
Сёньня |
Наш карэспандэнт упершыню патрапіў ўзяць камэнтар да падзеяў на менскіх вуліцах “праваабаронцы” Яўгена Новікава, які вядомы сваёй прыхільнасьцю да ўлады. Пасьля заканчэньня акцыі я спытаў Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, колькі ўсяго было затрыманых. “Мы налічылі каля ста,” – паведаміў сп. Бяляцкі, які а сёмай гадзіне стаяў ля ўваходу на станцыю мэтро “Акадэмія Навук” з боку кінатэатру “Кастрычнік”. А літаральна за 20 мэтраў ад Алеся Бяляцкага быў Яўген Новікаў, які часта выступае на беларускім тэлебачаньні ды называе сябе праваабаронцам. Я ня мог не спытаць сп. Новікава , як ён ставіцца да затрыманьняў. (Карэспандэнт: ) “Вы назіралі, што тут атрымалася?” (Новікаў: ) “Не, у мяне спатканьне”.
(Новікаў: ) “Нічога ня бачыў”. (Карэспандэнт: ) “А даўно вы тут стаіцё?” (Новікаў: ) “Ніякіх камэнтароў”.
(Новікаў: ) “Канчаеццца на – у. Ніякіх камэнтароў”.
(Новікаў: ) “Вы парушаеце законы журналісцкай этыкі. Ніякіх камэнтароў”. (Карэспандэнт: ) “А як я буду перадаваць? Вы ж праваабаронца нібыта”. (Новікаў: ) “Ніякіх камэнтароў. Ваша мэта – правакацыя, і толькі. Гэта
даўно вядома. Пішаце? У гэтым і ёсьць ваша правакацыя, што я вам кажу “ніякіх
камэнтароў, а вы гэта пішаце”.
(Новікаў: ) “Ня бачыў”. (Карэспандэнт: ) “Усё нармальна?” (Новікаў: ) “Ніякіх камэнтароў”. (Карэспандэнт: ) “Дзякуй”. Гэта быў “камэнтар” “праваабаронцы” Яўгена Новікава. Праз гадзіну перадача “Рэзананс”, дзе часта выступае сп. Новікаў, пра сёньняшнія падзеі ў Беларусі не паведаміла нічога. Юры Сьвірко, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |