RFE/RL |
Пятніца, 26 Траўня 2000
Сёньня Аляксандар Лукашэнка накіраваўся ў Берасьцейскую вобласьць, дзе наведаў Бярозаўскую гідраэлектрастанцыю. Увечары ў Віскулях мае адбыцца ягоная сустрэча з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам, які сёньня прыбыў у Беларусь… Працяг… “Я ня бачу перадумоваў для ўваходжаньня Ўкраіны ў сыстэму калектыўнае бясьпекі СНД”, – лічыць палітоляг, кандыдат гістарычных навук Аляксандар Ціхаміраў… Працяг… Кіеў бачыць свае пэрспэктывы ў іншым накірунку, чым інтэграцыя з Масквой… Працяг… Беларуская Сацыял-Дэмакратычная партыя, якой кіруе Станіслаў Шушкевіч, на сёньняшнім паседжаньні Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў выказала сваю незадаволенасьць працэсам кансультацыяў паміж уладамі ды апазыцыяй. А Сяргей Папкоў ад імя Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ паведаміў, што партыя ня будзе больш удзельнічаць у галасаваньні ў пытаньнях, якія тычацца перамоўнага працэсу… Працяг… Старшыня БНФ Зянон Пазьняк накіраваў кіраўніку кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску Гансу Георгу Віку афіцыйны ліст, у якім вытлумачыў прычыны выхаду сваёй партыі з перамоўнага працэсу. Пасол Вік пракамэнтаваў зварот спадара Пазьняка… Працяг… Пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь значна скараціліся. Гэта сур’ёзна адаб’ецца на коштах на нафтапрадукты, а таксама на стане беларускае прамысловасьці… Працяг… Правалам называе газэта The Wall Street Journal саміт мытнага саюзу пяці краінаў, што адбыўся ў Менску. У сёньняшнім нумары газэты карэспандэнт Уладзімер Сокар зьмясьціў артыкул “Гэты мытны саюз ня можа даць сабе рады”… Працяг… Вядомы адвакат і праваабаронца Гары Паганяйла лічыць, што Юлія Чыгір не парушыла заканадаўства, калі аказвала супраціў міліцыянту, які 19 траўня ўжыў супраць яе сілу. Паганяйла сьцьвярджае , што гэта міліцыянт парушыў закон аб міліцыі, што, паводле ягоных назіраньняў стала нормаю ў Беларусі… Працяг… Лідэру Свабоднага прафсаюзу Менскага аўтазаводу Міхалу Марынічу адмоўлена ў працаўладкаваньні на прадпрыемства сьлесарам-мэханазборшчыкам. Такі вынік 4-дзённага разгляду ягонае грамадзянскае справы ў судзе Заводзкага раёну… Працяг… Зараз, калі пасьля Чарнобыльскае катастрофы мінула 14 гадоў, найбольшую небясьпеку для людзей уяўляюць прадукты харчаваньня, вырашчаныя на заражаных землях. На “нячыстыя” прадукты прыпадае звыш 70 адсоткаў дозы ўнутранага апраменьваньня чалавека. Гэта асабліва актуальна для Гомельскага рэгіёну, які пацярпеў больш за іншыя… Працяг…
(эфір 27 траўня)
(эфір 27 траўня)
(эфір 27 траўня)
(эфір 25 траўня)
(эфір 25 траўня)
(эфір 24 траўня)
(эфір 21 траўня)
(эфір 20 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: КАРАЛІНА МАЦКЕВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |