RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 17 Траўня 2000
 


Кангрэсмэн Сэм Гейдэнсан, ініцыятар рэзалюцыі Кангрэсу ЗША ў справах Беларусі, даў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода (эфір 17 траўня)…  Працяг…

Учора ў Вашынгтоне адбылося паседжаньне “круглага стала”, зарганізаванага кангрэсмэнам Сэмам Гейдэнсанам, які выступіў ініцыятарам раней прынятай рэзалюцыі ў справе Беларусі. Мэтай “круглага стала” было прыцягненье увагі шырокіх амэрыканскіх колаў да праблемаў Беларусі…  Працяг…

Гэтак званая “Палата прадстаўнікоў” адзінагалосна ўхваліла заяву ў зьвязку з прыняцьцем Палатаю прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША рэзалюцыі ў пытаньні Беларусі № 304 ад 3 траўня 2000 году…  Працяг…

Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафэсійных саюзаў зьвярнуўся да шэрагу замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў з заклікам увесьці супраць Беларусі палітычныя і эканамічныя санкцыі. Гэтая ініцыятыва была агучаная сёньня на прэсавай канфэрэнцыі лідэраў кангрэсу…  Працяг…

“За сталыя заклікі да тэрарызму і зрынаньня законна абранай ўлады” ўрад Сэрбіі ўноч на сераду пастанавіў перадаць бялграцкую муніцыпальную тэлевізійную кампанію “Студыя Б” у дзяржаўную ўласнасьць. Дзеля выкананьня пастановы ўраду ў будынак тэлекампаніі былі накіраваныя больш за сотню паліцыянтаў у цывільным…  Працяг…

У Беларусі значна падвысяцца кошты кватэрнае платы. Згодна з новай пастановаю Савету міністраў, уладальнікі й наймальнікі прыватнага жыльля будуць плаціць за гэтак званыя “лішкі плошчы” сумы, у дзесяць і больш разоў вышэйшыя, чым раней…  Працяг…

З наступнага паўгоду рэзка падвысяцца кошты на газэты й часопісы. Улады тлумачаць гэта высокім узроўнем інфляцыі і ростам выдаткаў на паперу ды паліграфічныя паслугі, а кіраўнікі недзяржаўных СМІ бачаць у гэтым чарговы наступ на незалежную прэсу…  Працяг…

Ужо трэцяя спроба Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў зарэгістравацца ў Міністэрстве юстыцыі скончылася няўдала…  Працяг…

У справе каталіцкага сьвятара Зьбігнева Кароляка, якому ўлады адмаўляюць у працягу рэлігійнай дзейнасьці ў берасьцейскай парафіі Узьнясеньня Крыжа, сёньня – новы скандал. Учора парафіянам было паведамлена, што кардынал Казімір Сьвёнтак быццам бы даў згоду, каб Зьбігнеў Кароляк пакінуў Беларусь да 1 чэрвеня…  Працяг…

Пасьля леташняга няўроду і цяжкае зімоўкі, сельская гаспадарка Гомельшчыны патрапіла ў надзвычай складанае становішча: начныя травеньскія замаразкі загубілі вялікія плошчы пасеваў збожжавых культураў, рапсу і, нават, шматгадовых траваў…  Працяг…

У Беларусь прыбыла дэлегацыя 30 нямецкіх дабрачынных арганізацыяў, якія пастаўляюць сюды гуманітарную дапамогу…  Працяг…

Агляд чарговага нумару газеты “Рабочы”, які ў гэтыя дні паступіў ў продаж…  Працяг…


***

(эфір 11 траўня)
Неабжытая Спадчына:  Беларускае дударства…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЯКСЕЙ ДУБРОЎСКІ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org