RFE/RL |
Серада, 17 Траўня 2000 |
Сёньня |
Кангрэсмэн Сэм Гейдэнсан, ініцыятар рэзалюцыі Кангрэсу ЗША ў справах Беларусі, даў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода (эфір 17 траўня). (Лукашук: ) “Сп. Гейдэнсан, у Вашынгтоне яшчэ раніца, але, наколькі я ведаю, Вы ўжо пазнаёміліся з прынятай пару гадзінаў таму афіцыйнай рэзалюцыяй беларускай “палаты прадстаўнікоў” ў адказ на пастанову Кангрэсу ЗША. Апроч іншага, Злучаныя Штаты былі абвінавачаныя ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя праблемы Беларусі – што Вы думаеце наконт гэтага закіду?” (Гейдэнсан: ) “Я лічу, што любы грамадзянін мае абавязак выступаць кожны раз, калі бачыць несправядлівасьць – няважна, у Беларусі ці дзе яшчэ ў сьвеце. Амэрыканскія кангрэсмэны, грамадзяне Амэрыкі, заўсёды выступалі за свабоду, за правы чалавека і за дэмакратычныя інстытуты. Гэта цалкам адпавядае прыродзе амэрыканскага Кангрэсу. Апроч таго, відавочна, што ў Беларусі ў заняпадзе дэмакратычны працэс, эканоміка ў заняпадзе. І ня проста ЗША і адзін кангрэсмэн – літаральна ўсе сябры Кангрэсу падтрымалі рэзалюцыю. Зь ёй пагадзіліся эўрапейскія ўрады. У Беларусі зьніклі людзі, закрываюць газэты, прыватныя дабрачынныя арганізацыі – так сябе дэмакратычнае грамадзтва не паводзіць. Факты гавораць за сябя, і я ня думаю, што спроба беларускага боку нешта абвергнуць можа каго-небудзь падмануць”. (Лукашук: ) “Расейска-беларуская інтэграцыя была адной з тэмаў учорашняга “круглага стала” ў Вашынгтоне, які Вы арганізавалі. У Менску ўчора, выступаючы перад студэнтамі Белдзяржунівэрсытэту, амбасадар ЗША Дэніэл Спэкгард сказаў, што галоўныя праблемы Беларусі палягаюць у самой краіне, а не па-за яе межамі, і схарактарызаваў тую частку рэзалюцыі Кангрэсу, дзе вядзецца пра ролю Расеі ў беларускіх праблемах, як “правакацыйную”. Як кангрэсмэн Гэйдэнсан, ініцыятар рэзалюцыі Кангрэсу, можа пракамэнтаваць погляд амбасадара Спэкгарда?” Адказ і поўны тэкст інтэрвію кангрэсмэна Сэма Гэйдэнсана Радыё
Свабода будуць апублікаваныя на нашай web-старонцы заўтра, 18 траўня.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |