RFE/RL |
Панядзелак, 6 Сакавіка 2000
СУМНАЯ ВЕСТКА
Загінуў Мікола Ермаловіч. У нашых слухачоў гэтае імя асацыюецца зь пераваротам ў гістарычнай сьвядомасьці нацыі ды нацыянальнай гістарычнай навуцы ХХ стагодзьдзя… Працяг… Старшыня БНФ Зянон Пазьняк – той чалавек, які ведаў пра сапраўдную вартасьць Міколы Ермаловіча задоўга да таго, як Беларусь атрымала незалежнасьць. Ён успамінае… Працяг… На думку Вітаўта Кіпеля, дырэктара Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва ў Ню-Ёрку, працы Міколы Ермаловіча маюць усясьветнае значэньне. Ён згадвае… Працяг… Слова Міколы Іванова пра Міколу Ермаловіча… Працяг… Грамадзкі дыялёг, што праводзіцца паводле ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі, апошнім часам падзяліўся як бы на дзьве плыні. Першая распачалася паседжаньнем прадстаўнікоў 12 грамадзкіх арганізацыяў 1 сакавіка. Другая – нефармальнымі перамовамі паміж прадстаўнікамі ўлады і Кансультацыйнае Рады апазыцыйных партыяў пры пасярэдніцтве эўрастуктураў 3 сакавіка… Працяг… Адзін міліцыянт забіты і тры параненыя – такі вынік страляніны, якую ўчыніў афіцэр спэцпадразьдзяленьня “Алмаз” на дыскатэцы падчас сьвяткаваньня дня беларускай міліцыі… Працяг… Сёньня ў гарадзкой пракуратуры Менску лідэру сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Міколу Статкевічу было прад’яўленае канчатковае абвінавачаньне ў крымінальнай справе, узбуджанай за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця ў Дзень Незалежнасьці ў ліпені і арганізацыю Маршу Свабоды ў кастрычніку летась. Крымінальная справа будзе накіраваная для разгляду ў гарадзкі суд Менску… Працяг… Больш як гадзіну пратрымалі сёньня ў міліцэйскім пастарунку карэспандэнтку газэты “Беларуская маладзёжная” Ірыну Слаўнікаву. Журналістку абвінавацілі ў распаўсюджваньні антыўрадавых улётак… Працяг… У інтэрвію “BBC”, якое выйшла ў эфір у мінулую нядзелю, выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін ня выключыў, што ў будучыні Расея можа стаць сябрам NATO. Міністар замежных справаў Беларусі Ўрал Латыпаў лічыць, што заява расейскага лідэра – пакуль ня больш, чым думкі ўголас. Камэнтар Юрыя Дракахруста… Працяг…
(эфір 4 сакавіка)
(эфір 4 сакавіка)
Расейскія войскі пацярпелі другую сур’ёзную паразу ў Чачні за апошні тыдзень. Больш за трыццаць дэсантнікаў загінулі ў Аргунскай цясьніне на поўдні Чачні. Перад гэтым дваццаць чалавек з элітнага падразьдзяленьняя ОМОН былі забітыя на ўскраіне Грознага… Працяг…
(эфір 3 сакавіка)
(эфір 2 сакавіка)
(эфір 2 сакавіка)
(эфір 1 сакавіка)
(эфір 28 лютага)
Галасы Стагодзьдзя: МІКОЛА ЕРМАЛОВІЧ…
Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |