|
Мікола Статкевіч
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, каардынатар Эўрапэйскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” адказаў на пытаньні наведнікаў сайту. Гл. поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі
|
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 25/09/2004 13:58 ] |
Паважаны спадар Статкевіч,
Уявіце, калі ласка, такую сітуацыю, на мой погляд вельмі верагодную: Вы трапляеце ў Парлямэнт, і адначасова ўлада выігрвае рэферэндум, здымаецца абмежаваньне на прэзыдэнцкі тэрмін. Якімі будуць Вашы самыя першыя дзеяньні ў якасьці дэпутата ў гэтым становішчы?
Дзякуй за адказ.
Даніла Ўладамірскі |
Запыты пра лёс зьніклых палітыкаў, расьледаваньне парушэнняў пад час правядзення рэфэрэндуму і выбараў. |
[ 26/09/2004 21:35 ] |
На вашу думку, чаму ў лёзунгах сёняшняй апазыцыі надаецца так мала (амаль ніякай) увагі пытаньню адраджэньня й падтрымцы беларускай мовы? |
Падчас выбараў апазыцыйныя партыі мусяць найперш зьвяртацца да сацыяльных праблемаў, бо менавіта гэтыя праблемы найбольш хвалююць грамадзтва. Адраджэньне мовы будзе вырашацца першым дэмакратычным урадам Беларусі. |
[ 27/09/2004 06:14 ] |
Прывітаньне! Спадар Мікола! У мяне да цябе воднае пытаньне!Ты асабіста й чальцы тваёй партыі,гатовыя "пажертвовать" сваімя кандыдатскімі пасадамі й нават? Дэпутатскімі?! За тое што бы Лукавус?Не прайшоў праз Рэфэрэндум?! Й яшчз ў давесак? Прабач?! АлЕ? Гатовы лі ты сам?Пазабыцьца асабістых амбіцыяў й пайсці ў падначаленьне 5+?Калі гэтае будзьмо?Патрэбна?!З павагае!Маісеенка Генадзь |
Падчас выбараў нашыя кандыдаты агітуюць ня столькі за сябе, а супраць рэферэндуму і за эўрапейскую інтэграцыю Беларусі. Яшчэ ў студзені я прапанаваў на сустрэчы ў Троках Кааліцыі 5+ нашае ўваходжаньне ў яе пры ўмове ўключэньня ў яе праграму палажэньня аб неабходнасьці эўрапейскае інтэграцыі Беларусі. Празь дзесяць гадоў Беларусь можа быць альбо ў Эўразьвязе ці на яго парозе, альбо ў складзе Расеі. На жаль, Кааліцыя 5+ адмовілася ад уключэньня гэтага пункту ў сваю праграму. |
[ 27/09/2004 13:17 ] |
Калі будзе публічнае прабачэньне перад Магілёўскай, Гродненскай арганізацыямі і сп.Каралём, якія былі выкінутыя Статкевічам з Народнай грамады? Інакш, слава ўнутрыпартыйнага дыктатара-узурпатара тыпу лукашэнкі, застанецца на Статкевічу надоўга. |
Гэта няпраўда, што Вас нехта выганяў зь партыі. Вы самі сыйшлі зь яе, пратэстуючы супраць удзелу нашых кандыдатаў у мінулых паряманцкіх выбарах. Цяпер, калі Вам няўтульна ў партыі С. Шушкевіча, а амаль ўся апазыцыя ўдзельнічае ў парляманцкіх выбарах, Вы хацелі б вярнуцца. Гэта можна зрабіць, падаўшы заяву ў партарганізацыю Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыі (Народная Грамада) па месцу жыхарства. Упэўнены, што ніхто ня запатрабуе ў Вас прабачэньняў за кампанію супраць партыі ў СМІ. |
[ 27/09/2004 13:23 ] |
Колькі паплечнікаў-КДБэшнікаў Статкевіч набраў у Народную Грамаду, каб утрымацца на сваёй пасадзе ў партыі? |
Ёсьць ужо пэўная “традыцыя”, што напярэдадні буйных мерапрыемстваў улады супраць дэмакратыі ці незалежнасьці пачынаюць актыўна распаўсюджвацца падобныя плёткі. Гэта робіцца, каб нэўтралізаваць мае магчымасьці па правядзеньню масавых вулічных акцыяў. Ня атрымаецца. |
[ 27/09/2004 16:04 ] |
Наколькі я бачу, улада проста вырашыла "пагуляцца" ў выбары, каб стварыць вонкавую бачнасьць законнасьць і дэмакратычнасьці ў краіне. Гуляючы зь імі, ці не адчуваеце вы сябе мышкай, якую злавіла кошка і гуляецца зь ёй, перад тым як канчаткова адкусіць галаву? Алесь |
У дэмакратычных сілаў няма іншых магчымасьцяў зьмяніць стаўленьне большасьці да сябе, а, значыць, і да нашых ідэалаў, як удзельнічаць у любой магчымасьці камунікацыі зь выбаршчыкамі. Выбары ствараюць найлепшыя такія магчымасьці. |
[ 27/09/2004 18:49 ] |
Што вы рабiлi пад час апошняга
Маршу Свабоды? Куды вы знiклi,
калi мiлiцыянты пачалi лупцаваць
маладых людей каля Свiслачы?
Вы ж зауседы былi наперадзе... |
Мабыць, вы маеце на ўвазе першы Марш Свабоды 17-га кастрычніка 1999г. Тады я быў наперадзе, потым быў арыштаваны як арганізатар Маршу. На “Валадарцы” я аб’явіў бястэрміновую галадоўку, празь два тыдні якое быў вызвалены. На наступны дзень былі вызваленыя астатнія арыштаваныя ўдзельнікі Маршу. Маладыя людзі здолелі пакінуць краіну і зараз завяршаюць адукацыю ў адным з эўрапейскіў універсітэтаў. Я і мой “саўдзельнік” Валер Шчукін былі прыцягнутыя да крымінальное адказнасьці. Першы вырак Менгарсуду для мяне – 2 гады пазбаўленьня волі зь адтэрміноўкаю, пры паўторным разглядзе – буйны штраф. Судзімасьць зьнятая ўвесну мінулага году. |
[ 27/09/2004 23:18 ] |
Результаты, которые объявит Ермошина по итогам референдума, очевидны уже сейчас. Выступлений наподобие белградских оппозиция организовать не сможет. Будет ли наконец разработан общий план противодействия процессу дальнейшей узурпации власти?
Александр ФЕДУТА, Минск |
Апазыцыя можа, ды беларусы ня сэрбы. Плян, спадзяюся, будзе распрацаваны зь Вашым удзелам, Аляксандр. |
[ 28/09/2004 02:43 ] |
Ci ne licyce vy,sto ulady uzo sionnia vyrasyli vyniki vybarau? Bo jak tady mozna rastlumacyc smatlikija admovy u rehistraycji? Ci nia lepej bylo b padtrymac bajkot? Bo i tak za aposnija 10 hadou apazycyja ani razu ne vyjhrala Lukasenku. |
Гл. адказ на пытаньне Алесю трохі вышэй. |
[ 29/09/2004 04:54 ] |
Дмитрий,Нью-Йорк.
Вам не кажется,что режим лукашенко устраивает большинство населения Беларуси? |
Не, прычым асабліва вялікая нянавісьць да ўлады ў буйных і сярэдніх правінцыйных гарадох, дзе сацыяльна-эканамічная сытуацыя вельмі кепская. Мінскія прадпрыемствы яшчэ “падкормліваюць”. |
[ 29/09/2004 06:44 ] |
pAVAZHANY SPADAR STATKEVICH! CHY MAECE VY ,ALBO MELI DACHYNENNE DA KDB? I JAK VY REAGUECE NA TO,CHTO GETYJA VORGANY(KDB)PACHALI AMAL U ADKRYTYU GULAT U PALITYCHNYJA GULNI I NA ZHAL NE NA STARANE ZDAROVAGA SENSA ?!dZAKUI,STEPAN BANDERA. |
Гл. мой адказ вышэнй, на пытаньне пра КГБ. |
[ 29/09/2004 11:28 ] |
Spadar Statkievicz! Piersz zausio chacielasia b pos'piechau i udaczy! Ja by chacieu zapytacj pra vaszu pazycyju u stasunkach z inszymi palitycznymi (apazycyjnymi) partyjami. Ci mozna liczycj vasza ciepieraszniaje supracounictva tryvalym? Ci budzie jano praciahvacca pasjlia vybarau i refierendumu. Chacielasia b spadziavacca, szto nareszcie usie sily, jakija supracstajcj Lukaszenku iducj razam!!!!!!
Z pavahaj,
Jury Kanavalau |
Дзякуй за добрыя пажаданьні. Зараз кантакты паміж усімі апазыцыйнымі партыямі вельмі шчыльныя. Спадзяюся, застануцца такімі і пасьля рэфэрэндуму. |
[ 29/09/2004 12:53 ] |
Добры дзень. Раскажыце калi ласка пра Вашыя стасункi са спадаром Шейманам у часы iснавання БЗВ. Як мне вядома доугi час яны былi даволi сяброускiя, нават пасьля рэфырэндуму 1996 г. Я разумею што пытанне даволi складанае але паспрабуйце адказаць шчыра. Дзякуй за адказ. |
Сп. Шэйман да 1993г., як старшыня парляманцкае камісіі БЗВ быў адным зь сямі намесьнікаў старшыні БЗВ. Апошні раз я бачыўся зь ім дзесяць гадоў таму. |
[ 29/09/2004 23:49 ] |
U c^ym vy bac^ycie svaju slabasc' jak palityk? Samaja vialikaja palityc^naja pamylka?
D. Volach |
У палітыцы, як і на вайне, не прынята казаць пра свае слабыя мейсцы. |
[ 30/09/2004 13:31 ] |
На якой афіцэрскай пасадзе ў КДБ быў Статкевіч, калі разбураў Беларускае Згуртаваньне вайскоўцаў? Увогуле, ад вайскоўцаў сьмярдзіць крывёю і потам! Няма чаго ім рабіць ва ўладзе! |
Па першай частцы пытаньня глядзіце адказ на 5-е пытаньне. Па другой – БЗВ было зьліквідаванае ў пачатку 1994г. па патрабаваньню Міністэрства юстыцыі. Тым ня меней тры свае асноўныя задачы (стварэньне беларускага войска, атыманьне і ўмацаваньне незалежнасьці, выхаваньне патрыятычнае сьвядомасьці беларускага народу) БЗВ выканала альбо стварыла трывалы падмурак для іх выкананьня. |
[ 30/09/2004 15:17 ] |
Здравствуйте.
В день освобождения Беларуси Лукашенко одел военную форму, устроил большой парад.Теперь учения...
Если Лукашенко демонстрирует кому-то свою силу и готовность к активным действиям, то кому и зачем?
Если он не хочет никого пугать то опять же, зачем всё это?
Как Вы думаете?
Спасибо.
Денис |
Лукашэнка імкнецца абудзіць страхі перад злавесным НАТО ў беларускага і расейскага грамадзтваў, каб заявіць сябе ў ролі выратавальніка і атрымаць падтрымку. |
[ 01/10/2004 10:54 ] |
15 сентября 2004 г. Белорусский Хельсинкский комитет обратился в Конституционный суд с просьбой признать действия Президента Лукашенко по назначению референдума неправомерными.
В ответ на это уже 20 сентября на сайте БХК появилось сообщение о том что Министерство юстиции Беларуси направило в Верховный Суд исковое заявление о ликвидации республиканского общественного объединения "Белорусский Хельсинский Комитет".
К сожалению ни одна политическая партия не поддержала требования БХК. Почему?
Почему до сих пор ни одна из оппозиционных партий так и не обратилась в Конституционный суд с просьбой проверить на соответствие Указа президента о референдуме Конституции? |
Ужо 8-га верасьня ўсе дэмакратычныя партыі ў сваёй супольнае Дэклярацыі заявілі аб неканстытуцыйнасьці рэфэрэндуму. Звяртацца ж у Канстытуцыйны Суд са скаргаю на дзеяньні Лукашэнкі – гэта тое ж самае, што зьвяртацца да самога Лукашэнкі. Але калі нехта прапаную такую заяву, то я падпішу. |
[ 01/10/2004 12:29 ] |
Спадар Статкевіч, адкажыце калі ласка, что ж партыя "Народная грамада" не падзяліла з Пяцёркай плюс. Навошта ствралася т.зв. "Эўрапейская кааліцыя"? |
Як я ўжо адказаў вышэй: "Яшчэ ў студзені я прапанаваў на сустрэчы ў Троках Кааліцыі 5+ нашае ўваходжаньне ў яе пры ўмове ўключэньня ў яе праграму палажэньня аб неабходнасьці эўрапейскае інтэграцыі Беларусі. Празь дзесяць гадоў Беларусь можа быць альбо ў Эўразьвязе ці на яго парозе, альбо ў складзе Расеі. На жаль, Кааліцыя 5+ адмовілася ад уключэньня гэтага пункту ў сваю праграму." |
[ 01/10/2004 16:08 ] |
Якім вы бачыце мэханізм сыходу Лукашэнкі? Якія ёсьць сцэнары: калі і ЯК можна перамагчы Лукашэнку і ЯК гэта будзе адбывацца. Адкажыце, калі ласка, падрабязна. Загадзя вялікі дзякуй. А.Б. |
– Усе такія сцэнары павінны мець у аснове значна брольшую папулярнасьць дэмакратычнае альтэрнатывы, чым сёняшняе ўлады. 80% галасоў супраць Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах ніводная сыстэма фальсыфікацыяў ня вытрымае. Але каб стварыць гэтыя 80%, патрэбен час і шмат працы. |
[ 02/10/2004 20:56 ] |
1. Значная частка тых, хто будзе галасаваць супраць зьмены дзеючай канстытуцыі, сёньня мяркуе, што на рэфэрэндуме-2004 большасьць грамадзян прагаласуе за Лукашэнку. Такія настроі ствараюцца пры актыўнай дапамозе дзяржаўных СМІ. Колькасьць незалежных крыніц інфармацыі ўвесь час скарачаецца. Ці робіць нейкія канкрэтныя захады ваша партыя па стварэньню новых незалежных газэт, а таксама іншаземнага радыё- і тэлевяшчаньня?
2. Паводле маіх крыніц, сацыялягічнае апытаньне, што праводзілася ў Магілёве для прэзыдэнцкай адміністрацыі, зафіксавала падзеньне рэйтынгу прэзыдэнта на 30 %, але ў Менск пойдуць іншыя лічбы. Ці ведае Лукашэнка свой рэальны рэйтынг? listener |
1. У партыі няма такіх вялікіх грошай, каб ствараць новыя СМІ. Дый зарэгістраваць цяпер незалежную газэту вельмі складана. Але той наш 31 кандыдат у дэпутаты, якіх удалося зарэгістраваць, распаўсюджваюць у сваіх акругах дзясяткі тысяч улётак.
2. Наўрад ці Лукашэнка ведае свой рэальны рэйтынг, бо прыдворныя сацыёлёгі спаборнічаюць як за найбольш высокі паказчык. Страта сувязі з рэальнасьцю - гэта лёс любой недэмакратычнай улады. Я ведаю, як яны праводзяць свае сацыялягічныя апытаньні. Раздаюць анкеты па прадпрыемствах, а начальнік стаіць за сьпінай свайго супрацоўніка, які запаўняе нібыта "ананімную" анкету. |
[ 03/10/2004 08:54 ] |
Паважаны спадар Статкевiч, скажыце, калi ласка, якiм чыным i калi на вашу думку зменiцца улада у Беларусi? Дзякуй. |
Калі 70 і болей адсоткаў выбаршчакаў прагаласуюць супраць дзейснага прэзыдэнта на прэзыдэнцкіх выбарах. Сыстэма фальсыфікацыяў такіх лічбаў не вытрымлівае, але патрэбная праца і час, каб атрымаць гэтыя мінус 70%. |
[ 04/10/2004 15:38 ] |
Ці маеце Вы вызначаную стратегію дзеянняў пасля 15 кастрічніка ў выпадку што ўлады зноў абвесцаць пра "элегантную перамогу" Лукашенкі гэтім разам на рэферендуме?Падзеі пасля выбараў 2001 г.паказваюць што тады такоі стратегіі не было.А зараз? |
А зараз у нас такая стратэгія ёсьць. Я пісаў пра гэта больш як год таму. Спачатку трэба давесьці да грамадзтва, што дэмакратыя выйграла рэфэрэндум, але Лукашэнка скраў перамогу. Сацыёлагі называюць гэта - раскруціць "сьпіраль маўчаньня". Яшчэ неабходна кампанія супраць тэлевізіі, накшталт такой, якую ў свой час праводзіла польская "Салідарнасьць". Лёзунгі - "тэлевізар хлусіць", "тэлевізару вераць толькі дурні". Далей, патрэбная новая канфігурацыя пад прэзыдэнцкія выбары. Наагул, пад кожныя выбары патрэбная свая кааліцыя і свае блёкі. Улічваючы цывілізацыйны раскол грамадзтва, неабходна прапанавыаць народу кандыдатаў у прэзыдэнта для кожнай з частак нашага грамадзтва, як прасавецкай, так і праэўрапейскай. Найбольш небясьпечным для сёньняшняй улады будзе кандыдат, прыцягальны для пэнсіянэраў, жыхароў вёсак і мястэчак, арыентаваных на настальгію па мінулым часе. Гэты кандыдат будзе забіраць галасы з электаральнага поля Лукашэнкі. Праўда, шмат у чым разьвіцьцё падзеяў будзе залежыць ад вынікаў украінскіх выбараў. Перамога сёньняшняга прэм'ера Януковіча народзіць у расейскай эліце ілюзіі наконт магчымасьці аднаўленьня імпэрыі ў "мяккім фармаце". Тады Лукашэнку будзе даравацца ўсё. Перамога Юшчанкі будзе ўспрымацца як канец такім плянам. І пасьля пэрыяду з гістэрыі і танцаў вакол адзінага надзейнага саюзьніка Расея пяройдзе да пошуку больш цесных стасункаў з Эўропай. Лукашэнка будзе ўспрымацца як перашкода ў такіх стасунках. |
[ 04/10/2004 17:59 ] |
Белорусской оппозиции нужны СМИ. Когда-нибудь рассматривался вопрос о создании оппозиционных СМИ большего масштаба, нежели "газета-листок"? Это ,в принципе, не так уж и дорого! Просто надо добиваться не создания бел. телевидиния, а вещать через спутник. "Тарелки" есть у многих. Саму организацию можно зарегистрировать в Литве (дабы не было притязаний со стороны Лу), а на территории Беларуси просто создать "региональное отделение". Вот и фсё! |
Я агучваў гэтую ідэю наконт спадарожнікавага тэлебачаньня. Але гэта каштуе прыблізна каля 1 мільёну (даляраў) на пачатку. На жаль, гэтага мільёну ў нас няма. Калі нейкая арганізацыя зацікавіцца гэтым праектам і зрэалізуе яго, то гэта будзе сапраўды вельмі эфэктыўна. Большасьць беларусаў пакуль ня маюць спадарожнікавых талерак, але зьяўленьне незалежнага сатэлітнага каналу стымулюе попыт на гэтыя талеркі. Беларусы некалі пачалі масава ўсталёўваць дэцымэтровыя антэны, каб спачатку прымаць на захадзе краіны прымаць каналы польскія, а потым, каб прымаць тэлевізійны канал НТВ. |
[ 05/10/2004 06:16 ] |
Чаму апазiцыя не прыцягвае увагу Захада да палiтыкi дзяржаунага антысемiтызму, paбурэння гiстарычнай спадчыны габрэйскага, беларускага i амерыканскага народау. Я упэунены у тым, што калi гэтыя пытаннi будут узняты на аднолькавы узровень з другiмi пытанням правоу чалавека, адбудуцца бачныя зрухi у палiтычным жыццi Беларусi. Якiя Вашу меркаванн па гэтаму пытанню. Дзякуй
Пажада каб і Вiнцук Вячорка адказау на гэтае пытанне. |
Апазыцыя імкнецца прыцягваць увагу да ўсіх парушэньняў правоў чалавека, у тым ліку і гэтых. Проста ў нас так шмат гэтых парушэньняў, што асобныя зь іх мы можам агучваць ня вельмі часта. |
[ 05/10/2004 09:32 ] |
Уже давно прогрессивная беларуская общественность ожидает смену верховной власти в стране. Возможно от опозиции есть человек готовый заменить Лукашенко. Возможно - потому, что быть альтернативным лидером в нашей стране ой как непросто (гонения) и даже если такая кандидатура и есть, то она умело скрывается. Насколько опозиция застрахована от того, что следующий человек, получивший власть из рук опозиции, не установит свою диктатуру? Может ли белорус быть уверенным, что в случае такой смены власти правовая и экономическая ситуация начнет исправляться? Что в нашей стане наконец наступят времена европейских демократических ценностей... |
Лукашэнка навучыў беларусаў любіць дэмакратыю і любіць правы чалавека. Мы робімся дэмакратамі "ад зваротнага". Большасьць пачынае разумець каштоўнасьць дэмакратыі, і гэта галоўная гарантыя, што другога Лукашэнкі ў нас ня будзе. |
[ 05/10/2004 10:32 ] |
Нужно ли участвовать в выборах 17 октября.?
Все равно в минске нарисуют нужные результаты |
Удзельнічаць трэба, нават хаця б таму, што ўладзе прасьцей закінуць з патрэбным вынікам галасаваньня замест Вас (калі Вы не прыйшлі на выбарчы ўчастак), чым дастаць Ваш бюлетэнь галасаваньня супраць і замяніць яго на свой. |
[ 05/10/2004 10:41 ] |
Лично Вы хотите стать президентом Республики Беларусь? Если да, то почему Вы практически ничего не делаете для этого? Ведь в нашей стране Власть не дают, не дарят, не передают по наследству...Её нужно завоевать.А Вы, для этого ничего за 10 лет не сделали,даже стрелять наверное разучились... |
Наша партыя будзе браць удзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, але спадзяюся, што ўменьне страляць нашым сябрам для гэтага не спатрэбіцца. |
[ 05/10/2004 10:44 ] |
Как вы думаете, было бы полезным хотя бы раз в неделю проводить 1 час он-лайн конференции в байнете. Ведь одно дело когда просто читаешь статьи политика, и совсем другое когда можно задать вопрос и сразу получить конкретный ответ.
В основном беларуский форум размещен на площадке TUT.BY, проведете ли вы и там конференцию? |
Гэта добрая ідэя, але мне TUT.by пакуль нічога не прапаноўваў. |
[ 05/10/2004 10:49 ] |
Какие будут Ваши действия и как Вы поступите по отношению к Лукашенко, Шейману, Сивакову, Наумову,Павличенко и т. д., если Вы станите президентом РБ? |
Я гатоў даць поўныя гарантыі бясьпекі спадару Лукашэнку, калі ён пакіне сваю пасаду ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспубілікі Беларусь. Што тычыцца, якія абвінавачваюцца ў палітычных выкраданьнях, то я гатовы гарантаваць аб'ектыўнае сьледзтва ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі працэдурамі. Рашэньне па гэтых крымінальных справах павінен прымаць суд. |
[ 05/10/2004 12:58 ] |
Скажите, почему результат десятилетних усилий оппозиции равен нулю? Вам не кажется, что вам всем пора на отдых? |
Па-першае, калі вы гатовыя замяніць нас, то прыходзьце і бярыце ўдзел ва ўнутрапартыйнай канкурэнцыі за пасады лідэраў. Па-другое, я падтрымоўваю пазыцыю аднаго зь беларускіх палітолягаў, які сказаў, што крытыка апазыцыі з боку ёсьць сублімацыяй страху ўдзелу ў ёй. Па-трэцяе, за гэтыя 10 гадоў мы зрабілі незваротнай незалежнасьць краіны. Большасьць беларусаў усьвядоміла сябе асобнай нацыяй. Большасьць беларусаў хоча дэмакратыі і рэформаў. Калі-небудзь гэтыя жаданьні трансфармуюцца ў дэмакратычную ўладу. |
[ 05/10/2004 13:03 ] |
скажите, откуда у вас такие тупые консультанты, что оппозиция кричит про недопустимость вынесения такого вопроса на референдум? Ведь выносится вопрос об изменении избирательного права, о расширении права быть избранным. Кстати, что вы делали до этого? Только кричали о грядущем референдуме по поводу третьего срока. Но, раз вы, по вашим же словам, столь многочисленны, то почему не инициировали весной референдум с вопросом о внесении в Конституции статьи, запрещающей Президенту вносить изменения в Конституцию, назначать референдум о внесении изменений в Конституцию? |
Шаноўны спадар. Гаворка найперш ідзе пра парушэньне асноўных прынцыпаў дэмакратыі. Гэта прынцып замяняльнасьці ўлады. Гаворка на гэтым рэфэрундуме ідзе пра тое, каб улада не зьмянялася.
Зараз амаль немагчыма прызначыць рэфэрэндум шляхам збору подпісаў. Таму што канчатковае рашэньне паводле дзейнага заканадаўства прымае прэзыдэнт. |
[ 05/10/2004 13:12 ] |
Господин Статкевич вот вы уже много лет занимаетесь политикой!При этом вы не добились каких-либудь значительных успехов,даже среди обычного народа вы не известны!Не считаете ли вы ,что стоит заняться чем-либо другим,в чем вы бы более приуспели?Игорь.Мосты |
Калі спадар Ігар уступіць у нашую партыю і пераможа мяне на партыйным зьезьдзе на пасадзе старшыні, дык я саступлю сваю пасаду. Пакуль жа партыя абірае мяне - я буду выконваць свае абавязкі. Але ўсё ж такі сваімі посьпехамі лічу тое, што ёсьць незалежная Беларусь, ёсьць беларускае войска, ёсьць тое, што ў большасьці народу зьявілася пачуцьцё прыналежнасьці да беларускай нацыі. І, нарэшце, ёсьць БСДП "Народная Грамада", якая падчас майго старшынства зрабілася вядучай дэмакратычнай партыяй. |
[ 05/10/2004 13:20 ] |
Вы добра ведаеце, ці, можа, ведалі нямецкіх сацыял-дэмакратаў. Скажыце, калі ласка, чаму Нямеччына гэтак абыякава ставіцца да падзеяў у Беларусі? Ці сапраўды беларускае статус-кво выгоднае для немцаў?
І яшчэ адно пытаньне: калісьць Вашая партыя была адной з найбольш моцных калі казаць па колькасьці пярвічных арганізацыяў у розных рэгіёнах краіны. Ці так ёсьць і цяпер? |
Любая краіна занятая найперш уласнымі справамі, і гэта цалкам натуральна. Тым ня менш, на мінулым тыдні нямецкі Бундэстаг прыняў адмысловую заяву па Беларусі, што сьведчыць аб высокай ступені зацікаўленасьці Нямеччыны ў дэмакратызацыі Беларусі.
Наша партыя мела невялікую колькасьць рэгіянальных структураў. Цяпер сытуацыя іншая - мы валодаем найбольш разгалінаванай сеткай рэгіянальных структураў з усіх дэмакратычных партыяў. Праца пабудовы партыі адбывалася насуперак плыні пад прэсам адміністрацыйнага ціску і страху. Праўда, у верасьні 10 рэгіянальных арганізацыяў нашай партыі страцілі юрыдычную рэгістрацыю. Гэта былі мэтанакіраваныя дзеяньні па скасаваньні рэгістрацыі нашых кандыдатаў у дэпутаты. |
[ 05/10/2004 13:21 ] |
Если власть выиграет референдум (честно или нет - неважно), останется ли способ изменить этот колхозно-советский строй без насилия и не дожидаясь лукашенкиной старости? |
Я думаю, што ўжо хутка дастане гэта народ настолькі, што ніводная сыстэма фальсыфікацыяў ня здолее гэта пераварыць. |
[ 05/10/2004 13:40 ] |
Имеете ли вы информацию о том, что избирательными комиссиями массово сокращаются списки граждан, чтобы обеспечить "высокую" явку?
Если это так, планируется ли проведение мероприятий по проверке и внесению в списки вычеркнутых граждан как предусматривает избирательный кодекс? Особенно опасна эта ситуация для сторонников байкота. Василий. Минск. |
Так. Мы валодаем гэтай інфармацыяй. Але пакуль што выбарчыя камісіі адмаўляюцца прадставіць нам сьпісы выбарцаў. |
[ 05/10/2004 13:46 ] |
Jakuju rolu menavita Zianonu Pasniaku - pa vashama merkavannu - mozhna zaraz advesti u belaruskaj palitycy?
Schto chakaece vy ad voseni 2004 goda - ci mozha uvasobicca viadomy "MARCH SVABODY-99" i jago naschadki u neshta realnaje praz 5 gadou? |
У палітыцы ня дзеляць ролі. У палітыцы людзі альбо заваёўваць ролі, альбо ім іх навязваюць. І я думаю, што паўтарэньне "Маршу свабоды" ў больш моцнай форме - непазьбежна. Але ня ведаю, калі гэта здарыцца. Тым ня менш, "Марш свабоды", 5-годзьдзе якога будзе ў дзень рэфэрэндуму, спыніў палітычныя забойствы ў краіне. Хачу гэта адзначыць і падзякваць усім тым, хто меў мужнасьць выйсьці на вуліцы Менску 5 гадоў таму. |
[ 05/10/2004 13:47 ] |
Участие в фальсификации результатов выборов - уголовное преступление. Как Вы думаете, после смены власти стоит ли объявить амнистию ради примирения или преследовать преступников всех до единого? |
Я думаю, што такую амністыю можна будзе абвесьціць напярэдадні наступных прэзыдэнцкіх выбараў. Менавіта - напярэдадні. Патлумачыўшы, што тыя хто зьдзейсьняць фальсыфікацыі ўжо падчас гэтых выбараў 2006 году, пад гэтую амністыю падпадаць ня будуць. |
[ 05/10/2004 13:50 ] |
Спадар Статкевіч, ці будзе вашая партыя здымаць кандыдатаў у акругах на карысьць больш моцных прадстаўнікоў іншых дэмакратычных партыяў? Віктар, Менск. |
Па-першае, мы не вылучалі сваіх кандыдатаў у акругах старшыняў іншых дэмакратычных партыяў. На жаль, узаемнасьці мы не атрымалі. Па-другое, зараз адбываюцца кансультацыі старшыняў усіх апазыцыйных партыяў. Пакуль што мы вырашылі, што зьняцьце зарэгістраваных кандыдатаў, якія маюць магчымасьць друкаваць улёткі за кошт улады, сустракацца з выбарцамі, і нават выступіць па тэлевізіі - немэтазгоднае. Усе гэтыя магчымасьці павінны быць скарыстаныя супраць рэфэрэндуму. |
[ 05/10/2004 14:03 ] |
Как вы считаете: как долго удастся продержаться Александру Григорьевичу у власти? |
Паўтары гады. Да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. |
[ 05/10/2004 14:07 ] |
Как Вы полагаете, не повторится ли история с прошлым референдумом, когда Лукашенко, после изменения Конституции, повелел считать свой текущий срок с нуля? Тогда ведь выборы будут (если будут) только в 2009 году. |
Думаю, што ўжо не, таму што здымаецца галоўнае для яго абмежаваньне колькасьці тэрмінаў прэзыдэнцтва. |
[ 05/10/2004 14:14 ] |
Мы завяршаем нашую онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар |
Дзякуй усім удзельнікам за Вашыя пытаньні. Дзякуй за неабыякавасьць, бо менавіта абыякавасьць да грамадзкага і палітычнага жыцьця ёсьць галоўным саюзьнікам гэтага рэжыму. |
|
|