RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 4 Кастрычніка 2000
 


Менская міліцыя працягвае паляваньне на трох арганізатараў “Маршу Свабоды – 3”, якіх хочуць прыцягнуць да адказнасьці за заклікі да байкоту выбараў. Станіслаў Шушкевіч ды Вінцук Вячорка, ля кватэраў якіх учора дзяжурылі міліцэйскія машыны, пакуль міліцыіянтам ня трапіліcя, а вось Людміла Гразнова ўжо атрымала позву ў суд…  Працяг…

Міліцэйскае начальства Менску патрабуе, каб супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ўсіх, хто займаецца агітацыяй супраць выбараў. Але, відаць, дакладных інструкцыяў на гэты конт не існуе, бо ў лік затрыманых трапляюць ня толькі тыя, хто агітуе за байкот выбараў…  Працяг…

Да апошняга часу ўлады Полацку і Наваполацку ня надта шчыравалі ў справе ўтаймаваньня апазыцыйных сілаў, якія пратэстуюць супраць выбарчага фарсу. Але вось палітычная ідылія скончылася, і ў міліцэйскіх пастарунках зьявіліся затрыманыя апазыцыянэры. З другога боку, мітынг 8 кастрычніка ў Наваполацку дазволены…  Працяг…

Улады Менскае вобласьці нэрвова адрэагавалі на рашэньне шэрагу апазыцыйных партыяў правесьці 8 кастрычніка ў буйных гарадох краіны акцыі пратэсту супраць выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”…  Працяг…

Адбылося чарговае паседжаньне Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў. Галоўнай тэмаю абмеркаваньня стала палітычная атмасфэра ў Беларусі напярэдадні выбараў 15 кастрычніка. Сёньня таксама стала вядома, што 12 кастрычніка ў Беларусь прыедзе гэтак званая “эўрапейская тройка” на чале зь дзейным старшынём АБСЭ Адрыянам Севярынам…  Працяг…

Учора стала вядома, што незалежны кандыдат Аляксандар Ігнацюк, які балятуецца ў Століне ў адной акрузе з былым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Іванам Пашкевічам, пастановаю акруговае камісіі адхілены ад удзелу ў выбарах…  Працяг…

Сёлета ў Беларусі атрыманы неблагі ўраджай. Напрыклад, збожжа сабрана каля 5,3 мільёна тонаў. Параўнаўча добры вынік дазваляе ўладам адмовіцца ад рэфармаваньня сельскае гаспадаркі…  Працяг…

“Размоваў пра магчымасьць наданьня Мілошавічу прытулку ў Беларусі не вялося, не вядзецца і ня будзе весьціся”, — гэтак катэгарычна заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі Мікола Чаргінец, старшыня міжнароднае камісіі “Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу”…  Працяг…

Палітычны крызыс у Югаславіі паглыбляецца. Сёньня Канстытуцыйны суд фэдэрацыі разглядае скаргу апазыцыі на масавыя парушэньні ў часе выбараў 24-га кастрычніка, у прыватнасьці, на наладаваньне скрыняў фіктыўнымі галасамі косаўскіх албанцаў…  Працяг…

(эфір 2 кастрычніка)
Вынікі выбараў у Югаславіі, што адбыліся ў пазамінулую нядзелю, не прынесьлі канчатковай палітычнай перамогі ні ўладзе, ні апазыцыі. Магчымае разгортваньне падзеяў і высновы для Беларусі абмяркоўваюць Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст…  Працяг…

Выйшаў чарговы нумар штотыднёвіка “Рабочы”. Падаем кароткі агляд газэты…  Працяг…


***

(эфір 4 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст трэці. 4 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 3 кастрычніка)
СС-2000:  Узмацненньне пазыцыяў афіцэраў КГБ у Расеі ды іншае…  Працяг…

(эфір 1 кастрычніка)
Праскі Акцэнт:  Вулічныя дэманстрацыі ў Беларусі і ў дэмакратычных краінах: падабенства і адрозьненьні…  Працяг…

(эфір 1 кастрычніка)
Заўзятар:  Героі ды няўдачнікі Алімпіяды…  Працяг…

(эфір 29 верасьня)
На доўгім шляху:  Югаслаўскае люстэрка: ці можна праз выбары адхіліць ад улады дыктатара?…  Працяг…

(эфір 28 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  П'янства і галеча ў вёсцы, гора інваліда, ісьці ці ня йсьці на выбары, ці антырасейскае мы радыё ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 28 верасьня)
Неабжытая Спадчына:  Гальшанскія прывіды…  Працяг…

(эфір 27 верасьня)
Gaudeamus:  11 стыпендыяў чэскага ўраду для маладых беларускіх патрыётаў…  Працяг…

(эфір 25 верасьня)
Ад панядзелка да панядзелка:  Пяцігодзьдзе БАЖ — посьпехі ды няўдачы, стратэгія і пэрспэктывы…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕГ НОВІКАЎ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org