RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 1 Лістапада 2000
 


Сёньня каля 18 гадзінаў вечара гарадзенская міліцыя ў самым цэнтры гораду разагнала ўдзельнікаў памінаньня продкаў на Дзяды і схапіла каля 30 удзельнікаў цырымоніі…  Працяг…

Беларускі Гэльсынскі камітэт распаўсюдзіў адмысловую заяву пра вынікі назіраньня за выбарамі ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. У ёй паведамляецца, што ў часе галасаваньня былі зафіксаваныя масавыя парушэньні ўладамі выбарчага заканадаўства, а таксама адзначаецца, што больш як 70 асобаў, якія адказвалі за правядзеньне выбараў, учынілі злачынствы, пакараньні за якія прадугледжаныя Крымінальным кодэксам Беларусі…  Працяг…

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якія былі назіральнікамі пад час выбараў, сутыкнуліся з пагрозамі з боку адміністрацыі студэнцкага гарадку і праваахоўных ворганаў…  Працяг…

Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў парушэньне правоў магілеўца Ўладзімера Лапцэвіча, які ў сакавіку 1997 году быў аштрафаваны за распаўсюджаньне ўлётак да Дня Волі. Прабачэньне і кампэнсацыю ад беларускіх уладаў ён мусіў атрымаць ад беларускіх уладаў у трохмесячны тэрмін, але гэтага так і не адбылося…  Працяг…

Справу магілеўца Ўладзімера Лапцэвіча камэнтуе прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка…  Працяг…

Ад сёньняшняга дня пачалі страйкаваць дробныя прадпрымальнікі полацкага рэгіёну, якія гандлююць на рэчавых кірмашах…  Працяг…

Беларускае настаўніцтва мае намер пратэставаць супраць зьбядненьня. У прафсаюзных арганізацыях сфэры адукацыі зараз праходзяць сходы ў абмеркаваньні сацыяльна-эканамічнага становішча, дзе гучаць заклікі да страйкаў…  Працяг…

ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
З 29 кастрычніка з пераходам на зімовы час зьмяніліся некаторыя частоты і хвалі вяшчаньня Беларускай службы Радыё Свабода. Інфармацыю аб зьменах можна знайсьці ў разьдзеле "Час і хвалі" на галоўнай старонцы сайту.

Напярэдадні візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Лівійскую Джамахірыю з гэтай краіны вярнуліся на радзіму каля сарака маладых беларускіх будаўнікоў. Яны на пачатку лета езьдзілі на заробкі ў горад Тобрук, спакушаныя на тое прадстаўнікамі цэнтру занятасьці моладзі Менскага абкаму БПСМ…  Працяг…

Старшыня Нацыянальнага банку Пётра Пракаповіч атрымаў адмысловае заданьне: цягам бліжэйшага часу павялічыць золатавалютны запас краіны як мінімум у пяць разоў. Многія назіральнікі наўпрост зьвязваюць гэта з падрыхтоўкаю да прэзыдэнцкіх выбараў…  Працяг…

Як мы раней паведамлялі, у нядзелю беларускія памежнікі ў Берасьці правялі ператрус асабістага багажу чэскага грамадзяніна Онджэя Соўкупа, які вяртаўся зь Беларусі дадому на цягніку. Соўкуп, які працуе ў Чэскім інстытуце міжнародных зносінаў, меў з сабой некалькі незалежных беларускіх выданьняў, відэ- і фотакасэты. Усё гэта, а таксама ягоны асабісты партатыўны кампутар былі затрыманыя замежнікамі, бо яны палічылі, што ў газэтах утрымліваецца небясьпечная для Беларусі і асабіста для Аляксандра Лукашэнкі інфармацыя…  Працяг…

Беларусь імкнецца стаць цэнтрам электроннага гандлю ва Ўсходняй Эўропе. Ужо да канца гэтага году прапускная здольнасьць інтэрнэт-каналаў у краіне будзе павялічаная ў 2,5 разы. Сяргей Посахаў заяўляе, што разьвіцьцё Iнтэрнэту — гэта адказ на чаканьне пераменаў у беларускім грамадзтве…  Працяг…

Адукацыйны праект “Беларускі калегіюм” атрымаў дыплём Міністэрства замежных справаў Польшчы за прасоўваньне польскае культуры ў сьвеце. Сёлета такія ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі 16 краінаў. Сярод іх упершыню ганараваная беларуская недзяржаўная інстытуцыя…  Працяг…

На нядаўніх перамовах з кіраўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу ў Парыжы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запрапанаваў заходняй Эўропе пляны падваеньня паставак расейскіх энэрганосьбітаў на працягу бліжэйшых 20 год. Але каб дасягнуць гэтай мэты Расея павінна вырашыць складаную праблему бясьпечнага транспарту газу і нафты на Захад…  Працяг…


***

(эфір 1 лістапада)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст сёмы. 1 лістапада 2000 году…  Працяг…

(эфір 30 кастрычніка)
Ад панядзелка да панядзелка: Ці будуць выходзіць беларускія незалежныя газэты, калі ўлады паралізуюць працу друкарні “Мэджык”?…  Працяг…

(эфір 27 кастрычніка)
На доўгім шляху:  Ці магчымы беларускі Каштуніца?…  Працяг…

(эфір 26 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111: Каму пагражае жабрачае беларускае войска, пра адных і тых жа герояў нашых перадач, ці дапамагае Свабода эміграваць ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 26 кастрычніка)
Неабжытая Спадчына: Беларусы на франтох Другое Ўсясьветнае вайны - II…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ФАМА ВАРАНЕЦКІ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org