RFE/RL |
Серада, 1 Лістапада 2000 |
Сёньня |
Як мы раней паведамлялі, у нядзелю беларускія памежнікі ў Берасьці правялі ператрус асабістага багажу чэскага грамадзяніна Онджэя Соўкупа, які вяртаўся зь Беларусі дадому на цягніку. Соўкуп, які працуе ў Чэскім інстытуце міжнародных зносінаў, меў з сабой некалькі незалежных беларускіх выданьняў, відэ- і фотакасэты. Усё гэта, а таксама ягоны асабісты партатыўны кампутар былі затрыманыя замежнікамі, бо яны палічылі, што ў газэтах утрымліваецца небясьпечная для Беларусі і асабіста для Аляксандра Лукашэнкі інфармацыя. Сёньня Онджэй Соўкуп на нашую просьбу наведаў беларускую рэдакцыю Радыё Свабода ў Празе і адказаў на нашыя пытаньні. Паводле спадара Соўкупа, яму невядома, хто асабіста даў загад забраць у яго матэрыялы. Таксама яму не патлумачылі на падставе якіх канкрэтна дакумэнтаў адбываецца канфіскацыя. (Соўкуп: ) “Мне сказалі, што забаронена вывозіць зь Беларусі матэрыялы,
якія зьневажаюць імя прэзідэнта. Але я сумняюся, што гэтыя друкаваныя выданьні
трапляюць у гэтую катэгорыю.
Онджэй Соўкуп не ўпершыню прыяжджае ў Беларусь. Але з падобнымі дзеяньнямі памежнікаў раней ніколі не сутыкаўся. На просьбу параўнаць цяперашнюю агульнапалітычныю сытуацыю ў краіне зь мінулай спадар Соўкуп адказаў: (Соўкуп: ) “Я ўпершыню быў у Беларусі больш як два гады таму. Разьвіцьцё
адбылося вельмі істотнае, і самае важнае – мне здалося, што людзі перастаюць
баяцца. У той жа час, сытуацыя ў часе парлямэнцкіх выбараў выявіла рост
напружаньня паміж грамадзянамі ды ўладамі.
На пытаньне пра ягоныя далейшыя пляны адносна Беларусі спадар Соўкуп адказаў так: (Соўкуп: ) “Натуральна, я зьбіраюся зноў наведаць Беларусь, паколькі мне вельмі падабаецца гэтая краіна, мяне цікавіць разьвіцьцё падзеяў у ёй. Я пачакаю два тыдні, бо мне сказалі, што за гэты час будзе праведзеная экспэртыза тых затрыманых матэрыялаў. Пасьля гэтага, як мне абяцалі, мне вярнуць мой кампутар і стужку з фотаапарату, якая ў мяне была, а потым і друкуваныя матэрыялы – калі яны будуць прагледжаныя”. Гутарыў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |