RFE/RL |
Аўторак, 16 Траўня 2000
З аднадзённым рабочым візытам Менск наведаў прэм’ер-міністар Украіны Віктар Юшчанка. Ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Беларусі Ўладзімерам Ярмошыным. Галоўнымі тэмамі абмеркаваньня былі гандлёва-эканамічныя стасункі, якія перажываюць пэрыяд крызысу. Візыт папярэднічае прыезду ў Беларусь прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, што прымеркаваны на канец траўня… Працяг… Амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Дэніэл Спэкгард заявіў сёньня, што ЗША заўжды выступалі за вольную, дэмакратычную й незалежную Беларусь. Аднак дыплямат лічыць, што Злучаныя Штаты не павінны патрабаваць ад Расеі спыніць фінансавую дапамогу афіцыйнаму Менску, бо такі ціск не прынясе пажаданага плёну… Працяг… У гарадзкім судзе Менску працягваўся разгляд крымінальнае справы лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Вярхоўнага Савету Валерыя Шчукіна. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі дзеяньняў, якія спрычыніліся да масавых беспарадкаў 17 кастрычніка… Працяг… Як адрэагавала палітычная апазыцыя на ўчорашнія паведамленьні пра гатоўнасьць Аляксандра Лукашэнкі асабіста сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзка-палітычных сілаў, якія ўдзельнічаюць у гэтак званым “дыялёгу”?… Працяг… Рэжым надзвычайнага становішча дзейнічае зараз у Асіповіцкім і Глускім раёнах Магілеўскае вобласьці. Паводле дадзеных абласное ўправы міністэрства надзвычайных сытуацыяў, прыблізна на Глусчыне гарыць каля 20 гектараў тарфянікаў і 70 гектараў лесу. Удалося прадухіліць пажары яшчэ на 1000 гектараў… Працяг… Наваполацак за савецкім часам быў адметны тым, што ў ім адсутнічалі дзьве асноватворныя рэчы – помнік правадыру і гарадзкі герб. І хаця за апошняе дзесяцігодзьдзе мастакі стварылі ці мала праектаў такога герба, тым ня менш сваёй сымболікі горад вялікай хіміі і не прыдбаў. І вось днямі гэта здарылася… Працяг… Сёньня ў Горадні скончыўся суд над трыма дзяўчынамі, якія падраблялі ў пашпартох штамп, што дазвяляе выезд у замежныя краіны. Выкрылі падробкі памежнікі ў Брузгах, на беларуска-польскай мяжы… Працяг…
(эфір 14 траўня)
У 1988 годзе ў Югаславіі ўзьнік студэнцкі рух “Адпор”, што ў перакладзе з сэрбскай азначае “Супраціў”. Сёньня ён – адна з апазыцыйных сілаў прэзыдэнту Слабадану Мілошавічу. У шэрагах “Адпору” 17 тысячаў актывістаў, сярод якіх ня толькі студэнты. Назіральнікі адзначаюць, што папулярнасьць руху сярод сэрбаў расьце з кожным днём. Пра гэта сёньня піша Financial Times… Працяг…
(эфір 11 траўня)
(эфір 11 траўня)
(эфір 10 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: ВІКТАР ІВАШКЕВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |