RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 7 Сакавіка 2000
 

Беларусь разьвіталася зь Міколам Ермаловічам…  Працяг…

Міжнародная супольнасьць працягвае назіраць за палітычнай сытуацыяй у Беларусі. Аб’яўлена, што ў красавіку Менск наведае дэлегацыя “тройкі” Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ…  Працяг…

Да “Маршу Свабоды–2”, прызначанага на 15 сакавіка, засталося блізу тыдня. Ужо больш як месяц грамадзкія месцы Менску абклееныя ўлёткамі й налепкамі із заклікам удзельнічаць у маючых адбыцца мітынгу й шэсьці. Сёньня наш карэспандэнт Ягор Маёрчык спрабаваў даведацца ў мінакоў, ці пойдуць яны на “Марш Свабоды–2” і як яны ўвогуле ставяцца да гэтай акцыі апазыцыі…  Працяг…

Сёньня ў Сьветлагорску на судовым працэсе ў справе расейскага бізнэсоўца беларускага паходжаньня Анатоля Сілівончыка была паказаная відэастужка з захопу вёскі Мікалаеўка і паходу на Бабруйск. Стужку гэтую канфіскавалі ў апэратара ваенізаванага атраду “Беркут”…  Працяг…

Сёньня гандляры менскага “Камароўскага рынку” падалі ў гарадзкі выканаўчы камітэт заяўкі на правядзеньне 25 сакавіка трох вулічных акцыяў – шэсьця ад рынку да сквэру Янкі Купалы, мітынгу ля помніка паэту й кірмашу па продажу там тавараў…  Працяг…

У сьледчым ізалятары Менску створаныя дадатковыя захады засьцярогі, якія яшчэ больш узмацняюць ахову гэтае ўстановы, але выклікаюць пярэчаньні з боку адвакатаў…  Працяг…

(эфір 6 сакавіка)
Знамянальная падзеі адбылася сёньня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця. Упершыню для ўдзелу ў судовым працэсе быў выкліканы перакладчык з беларускай мовы на расейскую…  Працяг…

Афіцыйныя ўлады неаднаразова абвяргалі магчымасьць вяртаньня ў Беларусь ядравай зброі. Аднак ёсьць падставы сумнявацца ў шчырасьці заяваў цяперашняга кіраўніцтва краіны…  Працяг…

Два дні экспэрты шэрагу эўрапейскіх краінаў на запрашэньне беларускага боку абмяркоўвалі ў Менску праблему зьнішчэньня арсэналаў супрацьпехотных мінаў, якіх у Беларусі захоўваецца некалькі мільёнаў штук. Сэмінар праходзіў з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі…  Працяг…

Пытаньне пра магчымы ўдзел беларускіх будаўнікоў у аднаўленьні Чачні застаецца адкрытым. Расейскае і беларускае кіраўніцтва абвяргаюць існаваньне пэўных дамоўленасьцяў пра адпраўку на Паўночны Каўказ беларускіх будаўнікоў. Аднак, паводле нашых крыніцаў, такі праект існуе…  Працяг…

Драматычная сытуацыя склалася на Барысаўскім домабудаўнічым камбінаце, які ўжо два з паловай месяцы не працуе. Рабочыя адзін за адным звальняюцца з працы. А кіраўнікі прадпрыемства спадзяюцца, што адрадзіць камбінат дапаможа буйны, так званы “чачэнскі”, заказ на будматэрыялы дзеля аднаўленьня разбуранай Чачні…  Працяг…

У гэтыя халодныя сакавіцкія дні ў многіх калгасах і саўгасах Беларусі выгналі кароў на пашу. На палях яшчэ ляжыць сьнег, не зьявілася нават першая зеляніна. Галоднае быдла шукае леташнюю пажоўклую траву і корміцца гольлем кустоў. Такога ў Беларусі не было нават у галодныя пасьляваенныя гады…  Працяг…

Учора й сёньня, згодна з паведамленьнямі інфармацыйных агенцтваў, у раёне некалькіх паселішчаў у Аргунскай цясьніне на поўдні Чачні працягваліся жорсткія баі. Расейкія ўлады вымушаныя прызнаць значныя страты, панесеныя цягам апошняга тыдня. Паводле брытанскай газэты Guardian, менавіта дзеяньні чачэнскіх атрадаў прымусілі Маскву нарэшце даць дазвол на прыезд у Чачню дзьвюх праваабарончых арганізацыяў, расейскай і міжнароднай…  Працяг…

(эфір 5 сакавіка)
Праскі Акцэнт :  Ці варта апазыцыі выступаць у дзяржаўых СМІ?…  Працяг…

(эфір 3 сакавіка)
Далягляды :  Пэрcпэктывы ХХІ стагодзьдзя. Як дапамагчы бедным?…  Працяг…

(эфір 2 сакавіка)
Паштовая Скрынка 111 :  Ліст ліцьвінкі, украінец-беларусафіл, фальшывая лятарэя грын-карт ды іншае…  Працяг…

(эфір 2 сакавіка)
Неабжытая Спадчына :  Беларуская паштовая марка: гісторыя і здабыткі…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя: МАРЫЯ ЧЭПЕЛЁВА…   Працяг…
 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org