RFE/RL |
Аўторак, 7 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Учора й сёньня, згодна з паведамленьнямі інфармацыйных агенцтваў, у раёне некалькіх паселішчаў у Аргунскай цясьніне на поўдні Чачні працягваліся жорсткія баі. Расейкія ўлады вымушаныя прызнаць значныя страты, панесеныя цягам апошняга тыдня. Паводле брытанскай газэты Guardian, менавіта дзеяньні чачэнскіх атрадаў прымусілі Маскву нарэшце даць дазвол на прыезд у Чачню дзьвюх праваабарончых арганізацыяў, расейскай і міжнароднай. У панядзелак стала вядома, што вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў
Мэры Робінсан, якой расейкія ўлады некалькі разоў адмаўлялі ў магчымасьці
наведаць Каўказ, на пачатку красавіка
Гаворачы пра мэты свайго візыту, Мэры Робінсан падкрэсьліла:
Між тым, увага міжнародных інфармацыйных агенцтваў і прэсы засяроджаная на падзеях апошніх дзён у Чачні. У прыватнасьці, Agence France Presse са спасылкай на расейскае агенцтва вайсковых навінаў (АВН), паведамляе, што ў Аргунскай цясьніне 29 лютага загінулі 73 жаўнеры і 13 афіцэраў са складу парашутна-дэсантнай роты. Генэрал Валеры Шпак, які камандуе паветрана-дэсантнымі войскамі, аспрэчыў гэтае паведамленьне, заявіў, што у баі з чачэнцамі загінуў 31 дэсантнік. Брытанская Guardian надрукавала сёньня артыкул пад назовам “Расейцы
пацьвярджаюць вялікія страты ў Чачні”.
Масква сьцвярджае, што каля 5000 чачэнскіх байцоў заблякаваныя у гарах і што расейкія войскі “прасуюць” іхныя пазыцыі з гарматаў ды авіяцыі. Чачэнцы са свайго боку гавораць, што ў ноч на нядзелю яны занялі горнае паселішча Камсамольскае. Газэта прыводзіць сьведчаньні афіцэра з блёк-посту ў суседняй вёсцы аб тым, што цягам бою за Камсамольскае загінулі 50 расейскіх жаўнераў. Нават у разбуранай сталіцы Чачні Грозным снайперы, якія хаваюцца ў руінах, працягваюць зьнішчаць расейцаў. Выканаўца абвязкаў прэзыдэнта Расеі Уладзімір Пуцін сказаў у сыботу, што чачэнскія байцы нядоўга змогуць хавацца ў гарах. А міністар абароны маршал Сяргееў заявіў, што на тэрыторыі Чачні няма “партызанскай вайны”. Guardian зьмяшчае ў дадатак да згаданага артыкулу паведамленьне зь Лёндану. Прыводзіцца выказваньне міністра замежных справаў Ічкерыі Альяса Ахмадава пра тое, што расейскія вайскоўцы дапамагаюць чачэнскім байцам боепрыпасамі ў абмен на грошы, альбо на рэчы. “Да таго часу, пакуль расейцы будуць заставацца ў Чачні, у нас ня будзе праблемаў са зброяй” – заявіў Ахмадаў. Паводле ягоных словаў, чачэнскія байцы атрымоўваюць дапамогу таксама з розных рэгіёнаў Расейскай Фэдэрацыі і з боку мусульманскай суполкі Турэччыны. Ахмадаў прыбыў у Вялікую Брытанію з мэтай атрымаць дадатковую падтрымку для Чачні. Пазьней на гэтым тыдні ён мае намер наведаць брытанскае міністэрства замежных справаў. Ён абверг заявы Масквы, быццам федэральныя сілы кантралююць Чачню. Паводле словаў Ахмадава, у студзені расейкія войскі страцілі забітымі 4 тысячы чалавек. З чачэнскага боку загінулі 2 тысячы байцоў і 25 тысячаў мірных жыхароў – піша сёньняшняя Guardian. Як паведамляе агенцтва Reuter, згодна са зьвесткамі ААН, прыкладна 1400
чачэнскіх уцекачоў з паўднёвай часткі Ічкерыі прыбылі за апошнім тыдзень
у Інгушэтыю. Прадстаўнік вярхоўнага камісарыяту ААН у справах уцекачоў
Крыс Яноўскі заявіў, што былі таксама трывожныя паведамленьні аб затрыманьнях
і зьбіцьці мірных жыхароў, якія спрабавалі вярнуцца з Інгушэтыі зноў у
Чачню.
Віталь Тарас, Прага
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |