Нядзеля, 29 Кастрычніка 2000
ДЗЯДЫ-2000 І "ВЫБАРЫ"
17:00 Прагаласаваўшы на сваім выбарчым участку, Аляксандар Лукашэнка заявіў,
што гатовы падзяліцца з дэпутатамі будучае “Палаты прадстаўнікоў” уладнымі
паўнамоцтвамі й дзеля гэтага можа пайсьці на сур’ёзныя зьмены ў Канстытуцыі…
Працяг…
16:55 Яшчэ ўдзень прадстаўнік цэнтарвыбаркаму заявіў, што на 14 гадзінаў прагаласавала
звыш за 30 адсоткаў выбаршчыкаў. І ўлады, і апазыцыя амаль не сумняюцца,
што другі тур выбараў адбудзецца сёньня амаль ва ўсіх акругах…
Працяг…
16:45 У менскае бюро Радыё Свабода патэлефанавала нашая слухачка з Жодзіна,
якая папрасіла не называць ейнае імя. Янa распавяла, як мясцовыя ўлады
прымусілі сацыяльных работнікаў агітаваць на выбарах…
Працяг…
16:40 Паводле дадзеных Магілеўскай абласной выбарчай камісіі, на 14 гадзінаў
у рэгіёне прагаласавала 26% выбаршчыкаў. У чатырох з сямі выбарчых акругаў,
дзе сёньня праходзіць другі тур, выбары ўжо адбыліся…
Працяг…
16:35 У дзевяці выбарчых акругах Гомельскае вобласьці праходзіў
сёньня другі тур галасаваньня, але найбольш драматычна складвалася сытуацыя
ў дзьвюх зь іх: гомельскай Сяльмашаўскай №34 і Палескай №45…
Працяг…
16:25 У Полацку Дзень памяці продкаў па традыцыі быў адзначаны жалобным набажэнствам
– ля Крыжа Пакуты…
Працяг…
16:20 У Курапатах адбылося ўсталяваньне крыжоў на магілах загіблых
у часе сталінскіх рэпрэсіяў. Рэпартаж нашага карэспандэнта…
Працяг…
16:00 Напярэдадні ўшанаваньня памяці загіблых у Курапатах наш карэспандэнт
размаўляў на вуліцах Менску зь людзьмі, каб даведацца, як сёньня менчукі
ўсьведамляюць злачынства, зьдзейсьненае напрыканцы 30-х гадоў…
Працяг…
15:50 У Віцебску сёньня таксама адзначылі Дзяды…
Працяг…
15:25 Апазыцыя Магілеву правяла мітынг-рэквіем на месцы масавых расстрэлаў.
У часе мітынгу былі затрыманыя два актывісты БНФ…
Працяг…
15:00 Калі калёна дасягнула Курапатаў, там адбыўся мітынг і набажэнства…
Працяг…
14:35 У часе апытаньня людзей на вуліцах наш карэспандэнт сустрэў сьведку
трагічных падзеяў на паўночным ускрайку Менску. Яго завуць Сяргей Барысаў…
Працяг…
14:20 Днямі генэральны пракурор Алег Бажэлка зноў паведаміў, нібы дагэтуль
ня высьветлена, хто канкрэтна праводзіў масавыя расстрэлы грамадзянаў.
Насуперак пракурору, кіраўнік чацьвертае па ліку групы экспэртаў, што цягам
97–98 гадоў працавалі ў Курапатах, Алег Іоў у інтэрвію нашаму карэспандэнту
сьцьвярджае, што сумніву ў злачынным почырку НКВД няма…
Працяг…
14:00 Яшчэ адзін рэпартаж Юрыя Сьвірко. Ён заўважыў вакол удзельнікаў шэсьця
шмат “нежурналісцкіх” відэакамэраў…
Працяг…
13:40 Калёна збочыла на вуліцу Каліноўскага. Побач з нашым карэспандэнтам
кіраўнік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі…
Працяг…
13:15 Рэпартаж нашага другога карэспандэнта, які знаходзіцца сярод удзельнікаў
шэсьця. Калёна рухаецца ля аўтавакзалу Маскоўскі…
Працяг…
12:30 У Менску пачалося жалобнае шэсьце ў Курапаты. Рэпартаж нашага карэспандэнта,
які рухаецца разам з калёнай…
Працяг…
|