RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Нядзеля, 29 Кастрычніка 2000

Сёньня



У Віцебску сёньня таксама адзначылі Дзяды…

Вялікі драўляны крыж усталявалі сёньня ў раёне плошчы Перамогі віцебскія сябры кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. На крыжы – шыльда з надпісам: “На гэтым месцы савецкая ўлада зруйнавала буйнейшыя ў Віцебску могілкі.”

Сапраўды, дзеля ўшанаваньня памяці гэрояў мінулай вайны не знайшлося ў Віцебску іншага месца, апроч старых гарадзкіх могілак. А напачатку 60-х гадоў на месцы старых могілак быў узьведзены вялізны 9-павярховы гмах – першы ў БССР каркасна-панэльны дом.

Сябры КХП БНФ хацелі ўсталяваць тут крыж дзеля вяртаньня памяці. А 13-й гадзіне крыж быў усталяваны, але праз гадзіну ён некуды зьнік.

Браніслава Станкевіч, Віцебск


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org