RFE/RL |
|
Прэзыдэнцкія выбары 1999
Паводле Канстытуцыі 1994 году, 20 ліпеня сёлета сканчаюцца паўнамоцтвы прэзыдэнта Лукашэнкі. Пасьля рэфэрэндуму 1996 году прэзыдэнт працягнуў тэрмін знаходжаньня на пасадзе да 2001 году. Вынікі рэфэрэндуму не прызнаныя міжнароднай супольнасьцю (за выключэньнем Расеі). Вярхоўны Савет Беларусі, які працягвае сваю дзейнасьць, прызначыў прэзыдэнцкія выбары на 16 траўня 1999 году. |
ТРАВЕНЬ 1999
21 Траўня 1999 Дзярждэпартамэнт ЗША прыняў адмысловую заяву, у якой зьвяртае ўвагу грамадзкасьці і міжнароднай супольнасьці на спробу беларускай апазыцыі правесьці прэзыдэнцкія выбары, што завершыліся 16 траўня. Працяг... Прыкладам таго, што заява Дзяржаўнага Дэпартаманту ЗША - зьява невыпадковая, і што ў ЗША сур'ёзна сочаць за падзеямі ў Беларусі, ёсьць рэдакцыйны артыкул газэты Washington Post. Працяг... Учора з гомельскага ізалятара часовага ўтрыманьня быў адпушчаны на волю старшыня рэгіянальнай філіі Беларускага Гэльсінскага Камітэту, адзін з актыўных арганізатараў кампаніі па выбарах прэзыдэнта Яўген Мурашка. Працяг...
20 Траўня 1999 Толькі сёньня нашае радыё атрымала пратаколы абласных выбарчых камісіяў, зь якіх вынікае, што Зянон Пазьняк набраў 2 мільёны 397 тысячаў галасоў. За Міхаіла Чыгіра прагалсавалі 1 мільён 577 тысячаў выбаршчыкаў. ЦВК прызнала вынікі адбыўшыміся, бо ў іх узяло ўдзел больш 50% выбаршчыкаў, але вынікі выбараў - несапраўднымі. Працяг... На Гарадзеншчыне ўлады працягваюць перасьлед актывістаў выбарчай кампаніі (эфір 19 траўня). Працяг... Сёньня была агучаная афіцыйная пазыцыя беларускага МЗС па выніках сустрэчы міністра замежных справаў Беларусі Урала Латыпава зь кіраўніком рабочай групы парляманцкай асамблеі АБСЭ Адрыянам Сэвэрынам. Як вынікае з выступу прадстаўніка МЗС, беларускія ўлады пакуль не даюць адказу на апошнюю прапанову АБСЭ адносна ўнутрыпалітычнага дыялёгу. Працяг... ПРАСКІ АКЦЭНТ.Спэцыяльны выпуск.Ці дасягнутыя мэты, якія ставілі ініцыятары выбарчай кампаніі? У абмеркаваньні ўдзельнічаюць палітолягі Сьвятлана Навумава, Валеры Карбалевіч і журналіст Аляксандар Старыкевіч. Працяг...
19 Траўня 1999 Сёньня Старшыня ЦВК Віктар Ганчар, у часе прэсавай канфэрэнцыі абвесьціў, што ЦВК лічыць вынікі галасаваньня за абодвух кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах -- несапраўднымі. Адказу на галоўнае пытаньне: колькі выбаршчыкаў аддалі свае галасы за Зянона Пазьняка і, адпаведна, за Міхаіла Чыгіра - старшыня ЦВК Віктар Ганчар так і ня даў. Пазыцыя Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, выпрацаваная ў часе ўчорашняга паседжаньня, зводзіцца да таго, што прэзыдэнцкія выбары прызнаныя адбыўшыміся, але іхныя вынікі - несапраўдныя. Працяг... Наш карэспандэнт, не пачуўшы на прэсавай канфэрэнцыі Віктара Ганчара колькасьць галасоў, пададзеных за кожнага з кандыдатаў, на працягу дня спрабаваў знайсьці больш канкрэтную інфармацыю - хто пераможца ў гэтых выбарах? Працяг... "Мы плянуем афыцыйна зьвярнуцца да Вярхоўнага Савета з просьбай даць ацэнку дзейнасьці ЦВК на ўсіх этапах кампаніі. Калі на першым этапе, на другім прэтэнзіяў было няшмат, дык апошні этап прывёў да скандальнай сытуацыі. І гэта дыскрэдытуе ўсю дэмакратыю ў Беларусі", - заявіў намесьнік старшыні БНФ у інтэрвью нашаму радыё. Працяг... Дзярждэпартамант ЗША пакуль устрымаўся ад выказваньня афіцыйнай пазыцыі наконт вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Аднак гэта не азначае, што сытуацыя ў Беларусі знаходзіцца па-за ўвагай Вашынгтону. Ход, канфлікты, а цяпер ужо і вынікі прэзыдэнцкіх выбараў актыўна абмяркоўваюцца амэрыканскімі экспэртамі. Працяг...
18 Траўня 1999 Пяць дзён працягваўся візыт ў Беларусь кіраўнік рабочай групы парляманцкай асамблеі АБСЭ Адрыяна Сэвэрына. За гэты час ён сустрэўся з прадстаўнікамі афіцыйнай улады, кіраўнікамі палітычных партыяў ды дэпутатамі Вярхоўнага Савету, сябрамі няўрадавых арганізацыяў. Працяг... Выказваньні кіраўніка рабочай групы парляманцкай асамблеі АБСЭ прымушаюць сумнявацца ў наяўнасьці пасьлядоўнай канцэпцыі ўплыву эўрапэйскіх краінаў на дэмакратычныя працэсы ў Беларусі. Камэнтар Сяргея Навумчыка. Працяг... "Мне падаецца, што ў дадзеным выпадку пазыцыя Зянона Пазьняка, які заявіў аб тым, што ня ўдзельнічае ў гэтай кампаніі, больш слушная, чым пазыцыя выбарчай камісіі", - лічыць карэспандэнт газэты "Беларускі рынак" Паўлюк Быкоўскі. Працяг... Заходняя прэса працягвае знаёміць сваіх чытачоў з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Працяг...
17 Траўня 1999 Сёньня Цэнтрвыбаркам паведаміў, што па ўсёй Беларусі прагаласавала 48,7 адсоткі выбаршчыкаў і выбары працягваюцца. Разам з тым кіраўніцтва БНФ на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі заявіла, што 80 адсоткаў сябраў Фронту выходзяць з выбарчых камісіяў. (Эфір 15 траўня) Працяг... Паводле дадзеных Цэнтральнай камiсii па выбарах прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, па стану на ранiцу 16 траўня, ў галасаваньнi ўзялi ўдзел 3 мiльёны 921 тысяча грамадзян, цi 51,96 працэнта ад агульнай колькасцi ўнесеных у спiсы для галасавання (Эфір 16 траўня). Працяг... Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі будуць афіцыйна абвешчаныя Цэнтарвыбаркамам 19-га траўня. Прычым, як паведамілі ў ЦВК, будзе абвешчаная колькасьць тых, хто прагаласавалі як за Міхаіла Чыгіра, так і за Зянона Пазьняка, які да 16 траўня зьяўляўся кандыдатам у Прэзыдэнты, на думку Цэнтарвыбаркаму. Працяг... Па папярэдніх дадзеных, на Гомельшчыне прагаласавала 55,5 адсоткаў выбаршчыкаў. Найбольшай актыўнасьцю вызначыліся, апроч абласнога цэнтру, Сьветлагорск і Жлобін. Працяг... Нягледзячы на рашэньне наваполацкай гарадзкой выбарчай камісіі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі і парушэньняў законаў з боку ЦВК не праводзіць выбары 16 траўня, ўлады працягвалі рэпрэсіі супраць сяброў камісіі. Працяг... Заходняя прэса надала сёньня ня надта шмат увагі прэзыдэнцкім выбарам. Працяг... Сваю ацэнку вынікаў выбараў дае аналітык Інстытуту ўсходніх дасьледаваньняў з Варшавы Ганна Навумчук Працяг... 17 траўня з Кракаву ў Менск вярнуліся старшыні Вярхоўных Саветаў Х11 і Х111 скліканьня Станіслаў Шушкевіч і Сямён Шарэцкі. Яны ўдзельнічалі ў сэсіі сумеснага сходу парлямантарыяў Польшчы і Літвы. Працяг...
14 Траўня 1999 Асноўнай падзеяй беларускага палітычнага жыцьця застаецца зьняцьцё лідэрам Беларускага Народнага Фронту Зянонам Пазьняком сваёй кандыдатуры з галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. Рашэньне Зянона Пазьняка аб зьняцьці сваёй кандыдатуры выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю ў кіраўніцтва Цэнтарвыбаркаму, шмат якіх іншых палітычных сілаў, таму мы палічылі неабходным даць магчымасьць Зянону Пазьняку больш падрабязна патлумачыць ягоную пазыцыю. Працяг... Рашэньне Зянона Пазьняка застаецца ў цэнтры ўвагі палітыкаў. Сваю ацэнку гэтага кроку мы папрасілі даць намесьніка старшыні БНФ Юрася Хадыку. Працяг... Сваё меркаваньне выказвае старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня Станіслаў Багданкевіч. Працяг... Як выглядае сытуацыя ў Беларусі звонку? Сваё меркаваньне мы папрасілі выказаць вядомага расейскага інтэлектуала, праваабаронца, пісьменьніка Ўладзімера Букоўскага, які ўжо шмат гадоў жыве й працуе ў Кембрыджы. Уладзімер Букоўскі знаходзіцца ў Празе, ён даў інтэрвію нашай праграме. Працяг... Вусная заява Зянона Пазьняка аб зьняцьці сваёй кандыдатуры з прэзыдэнцкіх выбараў ня спыніць выбарчай кампаніі, у якой ужо ўзяло ўдзел 44% выбаршчыкаў. Пра гэта нашаму радыё паведамілі ў Цэнтарвыбаркаме. Да моманту атрыманьня пісьмовай заявы ад сп. Пазьняка і пасяджэньня ЦВК ён будзе лічыцца кандыдатам у прэзыдэнты. Працяг... Учора ў штаб-кватэры дэмакратычных арганізацыяў Барысава, дзе знайшла часовы прытулак гарадзкая камісія па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, мясцовы ГАЎС наладзіў даволі аб’ёмісты і дэталёвы ператрус з мэтай здабыць рэчавыя доказы «незаконнай дзейнасьці» згаданай камісіі. Працяг... Магілеўскія ворганы ўнутраных справаў напярэдадні 16 траўня актывізавалі свае дзеяньні ў дачыненьні да актывістаў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Толькі за апошні дзень на Магілеўшчыне было затрымана больш за 80 сяброў участковых камісіяў. Працяг...
13 Траўня 1999 Сёньня Зянон Пазьняк адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах і зьняў сваю кандыдатуру. Працяг... За тры дні да завяршэньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах кампанія апынулася на мяжы зрыву. Беларускі Народны Фроны сёньня пачаў масава адклікаць сваіх сяброў з выбарчых камісіяў у знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня. Паводле зьвестак Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, у датэрміновым галасаваньні на 12 траўня ўзяло ўдзел 38% выбаршчыкаў. Працяг... Крытычная абстаноўка з заканчэньнем выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі склалася і ў рэгіёнах Меншчыны. Працяг... 7 сутак адміністратыўнага арышту – такі прысуд быў вынесены ў Драгічыне старшыні раённай камісіі па выбарах прэзыдэнта Васілю Пракопчыку і сябру гэтай камісіі Кастусю Масьліўцу. Працяг... На фоне рэляцыяў аб пераможным ходзе прэзыдэнцкіх выбараў у Віцебскай вобласьці сытуацыя ў Наваполацку, горадзе, вядомым сваімі дэмакратычнымі традыцыямі, выглядае несамавіта. Працяг...
12 Траўня 1999 Паводле зьвестак Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, у выбарах прэзыдэнта на 11 траўня ўзялі ўдзел амаль 32% выбаршчыкаў. Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту ставіць гэтыя лічбы пад сумнеў — на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі было заяўлена, што яны значна завышаныя. Працяг... Жорсткія захады ў дачыненьні да актывістаў прэзыдэнцкай кампаніі на Магілеўшчыне абумовілі зьніжэньне актыўнасьці выбаршчыкаў у рэгіёне. Толькі гэтымі дзеяньнямі можна растлумачыць самыя нізкія паказчыкі ў краіне ўдзелу магілеўцаў у галасаваньні. Працяг... У Гомельскай і Магілеўскай абласьцях сытуацыя з прэзыдэнцкімі выбарамі бадай найгоршая — як у сэнсе ўдзелу выбаршчыкаў, так і ў сэнсе запалохваньня актывістаў прэзыдэнцкай кампаніі. Пры гэтым акцыі застрашваньня арганізатараў прэзыдэнцкіх выбараў у двух абласных цэнтрах адбываюцца паводле аднаго сцэнару. Працяг... Сёньня — у сераду — у Ленінскім судзе Горадні разьбіралася адміністрацыйная справа Андрэя Заянчкоўскага, сябра выбарчай камісіі. Ён аштрафаваны на 6 мільёнаў рублёў за ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Працяг...
11 Траўня 1999 За пяць дзён зь 10-дзённага тэрміну галасаваньня ў прэзыдэнцкіх выбарах ужо прыняло ўдзел амаль 23% выбаршчыкаў. Працэс галасаваньня суправаджаецца рэпрэсіўнымі захадамі афіцыйных уладаў. Працяг... Сёньня Міністэрства Юстыцыі Беларусі распаўсюдзіла чарговую заяву ў сувязі з правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Мінюст, у прыватнасьці, пагражае забаронай партыям ды іншым грамадзкім арганізацыям, якія маюць дачыненьне да гэтых выбараў. У Беларускай Праваабарончай Канвэнцыі лічаць, што ўлады гатовыя перайсьці да адкрытых рэпрэсіяў. Працяг...
10 Траўня 1999 Сёньня — пяты дзень датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Фактычна палова тэрміна 10-дзённага галасаваньня ўжо прайшла. Працяг... У панядзелак 10 траўня сябры тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь наведалі дом на вуліцы Рафіева ў Менску, у якім жыве старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня Сямён Шарэцкі. Сьпікер і ягоная жонка апусьцілі свае бюлетэні ў скрынку, пасьля чаго сп. Шарэцкі даў эксклюзіўнае інтэрвію нашаму радыё. Працяг...
7 Траўня 1999 Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася да народу Беларусі з заклікам ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Працяг... Тэхнічныя цяжкасьці, першыя затрыманыя і пэўная зацікаўленасьць грамадзянаў - так можна вызначыць вынікі першага дня датэрміновага галасаваньня ў выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.Сёньня Цэнтральная Выбарчая Камісія мае ўжо некаторыя лічбы. Працяг... Наш гомельскі карэспандэнт пацікавіўся, ці могуць жыхары гэтага рэгіёну на другі дзень пасьля пачатку галасаваньня рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права. Працяг... Чаму выбарчая кампанія гэтак няўпэўнена стартавала ў сталічнай вобласьці? Учора наш карэспандэнт знаходзіўся ў штабе Менскай абласной камісіі і гутарыў зь яе старшынём Валянцінам Баранавым. Працяг... Кіраўнікі гарадзкіх участковых камісіяў учора сабраліся ў Гародні. Абмяркоўваліся дэталі правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у горадзе, у тым ліку і магчымасьць адкрыцьця аднаго стацыянарнага ўчастку для галасаваньня. Працяг...
6 Траўня 1999 Сёньня, 6-е траўня, сталася першым днём, калі выбаршчыкі Беларусі атрымалі магчымасьць прагаласаваць за Зянона Пазьняка альбо Міхаіла Чыгіра -- кандыдатаў у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што выбары ў Прэзыдэнты Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня прызначыў на 16 траўня. Аднак згодна з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі грамадзяне, у адпаведнасьці з заканадаўствам, маюць права, у неабходных выпадках, прагаласаваць датэрмінова -- ад 6 па 15 траўня. Працэдура датэрміновага галасаваньня няновая -- яна ўжывалася і ў 1994 годзе падчас выбараў першага прэзыдэнта Беларусі. Працяг... Першы дзень датэрміновага галасаваньня на Магілеўшчыне прайшоў бясплённа -- галасаваньне не адбылося. Але не з-за арганізатараў выбараў. Учора ўвечары, 5 траўня, недалёк ад Магілева супрацоўнікі абласной аўтаінспэкцыі спынілі машыну, на якой ехаў намесьнік старшыні Магілеўскай абласной камісіі па выбарах Прэзыдэнта Беларусі Анатоль Фёдараў. Далейшыя падрабязнасьці ў паведамленьні Аляксандра Сердзюкова. Працяг... Сёньня кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Зянон Пазьняк накіраваў ліст да сябраў БНФ, копію якога перадаў і ў беларускую рэдакцыю “Свабоды”. Урыўкі зь ліста прагучалі ў нашай праграме. Працяг... Як кіраўніцтва ЦВК ацэньвае пачатак выбарчай кампаніі? На гэтае пытаньне адказвае старшыня выбарчай камісіі Віктар Ганчар. Працяг... Сытуацыю, якая склалася вакол прэзыдэнцкіх выбараў, камэнтуе намесьнік Старшыні БНФ Лявон Баршчэўскі. Працяг...
5 Траўня 1999 Сёньня Старшыня ЦВК Віктар Ганчар заклікаў грамадзянаў прыняць удзел у галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах, якое пачнецца заўтра, 6 траўня, і завершыцца 16 траўня. Працяг...
4 Траўня 1999 Сёньня Вярхоўны Савет Беларусі на пашыраным паседжаньні Прэзыдыюму пацьвердзіў законнасьць вызначанай Цэнтральнай выбарчай камісіяй працэдуры прэзыдэнцкіх выбараў. Нагадаем, што ўчора Сойм БНФ перадаў зварот да Вярхоўнага Савету, у якім выказаў сумнеў адносна законнасьці вызначанай працэдуры. Але цяпер, пасьля рашэньня Вярхоўнага Савету, вырашана, што выбары на Беларусі распачнуцца 6-га і закончацца 16-га траўня. Працяг... Зварот да выбаршчыкаў, які быў прыняты на пашыраным паседжаньні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, стаў не адзіным дакумэнтам, што абмяркоўваўся падчас гэтага паседжаньня. Працяг... Публікацыі ў газэце "Пагоня" будуць вывучаць экспэрты на прадмет выяўленьня наяўнасьці альбо адсутнасьці заклікаў да захопу ўлады. Рашэньне прызначыць экспэртызу прынятае сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Аналягічнае рашэньне прынятае дагэтуль судом у справах яшчэ трох газэтаў, якія абскарджваюць папярэджаньні Дзяржкамдруку. Працяг...
КРАСАВІК 1999
30 Красавіка 1999 Сёньня старшыня ЦэнтарВыбарКаму Віктар Ганчар на ўласнай кватэры правёў прэсавую канфэрэнцыю, на якой патлумачыў дэталі прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, якая распачнецца 6 траўня і будзе доўжыцца да 16-га. Працяг...
29 Красавіка 1999 Сёньня Цэнтральная Выбарчая Камісія распаўсюдзіла пастанову, у якой патлумачыла працэдуру, паводле якой будуць адбывацца прэзыдэнцкія выбары ў траўні. Працяг...
28 Красавіка 1999 Учора ў Беларусь прыехалі прадстаўнікі кіраўніцтва Эўразьвязу. У аўторак яны правялі перамовы з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Міхаілам Мясьніковічам і міністрам замежных справаў Уралам Латыпавым. Сёньня адбылася сустрэча з прадстаўнікамі апазыцыі. Працяг...
27 Красавіка 1999 На прэсавай канфэрэнцыі, праведзенай сёньня выканаўцам абавязкаў старшыні БНФ Лявонам Баршчэўскім, было заяўлена, што Цэнтральная Выбарчая Камісія не выконвае заплянаваныя на красавік мерапрыемствы. На гэты закід адказаў Віктар Ганчар, а на ягоны адказ адрэагаваў Зянон Пазьняк. Працяг... У Найвышэйшым Гаспадарчым Судзе Беларусі працягваецца разгляд зыскаў незалежных выданьняў да Дзяржкамдруку, які абвінавачвае прэсу ў заклікаў да захопу ўлады ў сувязі зь інфармацыяй аб прэзыдэнцкіх выбарах. Усяго прынята да разгляду ў судзе сем такіх справаў. Між тым сёньня адказьнік у гэтых справах нечакана выказаў жаданьне «скарэктаваць» тэкст папярэджаньняў. Працяг...
26 Красавіка 1999 Сёньня ўначы была абрабаваная штаб-кватэра кандыдата ў прэзыдэнты Міхаіла Чыгіра. Агульны кошт скрадзенай аргтэхнікі складае 1500 даляраў. Жонка Чыгіра Юлія назвала сытуацыю правакацыяй спэцслужбаў. Сьледчыя ворганы настойваюць на вэрсіі трывіяльнага абрабаваньня. Працяг...
22 Красавіка 1999 Сёньня ўначы ў Менску "Маладым фронтам" была праведзеная традыцыйная ўжо акцыя "Горад-наш!". Пад час разьвешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў былі арыштаваныя два сябры "Маладога фронту", яшчэ чацьвёра былі затрыманыя напярэдадні. Адначасова, працягваюцца выклікі ў пракуратуру сяброў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Працяг...
19 Красавіка 1999 Да прызначанай Вярхоўным Саветам Х111 скліканьня даты прэзыдэнцкіх выбараў застаецца менш чым месяц, і ўлады працягваюць перасьлед актывістаў выбарчай кампаніі. Старшыня Менскай абласной камісіі па выбарах прэзыдэнта Валянцін Баранаў сёньня раніцай паведаміў карэспандэнту радыё "Свабода", што кіраўніцтва камісіі завяршае распрацоўку рэкамэндацыяў у пытаньнях юрыдычнай і псіхалагічнай абароны сваіх актывістаў ад ціску з боку рэгіянальных уладаў і сілавых структураў. Працяг...
16 Красавіка 1999 Выклікі сяброў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў на допыты па ўсёй Беларусі носяць масавы характар. Працяг...
15 Красавіка 1999 Сёньня афіцыйныя ўлады сарвалін прэсавую канфэрэнцыю старшыні ЦэнтарВыбарКаму Віктара Ганчара. Уваход у будынак быў блякаваны. Працяг...
14 Красавіка 1999 13 красавіка Юліі Чыгір дазволілі спаткацца з мужам. Кандыдат у прэзыдэнты Міхаіл Чыгір ад 30 сакавіка ўтрымваецца ў сьледчым ізалятары на Валадарскага. Яму высунутае абвінавачаньне паводле двух артыкулаў крымінальнага кодэксу — злоўжываньне службовым паўнамоцтвам і невяртаньне крэдыту на 1 мільён даляраў. Працяг... Афіцыйныя СМІ ў Менску распаўсюдзілі сёньня заяву намесьніка міністра юстыцыі пра тое, што Зянон Пазьняк ня можа быць кандыдатам у прэзыдэнты, паколькі, маўляў, ён ужо некалькі гадоў жыве па-за межамі Беларусі. Пры гэтым робіцца спасылка на Асноўны Закон, аднак Канстытуцыя 1994 году, на думку знаўцаў канстытуцыйнага права, дае законнае права ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах і Зянону Пазьняку, і ягонаму суперніку Міхаілу Чыгіру. Працяг... Больш за 40 санкцыяў на правядзеньне ператрусаў у кватэрах і на месцах працы сяброў мясцовай камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта падпісаў рэчыцкі пракурор Віктар Буткоў. Працяг...
>12 Красавіка 1999 У той час, як Цэнтральная Выбарчая Камісія ў справе выбараў прэзыдэнта фармуе ўчастковыя камісіі, афіцыйныя ўлады ўзмацняюць ціск на рэгіянальных сяброў выбарчых камісіяў. Акрамя гэтага ўлады імкнуцца інкрымінаваць старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Віктару Ганчару новы артыкул крымінальнага кодэксу — «Захоп улады пры дапамозе змовы». У сувязі з гэтым сябры выбарчых камісіяў выклікаюцца на допыты. Працяг... Учора на юрыдычны адрас управы Жаночага Руху «Адраджэньне Айчыны» ў Койданаве да жыхаркі гэтага гораду і лідэра згаданага руху Тацяны Ванінай прыйшло пісьмовае папярэджаньне ад начальніка Ўправы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства Юстыцыі Міхаіла Сухініна. Папярэджаньне вынесенае за ўдзел жаночай арганізацыі ў падрыхтоўцы прэзыдэнцкіх выбараў 16 траўня 1999 году. Працяг...
9 Красавіка 1999 Другі этап перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі - агітацыя за кандыдатаў - фармальна распачаўся 1 красавіка, на наступны дзень, каля Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Агітацыя адбываецца ва ўмовах, калі кандыдат у Прэзыдэнты Міхаіл Чыгір утрымліваецца за кратамі, а кандыдат у Прэзыдэнты Зянон Пазьняк - у эміграцыі. Асноўны цяжар агітацыйнай кампаніі, а менавіта ў гэтым сэнс другога этапу, кладзецца на кіраўнікоў перадвыбарчых штабоў кандыдатаў - Сяргея Папкова і Васіля Шлындзікава. Працяг...
8 Красавіка 1999 Кандыдат у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чыгір. схоплены 30 сакавіка, будзе знаходзіцца пад вартай як мінімум яшчэ тры месяцы. Такое рашэньне прыняў сёньня Цэнтральны суд Менску. Працэс адбываўся ў адсутнасьць Міхаіла Чыгіра, і сёньня яму было прад'яўленае афіцыйнае абвінавачваньне паводле дзвюх артыкулаў Крымінальнага кодэксу: "крадзеж у асабліва буйных памерах" і "злоўжываньне службовым становішчам". Працяг...
7 Красавіка 1999 Прэсавы цэнтар Цэнтральнай Камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі распаўсюдзіў інфармацыю пра факты грубага — у тым ліку фізычнага — ціску на прадстаўнікоў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Афіцыйныя СМІ з свайго боку, правягваюць безупынныя спробы дыскрэдытацыі сяброў выбаркамаў. Працяг... На зьняволенага Міхаіла Чыгіра, паводле афіцыйнай вэрсіі, падае падазрэньне ў крадзяжы зь «Белаграпрамбанку» 1 мільёна даляраў праз так званы «канадыйскі крэдыт». Але для доказу такой вэрсіі ўладам відавочна спатрэбяцца дакумэнты, якія б пацьвердзілі гэткае злачынства з боку цяперашняга кандыдата ў прэзыдэнты. нам пакуль не вядома — што на гэты конт ёсьць у праваахоўчых ворганаў, затое вядомыя дакумэнты, якія ўладам надта непажаданыя. Гэта перапіска — а дакладней яе частка — у справе «канадыйскага крэдыту». Працяг... Сёньня мы атрымалі тэкст звароту Юліі Чыгір у пракуратуру Беларусі на імя генэральнага пракурора Алега Бажэлкі. Працяг...
6 Красавіка 1999 Сёньня жонцы Міхаіла Чыгіра Юліі дазволілі гадзіннае спатканьне з мужам у вязьніцы на Валадарскага, дзе кандыдат у прэзыдэнты Чыгір утрымваецца ад 30 сакавіка. Міхаіл Чыгір паведаміў, што мільён даляраў, якія імкнуцца яму інкрымінаваць у якасьці нявернутага крэдыту, атрымала фірма «Каруна», што займалася ў 1994 годзе фінансаваньнем перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі. Працяг...
5 Красавіка 1999 Адрыян Сэвэрын, былы міністр замежных справаў Румыніі, а зараз сябра парламэнцкай асамблеі АБСЭ, які узначаліў рабочую групу па Беларусі гэтай уплывовай арганізацыі, правёў у Менску прэсавую канфэрэнцыю. Працяг... КДБ пачаў разьбіральніцтва, якім чынам трапіў у друк дакумэнт аб процідзеяньні апазыцыйным сілам. Працяг...
2 Красавіка 1999 Падзеі гэтага тыдня засьведчылі, што тэма нявернутых крэдытаў працягвае заставацца адной з галоўных у палітычным жыцьці Беларусі. 1 красавіка Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі сьледчых ворганаў Міністэрства Ўнутраных Справаў даў новы імпульс гэтай тэме. Прычын, зыходзячы з прэзыдэнцкіх установак, няцяжка здагадацца — якой катэгорыі беларускіх банкіраў найперш пагражаюць непрыемнасьці, зьвязаныя зь перасьледамі паводле крымінальнага кодэксу. Працяг...
1 Красавіка 1999 Заява прэсавага сакратара Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Джэймса Рубіна. Працяг... Заява старшыні АБСЭ, міністра замежных справаў Нарвэгіі Кнута Волебэка аб сытуацыі ў Беларусі. Працяг... Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Працяг... Зварот выканаўчага дырэктара Міжнароднай Лігі Правоў Чалавека Кэтрын Фіцпатрык да Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Працяг... Сёньня ў загарадным доме экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра быў праведзены ператрус. Працяг... Ужо вядомае адно з абвінавачаньняў, якое можа быць бліжэйшым часам выстаўленае Міхаілу Чыгіру. Як заявіў для сродкаў масавай інфармацыі прэсавы сакратар Міністэрства Ўнутраных Справаў Беларусі Дзьмітры Партон, затрыманы кандыдат у прэзыдэнты падазраецца ў справе крадзяжу зь «Белаграпрамбанку» 1 мільёну даляраў. Гэты крадзеж нібыта быў учынены празь невяртаньне так званага «канадзкага крэдыту». Працяг... Сёньня кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі выказала сумнеў адносна колькасьці сабраных подпісаў, абвешчаных учора Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй. Таксама былом заяўлена, што выбары ў траўні могуць не адбыцца, калі Вярхоўны Савет не даможацца прысутнасьці міжнародных назіральнікаў. Працяг... «Малюнак канчаткова праясьніцца дні за два да выбараў», - неаднаразова адказвалі нашаму карэспандэнту ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі краіны, калі ставілася пытаньне — колькі міжнародных назіральнікаў будзе прысутнічаць на мясцовых выбарах, якія пройдуць 4 красавіка. І вось гэты час настаў. І што ж высьвятляецца? Працяг...
САКАВІК 1999
31 Сакавіка 1999 Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір зарэгістраваныя сёньня кандыдатамі ў прэзыдэнты. Афіцыйныя ўлады не дазволілі правесьці цырымонію ў прэзыдэнт-гатэлі «Кастрычніцкі», і старшыня ЦэнтарВыбарКаму Віктар Ганчар правёў цырымонію на ганку. Працяг... Былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка сьцьвярджае, што ў сьледчых, якія вядуць справу Міхаіла Чыгіра, няма аніякіх доказаў, каб выставіць былому прэм’еру абвінавачаньні ў крадзяжы дзяржаўнай маёмасьці. Перасьлед Чыгіра, паводле Юрыя Захаранкі, вядзецца незаконна на загад з адміністрацыі прэзыдэнта. Працяг... Затрыманьне Міхаіла Чыгіра і перадача яго ў сьледчы камітэт Міністэрства Ўнутраных Справаў сталіся тэмамі прэсавай канфэрэнцыі, якую правяла 31 сакавіка жонка кандыдата ў прэзыдэнты — Юлія Чыгір. Працяг...
30 Сакавіка 1999 Афіцыйная працэдура рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты адбудзецца 31 сакавіка, як тое і было абвешчана Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй. Учора, 29 сакавіка адбылася працэдура перадачы падпісных лістоў. Разам з тым афіцыйныя ўлады робяць захады, накіраваныя на зрыў заўтрашняй рэгістрацыі. На допыт «сынхронна» выкліканыя адразу некалькі сяброў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі. (Эфір 30 сакавіка, 18.30). Працяг... Спробай затрымаць Міхаіла Чыгіра пачалася 30 сакавіка апэрацыя супрацоўнікаў спэцслужбаў Беларусі каля штаб-кватэры кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Працяг... Сёньня супрацоўнікамі спэцслужбаў быў затрыманы Міхаіл Чыгір. На гэты момант ён усё яшчэ знаходзіцца ў сьледчым упраўленьні Міністэрства Ўнутраных Справаў. Дагэтуль незразумела на якіх падставах ён затрыманы -- у якасьці сьведкі або абвінавачанага. (Эфір 30 сакавіка, 22.15) Працяг...
29 Сакавіка 1999 Камісіі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пачалі праверку подпісаў, якія сабралі ініцыятыўныя групы Зянона Пазьняка і Міхаіла Чыгіра. Працяг...
26 Сакавіка 1999 26 сакавіка быў выкананы яшчэ адзін — дарэчы, ужо трынаццаты — пункт у каляндарным пляне асноўных мерапрыемстваў у падрыхтоўцы й правядзеньні выбараў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь у 1999 годзе. Гэты пункт гучыць гэтак: збор подпісаў выбаршчыкаў аб вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты. Працяг...
24 Сакавіка 1999 Ініцыятыўная група для збору подпісаў на карысьць рэгістрацыі Міхаіла Чыгіра кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь 24 сакавіка перадала першы стос падпісных лістоў у Цэнтральную Выбарчую Камісію. Працяг... Намаганьні ўладаў, скіраваныя на дыскрэдытацыю апазыцыі набылі апошнімі днямі характар поўнамаштабнай прапагандысцкай кампаніі. Галоўным ейным аб’ектам стаў Беларускі Народны Фронт. Службовыя асобы, у тым ліку, напрыклад, намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму абвінавачваюць БНФ, які дзейнічае ў рамках закону, у экстрэмізме і нават параўноўваюць яго зь нелегальнымі фашыстоўскімі групоўкамі. Пры гэтым пагроза расейскага фашызму ўладамі наўмысна не заўважаецца. Працяг...
23 Сакавіка 1999 Кампанія запалохваньня сяброў выбарчых камісіяў штодня папаўняецца новымі фактамі. Афіцыйныя ўлады па ўсёй Беларусі ўжываюць розных мэтадаў -- ад арыштаў і папярэджаньняў да прымусу даваць расьпіскі аб выхадзе з складу выбарчых камісіяў. Працяг... Тысячы грамадзянаў Беларусі цяпер жывуць або працуюць у іншых дзяржавах. Звычайна яны прымалі ўдзел у выбарах на ўчастках, арганізаваных мясцовымі амбасадамі. Як цяпер выглядае справа з арганізацыяй галасаваньня ў выбарах прэзыдэнта за межамі Беларусі? На гэтае нашае пытаньне адказвае старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі ў справе правядзеньня выбараў прэзыдэнта Віктар Ганчар. Працяг...
22 Сакавіка 1999 Сёньня Цэнтральная Выбарчая Камісія абвесьціла, што 31 сакавіка ў Менску адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты. Старшыня ЦВК заявіў нашаму радыё, што сабраная колькасьць подпісаў дазваляе казаць пра тое, што цырымонія рэгістрацыі адбудзецца. Працяг... На гэтым тыдні заканчваецца збор подпісаў грамадзянаў Беларусі за вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты краіны Зянона Пазьняка і Міхаіла Чыгіра. Працяг...
19 Сакавіка 1999 Сёньня сябры беларускай Асацыяцыі маладых палітыкаў Яўген Сінкевіч і Ігар Іванюк непасрэдна з заняткаў былі адведзеныя ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску. Яны абвінавачваюцца ў парушэньні парадку ажыцьцяўленьня выбарчай кампаніі. Працяг...
18 Сакавіка 1999 У незалежным друку з'явілася інфармацыя, што місія АБСЭ ў Беларусі падрыхтавала праект перамоваў па формуле " чатыры плюс адзін " з удзелам Аляксандра Луцкашэнкі з аднаго боку, і Віктара Ганчара, Зянона Пазьняка, Міхася Чыгіра і Сямёна Шарэцкага - з другога. Працяг... Сёньня намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ ў Менску спадар Ганс Пэтэр Кляйнэр абвергнуў інфармацыю пра праект перамоваў па формуле "чатыры плюc адзін". Працяг...
17 Сакавіка 1999 Высьветліць матывы, паводле якіх учора ў кватэру Старшыні Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара ўварваліся невядомыя ў скураных куртках, сёньня спрабавала Зінаіда Ганчар. Працяг... 27 сакавіка - апошні дзень, калі падпісныя лісты на карысьць кандыдатаў у Прэзыдэнты павінныя быць перададзеныя ў Цэнтравыбаркам. Зь якімі ж вынікамі падыходзяць да гэтага міні-фінішу групы падтрымкі Міхаіла Чыгіра і Зянона Пазьняка? Працяг... Прадстаўнікі трох маладзёвых арганізацыяў Беларусі -- "Маладой Грамады", "Грамадзянскага Форуму" і "Маладога Фронту" дамовіліся пра стварэньне маладзёвага арганізацыйна-каардынацыйнага штабу ў справе падрыхтоўкі сёлятніх прэзыдэнцкіх выбараў. Працяг...
16 Сакавіка 1999 Сёньня ў кватэры старшыні Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара быў праведзены вобыск. Працяг... Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь накіравала папярэджаньні за ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі БНФ "Адраджэньне", Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Беларускаму Гэльсінскаму камітэту. Працяг... Мясцовыя ўлады распачынаюць перасьлед бізнэсоўцаў, якія ўдзельнічаюць у кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Працяг...
15 Сакавіка 1999 У нядзелю пятыя ўгодкі прыняцьця Канстытуцыі 1994 году на вуліцы Менску выйшлі адзначыць тыя, хто зь нецярплівасьцю чакае сёлятніх прэзыдэнцкіх выбараў. Удзельнікаў акцыі, у сваю чаргу, чакалі міліцыянты. Працяг... Сёньня да канца працоўнага дня ў Менскай вобласьці, як, зрэшты, і ў іншых вобласьцях краіны, мясцовыя ўлады павінны зацьвердзіць створаныя ўчасткі па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Як вядома, сябры акруговых камісіяў, сябры ініцыятыўных групаў Зянона Пазьняка ды Міхаіла Чыгіра ў рэгіёнах зьведваюць жорсткі перасьлед з боку сілавых структураў. Ці ёсьць сэнс у такой атмасфэры адкрыта працягваць выбарчую прэзыдэнцкую кампанію? Працяг... Ужо некалькі дзесяткаў тысячаў подпісаў сабралі 2730 сябраў ініцыятыўнай групы па вылучэньні Зянона Пазьняка кандыдатам у Прэзыдэнты. "Нягледзячы на ціск з боку ўладаў справа ідзе, мы ўпэўненыя, што да 25 сакавіка неабходныя 100 000 подпісаў зьбяром" - заявіў кіраўнік ініцыяіыўнай групы Сяргей Папкоў. Працяг...
12 Сакавіка 1999 Сёньня старшыня Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк зьвярнуўся ў Камісію Правоў Чалавека ААН, АБСЭ і шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў з заклікам падтрымаць ідэю правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў траўні сёлета і даслаць на іх сваіх назіральнікаў. Працяг... Старшыня ЦэнтарВыбарКаму Беларусі Віктар Ганчар, які ўчора быў вызвалены пасьля 10 сутак арышту з спэцразьмеркавальніку на Акрэсьціна, адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта. Працяг... Экс-прэм'ер Беларусі Міхаіл Чыгір назваў кампанію вяртаньня крэдытаў, абвешчаную прэзыдэнтам Лукашэнкам, вынікам суцяльнага правалу ў эканоміцы. На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Міхаіл Чыгір заявіў таксама, што пагрозы і рэпрэсіі ўладаў супраць актывістаў ягонага выбарчага штабу ня спыняць іхнай дзейнасьці. Працяг... Сёньня барысаўская партарганізацыя БСДП «Народная Грамада» прыняла адмысловую заяву адносна ўчорашняга затрыманьня мясцовай міліцыяй сябра ініцыятыўнай групы збору подпісаў грамадзянаў дзеля вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Міхаіла Чыгіра 26-гадовага сацыял-дэмакрата Зьміцера Абрамовіча. Працяг...
11 Сакавіка 1999 Сёньня пасьля дзесяці дзён галадоўкі з камэры спэцразьмеркавальніку быў вызвалены Старшыня Цэнтравыбаркаму Віктар Ганчар. Зараз ён знаходзіцца дома, але ля яго знаходзяцца лекары "хуткай дапамогі". Стан здароў'я Віктара Ганчара вельмі кепскі. Паводле ягоных словаў, у спэцразьмеркавальніку яго катавалі. Працяг... У Гомлі, папярэдзіўшы актывістых усіх буйных апазыцыйных партыяў з нагоды перадвыбарчай кампаніі ў справе выбараў прэзыдэнта, тамтэйшыя пракуроры ўзяліся рабіць гэта і ў дачыненьні да Свабоднага прафсаюзу і розных грамадзкіх арганізацыяў. Працяг...
9 Сакавіка 1999 Сёньня стала вядома, што ўвесь дзесяцідзённы тэрмін зняволеньня Віктар Ганчар правядзе ў камэры сьпецразьмеркавальніка на Акрэсьціна. Такое рашэньне прыняў сёньня старшыня менскага гарадзкога суда Мікалай Ардзяка. Працяг... Сёньня сябры Цэнтральнай Камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта зьвярнуліся да дзейнага Старшыні АБСЭ Кнута Воллебэка. Аўтары звароту выказваюць недавер кіраўніку кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Гансу Георгу Віку. Працяг...
8 Сакавіка 1999 Восьмы дзень у менскім спэцразьмеркавальніку трымае галадоўку пратэсту Віктар Ганчар -- старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, асуджаны 1 сакавіка на 10 сутак арышту. У суботу, 6 сакавіка, да Ганчара было ўжытае прымусовае кармленьне, але ў нядзелю ён аднавіў галадоўку ў камэры. Працяг...
6 Сакавіка 1999 На шосты дзень сухой галадоўкі ў камэры спэцразьмеркавальніка было ўжытае прымусовае кармленьне старшыні ЦВК Віктара Ганчара. Пра гэта паведаміла нашаму радыё жонка Ганчара Зінаіда, якой дазволілі пагаварыць зь ёй па тэлефоне. Паводле словаў сяброў ЦВК Анатоля Гурыновіча і Барыса Гюнтэра,якія пасьля 5 сутак зьняволеньня сёньня выйшлі з спэцразьмеркавальніка, ля камэры Ганчара ўвесь час дзяжураць супрацоўнікі КГБ. Працяг...
5 Сакавіка 1999 Пятыя суткі сухой галадоўкі Віктара Ганчара прымушаюць мэдыкаў казаць пра небясьпеку жыцьцю старшыні ЦэнтарВыбарКаму. У камэры спэцразьмеркавальніка на Акрэсьціна працягвае галадоўку Анатоль Гурыновіч. Заўтра на свабоду павінен выйсьці сакратар ЦВК Барыс Гюнтэр. Беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы робяць усё ад іх залежнае для зьмены небясьпечнай сытуацыі. Працяг... Вядомая прыватная міжнародная праваабарончая арганізацыя Ліга Правоў Чалавека», якая мае асацыяваны статус пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, выступіла са спэцыяльнай заявай у сувязі з арыштам старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Беларусі Віктара Ганчара. Працяг...
4 Сакавіка 1999 Сёньня стала вядома, што яшчэ адзін сябар ЦэнтарВыбарКаму -- Анатоль Гурыновіч -- трымае ў спэцразьмеркавальніку на Акрэсьціна галадоўку пратэсту. Чацьверты дзень усухую ў спэцразьмеркавальніку галадае старшыня ЦВК Віктар Ганчар. У вязьніцы ўтрымваюцца таксама сакратар ЦВК Барыс Гюнтэр і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна-96» Алесь Бяляцкі. Таксама сёньня распачаўся судовы працэс над старшынём менскай гарадзкой арганізацыі Беларускага Гельсынскага Камітэту Валерыем Косткам. Працяг...
3 Сакавіка 1999 Сёньня стала вядома, што галадоўку пратэсту абвясьціў Віктар Ганчар, а іншы сябар ЦэнтарВыбарКаму Сяргей Абадоўскі ў выніку галадоўкі дастаўлены ў шпіталь. Працяг... Сёньня пачалося афіцыйнае распаўсюджаньне звароту Сямёна Шарэцкага да лідэраў краінаў сьвету. Наша радыё наведаў віцэ-сьпікер беларускага парлямэнту Генадзь Карпенка, які разам з групаў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі прыехаў у Прагу. Перад гэтым ён наведаў Варшаву. Працяг... На Меншчыне пачалася «растлумачальная праца» рэгіянальных уладаў зь сябрамі тэрытарыяльных камісіяў па выбарах прэзыдэнта, ды яшчэ з тымі грамадзянамі, якія гэткіх сяброў туды вылучалі. Мэта акцыі -- разбурыць згаданыя камісіі або істотна перашкодзіць іхнай працы. Працяг... Сёньня палітычная сытуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася ў Дзяржаўнай Думе Расеі. Дэпутаты Канстанцін Баравы і Сяргей Юшанкоў запрапанавалі сваім калегам асудзіць проціпраўныя дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да Цэнтральнай камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта і ўдзельнікаў антыфашыстоўскага мітынгу. Працяг...
2 Сакавіка 1999 Сёньня ў камэру, дзе знаходзіцца старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Віктар Ганчар, ня быў дапушчаны адвакат Гары Паганяйла. Адвакату таксама адмовілі ў праве азнаёміцца з судовымі справамі сяброў ЦэнтарВыбарКаму. Працяг... Былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду Беларусі Міхаіл Пастухоў на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці сяброў ЦэнтарВыбарКаму. Працяг... Сытуацыя вакол прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі пачынае прыцягваць усё большую ўвагу сусьветнае супольнасьці, і найперш у памежных краінах -- Літве, Украіне і Польшчы. Працяг... Сёньня нямецкая газэта Sueddeutsche Zeitung надрукавала рэдакцыйны артыкул пад назовам «Барацьба за ўладу ў Беларусі -- Гіганцкі калгас праходзіць праверку на дэмакратыю». Працяг... У Беларусі ўжо заведзеная крымінальная справа паводле фактаў замаху на цяперашні лад. У гэтай сувязі сёньня з пракурорскай санкцыі быў праведзены ператрус у рэдакцыі гарадзенскай газэты «Пагоня». Былі канфіскаваныя карыкатуры і лісты чытачоў. Працяг...
1 Сакавіка 1999 Старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Віктар Ганчар быў гвалтоўна затрыманы і асуджаны на 10 сутак арышту. 30 мільёнаў рублёў штрафу атрымаў сябра Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Генадзь Самойленка. Працяг... Адразу пасьля паседжаньня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі яго ўдзельнікі накіраваліся ў Ленінскі суд, дзе іх судзілі за сход камісіі 25 лютага. Судовыя працэсы адбыліся над трынаццацьцю з шаснаццаці ўдзельнікаў сёньняшняга паседжаньня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі. Старшыня ЦВК Віктар Ганчар быў гвалтоўна схоплены яшчэ да паседжаньня і атрымаў 10 сутак арышту. Пасьля паседжаньня трое сяброў ЦВК атрымалі па 5 сутак, штраф ад 15 да 30 мільёнаў атрымалі 7 чалавек, тры папярэджаньні былі вынесеныя жанчынам-сябрам камісіі. Сяргей Абадоўскі, які атрымаў 5 сутак, абвясьціў у залі галадоўку пратэсту. Працяг... У кампаніі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 1 сакавіка наступіў новы этап -- рэгістрацыя групаў падтрымкі кандыдатаў у прэзыдэнты. Ужо ў першы дзень зарэгістраваныя дзьве групы падтрымкі. Працяг... Інтэрвію нашаму радыё даў кандыдат у прэзыдэнты Зянон Пазьняк. Працяг... Сярод асноўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных рашэньнем Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня, называюць экс-прэм'ера Міхаіла Чыгіра. Сёньня Міхаіл Чыгір пацьвердзіў свой намер удзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. Працяг...
ЛЮТЫ 1999
26 Лютага 1999 Як ужо паведамлялася, учора атрад АМАПу ўварваўся на паседжаньне Цэнтральнай выбарчай кaмісіі начале зь Віктарам Ганчаром, і 15 сябраў камісіі былі затрыманыя на некалькі гадзінаў. На панядзелак над імі прызначаныя суды. Пра прычыны ўзмацненьня ціску на камісію наш карэспандэнт гутарыць з сябрам камісіі Аляксандрам Коктышам. Працяг...
25 Лютага 1999 Сёньня сіламі АМАПу былі затрыманыя 15 сябраў Цэнтральнай камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта. Праз некалькі гадзінаў утрыманьня ў міліцыянскім пастарунку яны былі вызваленыя. Суды над сябрамі Цэнтрвыбаркаму адбудуцца ў панядзелак. На акцыю беларускіх уладаў зрэагавала сябра Эўрапарламэнту Элізабэт Шрёдэр. Працяг...
24 Лютага 1999 У беларускай правінцыі праходзіць праца па стварэньні раённых камісіяў у справе арганізацыі выбараў прэзыдэнта, абвешчаных Вярхоўным Саветам ХII скліканьня. Працяг...
19 Лютага 1999 Сёньня ў КГБ быў выкліканы прадстаўнік ЦэнтарВыбарКаму па Магілеўскай вобласьці Сяргей Абадоўскі. Працяг... Зьяўляюцца ўсё новыя падрабязнасьці ў сувязі з папярэджаньнямі Дзяржкамдруку Беларусі на адрас некалькіх незалежнмых газэтаў. Фармальнай падставай для санкцыяў сталася публікацыя ў іх дакумэнтаў Цэнтральнай Камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта. Сёньня гэтыя выданьні зноў апублікавалі абвесткі наконт 16 траўня, але ў крыху незвычайным выглядзе. Працяг... У Гомелі арыштаваны і пасаджаны за краты на трое сутак жыхар Калінкавічаў - намесьнік старшыні Цэнтральнай рады Беларускай Сялянскай Партыі Алесь Заранок. Рашэньне аб пазбаўленьні волі сп. Заранка прыняла на падставе міліцэйскага пратаколу судзьдзя па адміністрацыных справах Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка. Працяг...
18 Лютага 1999 Улады Беларусі ўзмацняюць свой ціск на Цэнтральную Камісію па выбарах прэзыдэнта. Сёньня адна зь сяброў камісіі была папярэджаная пракуратурай гораду Ліды аб адказнасьці. Працяг... Сёньня ў Гомельскую пракуратуру спрабавалі выклікаць старшыню абласнога аддзяленьня Беларускага Гельсынскага Камітэту Яўгена Мурашку. Працяг... Магілеўскія ўлады зрабілі чарговы наступ на свабоду слова. Учора ў другой палове дня галоўны рэдактар незалежнай дэмакратычнай газэты «Тыднёвік Магілеўскі» Генадзь Суднік быў выкліканы на сустрэчу з намесьнікам начальніка ўпраўленьня юстыцыі Магілеўскага аблвыканкаму. Працяг...
17 Лютага 1999 Сёньня адбылася прэсавая канфэрэнцыя галоўных рэдактараў незалежных менскіх газэтаў, якія напярэдадні атрымалі папярэджаньні Дзяржкамдруку. Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі заявілі, што газэты па-ранейшаму будуць інфармаваць грамадзтва пра найгалаўнейшыя падзеі, у тым ліку пра ўсё, што тычыцца выбараў. Працяг... На Меншчыне завяршылася праца па стварэньні абласной і рэгіянальных выбарчых камісіяў па выбарах 16 траўня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак актывісты згаданых камісіяў пачынаюць зазнаваць уціск з боку праваахоўных ворганаў. Працяг... Сёньня стала вядома, што Цэнтральная Выбарчая Камісія на чале з Віктарам Ганчаром зьвярнулася ў прадстаўніцтва Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) з просьбаю, каб гэтая міжнародная арганізацыя дапамагла з тэхнікай для правядзеньня выбараў. Працяг...
16 Лютага 1999 Першымі ахвярамі сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі могуць стаць беларускія незалежныя газэты. Сёньня стала вядома, што шэсьць найбуйнейшых недзяржаўных беларускіх газэтаў атрымалі папярэджаньне ад Дзяржаўнага Камітэту па Друку. Папярэджаньне аднолькавага зьместу было вынесенае газэтам за тое, што яны надрукавалі на сваіх старонках матэрыялы ЦэнтарВыбарКаму па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Працяг... Сёньня ў КГБ Віцебскай вобласьці быў выкліканы намесьнік старшыні ЦэнтарВыбарКаму па выбарах прэзыдэнта Іосіф Навумчык. Працяг...
15 Лютага 1999 Старшыня Цэнтральнай Камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі Віктар Ганчар днямі быў афіцыйна папярэджаны ворганамі бясьпекі ў тым, што ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці за антыдзяржаўную дзейнасьць. Сёньня ў адказ на гэта ў Камітэт Дзяржаўнай Бясьпекі перададзены афіцыйны акт ад імя старшыні Цэнтральнай Камісіі, у якім дзеяньні КГБ кваліфікуюцца як парушэньне Канстытуцыі і законаў аб выбарах. Працяг... У Эўропе з зацікаўленьнем працягваюць сачыць за разьвіцьцём палітычных падзеяў у Беларусі. Пра абвешчаныя Вярхоўным Саветам прэзыдэнцкія выбары піша ў сваім сёньняшнім нумары нямецкая газэта Frankfurter Allgemeine Zeitung. Працяг...
10 Лютага 1999 Учора падчас нарады ў пытаньнях сацыяльна-эканамічнага стану Беларусі прэзыдэнт Лукашэнка ўпершыню выказаў сваё стаўленьне да ініцыятывы Вярхоўнага Савету аб правядзеньні ў траўні 1999 году прэзыдэнцкіх выбараў. Працяг...
5 Лютага 1999 На першым паседжаньні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, абвешчаных Вярхоўным Саветам XIII скліканьня, быў утвораны пазабюджэтны фонд. Фонд мусіць акумуляваць сродкі, неабходныя для правядзеньня выбарчай кампаніі. Працяг... Сёньня прэсавая служба Міністэрства Юстыцыі Беларусі выдала чарговае папярэджаньне на адрас арганізатараў выбараў прэзыдэнта, абвешчаных Вярхоўным Саветам. Працяг...
СТУДЗЕНЬ 1999
29 Студзеня 1999 Сёньня ў Менску распачаў сваю працу Кангрэс Дэмакратычных Сілаў. Працяг... Старшыня аргкамітэту па правядзеньні Кангрэсу Дэмакратычных Сілаў Беларусі Генадзь Карпенка яшчэ не пасьпеў вымавіць апошнія словы сваёй уступнай прамовы, як палац культуры літаральна выбухнуў славутым воклічам: «Жыве Беларусь!» Працяг...
27 Студзеня 1999 У розных гарадох Беларусі сёньня адбыліся папераджальныя акцыі прафсаюзаў і прадпрымальнікаў з пратэстам супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў. Галоўная падзея адбылася ў сталіцы. Працяг...
25 Студзеня 1999 Роўна празь месяц - 25 лютага - Цэнтарвыбаркам па правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў зьбіраецца зацьвердзіць сьпісы тэрытарыяльных камісіяў, калі гэтага да 24 лютага ня зробяць мясцовыя выканаўчыя й прадстаўнічыя ворганы ўлады. Працяг...
20 Студзеня 1999 Афіцыйныя ўлады Беларусі працягваюць перасьлед арганізацыяў і асобаў, якія маюць дачыненьне да складу Цэнтральнай камісіі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Працяг...
19 Студзеня 1999 Больш за тыдзень прайшло з таго часу, як Вярхоўны Савет Беларусі ХIII скліканьня прыняў рашэньне аб правядзеньні выбараў прэзыдэнта краіны ў траўні сёлета. Што пасьпеў зрабіць легітымны парлямэнт за гэты час? Працяг... Сёньня завяршыўся візыт у Беларусь рабочай групы АБСЭ на чале з Адрыянам Сэвэрынам. На заключнай прэсавай канфэрэнцыі ён назваў факт прызначэньня прэзыдэнцкіх выбараў Вярхоўным Саветам важнай палітычнай падзеяй. Працяг...
15 Студзеня 1999 У Аўстрыі працягвае працу Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ, у якой бярэ ўдзел дэлегацыя Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня: кіраўнік камісіі па міжнародных справах Анатоль Лябедзька і кіраўнік камісіі сродкаў масавай інфармацыі Ўладзімер Нісьцюк, а таксама супрацоўнік сакратарыяту Вярхоўнага Савету Фёдараў. Рэпартаж зь Вены. Працяг... Пастанова Вярхоўнага Савету Беларусі прызначыць прэзыдэнцкія выбары будзе мець вельмі сур'ёзныя наступствы ў міжнародным пляне. Такое меркаваньне выказаў сёньня ў інтэрвію нашай радыёстанцыі былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў. Ён станоўча ацаніў вяртаньне амбасадараў краінаў Эўрасаюзу у Менск. Працяг... У сувязі з прызначэньнем прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі зьявіліся прыкметы таго, што мы зноў будзем мець дачыньне са зьяваю, вядомай з савецкіх часоў - асуджэньнем працоўнымі калектывамі тых або іншых асобаў. Абурэньне працоўных гэтым разам плянуецца накіраваць супраць дэпутатаў Вярхоўнага Савету. Працяг...
14 Студзеня 1999 Сёньня ў Вене ў другой палове дня адкрылася штогадовае паседжаньне сталага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. У паседжаньні бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя. Працяг...
13 Студзеня 1999 Палітыкі, якія прадстаўляюць асноўныя палітычныя сілы Беларусі, заявілі аб сваёй кансалідацыі вакол пастановы Вярхоўнага Савету аб правядзеньні ў траўні прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта было заяўлена сёньня на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ва Ўправе Беларускага Народнага Фронту. Працяг...
12 Студзеня 1999 Афіцыйная рэакцыя на рашэньне Вярхоўнага Савету прызначыць прэзыдэнцкiя выбары зводзіцца да парадаксальна процілеглых ацэнак. З аднаго боку гэтае рашэньне абвяшчаецца юрыдычна недарэчным, а з другога - дэпутатам и наогул апазыцыя праваахоўныя ворганы пагражаюць рэпрэсіямі. Працяг...
7 Студзеня 1999 Што думаюць пра ўчорашнюю заяву пракуратуры прадстаўнікі апазыцыі? Практычна ўсе апытаныя назвалі матывам зьяўленьня заявы жаданьне запалохаць палітычных апанэнтаў. Пастанова правесьці паседжаньне Вярхоўнага Савету і рашэньне аб правядзеньні Кангрэсу Дэмакратычных Сілаў застаюцца нязьменныя. Працяг... У Віцебску зьявіліся арыгінальныя ўлёткі. Яны нагадалі віцяблянам пра выбары. Сваёй формай яны пераймаюць перадвыбарчую ўлётку Аляксандра Лукашэнкі 1994 году, калі ён толькі кандыдаваў у прэзыдэнты. Працяг... Беларускія афіцыйныя ўлады напачатку зрабілі выгляд, што яны не заўважаюць падрыхтоўкі да студзеньскай сэсіі Вярхоўнага Савету. І вось за тры дні да яе пачатку яны ўсё ж такі адрэагавалі на спробу легітымнага парлямэнту прызначыць дату чарговых прэзыдэнцкіх выбараў. Працяг...
5 Студзеня 1999 Адмысловая камісія пад старшынствам Сямёна Шарэцкага працягвае працу па падрыхтоўцы чарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь ХІІІ скліканьня. Працяг...
4 Студзеня 1999 Пэрспэктывы выбараў у Беларусі ў 1999 годзе. Працяг... Міхаіл Чыгір вяртаецца ў палітыку. Удзельнікі М.Чыгір, М.Статкевіч, З.Бандарэнка (аўтар А.Радкевіч) |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |