RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

ЗЬНІКНЕНЬНЕ
Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага



САКАВІК 2000

1 Сакавіка

Несанкцыянаваны пікет ля будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Менску зарганізавалі сёньня трое маладых апазыцыянэраў. Цімох Дранчук, Філіп Клікушын і Леанід Малахаў патрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі вярнуць Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку і Анатоля Красоўскага. Прадстаўнікамі службы бясьпекі былі затрыманыя як пікетоўцы, гэтак і трое журналістаў, у тым ліку й карэспандэнт “Радыё Свабода”…  Працяг…
 

ЛЮТЫ 2000

10 Лютага

Жонка зьніклага ў верасьні мінулага году намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара Зінаіда зьвярнулася да выконваючага абавязкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Яна спадзяецца, што ён паўплывае на сытуацыю з пошукамі ейнага мужа…  Працяг…
 

17 Лютага

(эфір 16 студзеня)
Роўна пяць месяцаў таму зьніклі дэпутат ВС Віктар Ганчар і прадпрыймальнік Валеры Красоўскі. Для таго, каб даведацца, на якой стадыі сьледзтва, мы патэлефанавалі да жонкі Віктара Ганчара Зінаіды…  Працяг…
 

24 Лютага

23 лютага маці зьніклага пяць месяцаў таму Віктара Ганчара Валянціна зьвярнулася з адкрытым лістом да грамадзянаў Беларусі, у якім просіць ня верыць афіцыйнай прапагандзе і не забываць пра трагедыю тых, у каго бяcьсьледна зьніклі блізкія людзі…  Працяг…
 

25 Лютага

Жонка намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар атрымала з адміністрацыі выканальніка абавязкаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна зьвесткі пра тое, што ейны ліст ў Крамлі атрыманы й будзе перададзены адрасату…  Працяг…
 

СТУДЗЕНЬ 2000

6 Студзеня

Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі зьвярнуўся да прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы з просьбаю пацьвердзіць або абвергнуць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што зьніклыя Юры Захаранка й Віктар Ганчар знаходзяцца ва Ўкраіне. Афіцыйнае сьледзтва пакуль аніяк не пасунулася ў дасьледаваньні абставінаў зьнікненьня палітыкаў. Разам з тым зьяўляюцца ўсё новыя сьведкі выкраданьня Юрыя Захаранкі…  Працяг…
 

12 Студзеня

Зінаіда Ганчар, жонка намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара, падала скаргу ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў адносна факту зьнікненьня свайго мужа…  Працяг…
 

СЬНЕЖАНЬ 1999

16 Сьнежня

Тры месяцы таму пры невядомых абставінах зьніклі намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябра, вядомы прадпрыймальнік Анатоль Красоўскі. Пошукамі Ганчара й Красоўскага заняліся грамадзкая камісія Вярхоўнага Савету, а таксама міліцыя і пракуратура Беларусі. Якія на сёньняшні дзень ёсьць зьвесткі пра зьніклых? Наш аўтар Алег Грузьдзіловіч зьвярнуўся з гэтым пытаньнем у афіцыйныя ўстановы і ў камісію Вярхоўнага Савету…  Працяг…
 

Сёньня мы зьвярнуліся да жонкі зьніклага палітыка Зінаіды Ганчар з просьбай адказаць на нашыя пытаньні…  Працяг…
 

22 Сьнежня

855 подпісаў грамадзянаў пад адкрытым зваротам да ўладаў і апазыцыі з нагоды зьнікненьня Віктар Ганчара сабралі за восем дзён сябры невялічкай ініцыятыўнае групы выбаршчыкаў гэтага палітыка…  Працяг…
 

ЛІСТАПАД 1999

11 Лістапада

Сёньня завершыўся візыт у Менск урадавае дэлегацыі Злучаных Штатаў на чале з сакратаром Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека й працы Гаральда Коў…  Працяг…
 

16 Лістапада

Сёньня роўна два месяцы як зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Афіцыйнае сьледзтва, узбуджанае гарадзкой пракуратураю, не пасунулася ў дасьледаваньні абставінаў зьнікненьня, а таму тэрмін афіцыйнага сьледзтва будзе падоўжаны. Вынікаў працы грамадзкае камісіі, створанае дэпутатамі Вярхоўнага Савету, таксама нямаў…  Працяг…
 

29 Лістапада

(эфір 27 лістапада)
Хадайніцтва Юліі Чыгір аб прыпыненьні справы супраць яе мужа, экс-прэм’ера Міхала Чыгіра, адхіленае. Калегія Ленінскага раённага суду, якая разглядае справу дэпутата Андрэя Клімава, прыняла рашэньне аб правядзеньні дадатковай экспертызы…  Працяг…
 

КАСТРЫЧНІК 1999

4 Кастрычніка

Апошнія падзеі ў Беларусі, дзе практыка зьнікненьня людзей стала амаль нармальнай зьяваю, будзе адной з тэмаў абмеркаваньня Эўрапейскага парлямэнту, які распачаў сёньня сваю чарговую сэсыю ў Страсбургу…  Працяг…

Сёньня жонка Юрыя Захаранкі Вольга сустрэлася з амбасадарам ЗША ў Беларусі Дэніэлам Спэкхардам, і сёньня ж на кватэры дачкі Захаранкі Алены праведзены ператрус. Ператрус адбыўся ў межах крымінальнай справы, якую некалькі дзён таму нарэшце ўзбудзіла Гарадзкая пракуратура Менску. Крымінальную справу Юрыя Захаранкі пракуратура спрабуе аб'яднаць з крымінальнай справай паводле факту зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага…  Працяг…

Зьнікненьне людзей у Беларусі, з кожным днем выклікае ўсё большую і большую заклапочанасць міжнароднай супольнасьці. Зьнікненьне віцэ-сьпікэра беларускага парлямэнту Віктара Ганчара стала нагодаю для шырокага абмеркаваньня на старонках усясьветнага друку актуальнай сытуацыі ў Беларусі. Так, газэта “The New York Times” зьмясьціла артыкул пад загалоўкам “Беларусь бачыць, як зьнікаюць яе апазыцыянэры”…  Працяг…
 

7 Кастрычніка

Сёньня, падсумоўваючы трохдзённую дыскусію, парлямэнт супольнай Эўропы прыняў адпаведную рэзалюцыю. Толькі што мы атрымалі празь віцэ-старшыню камісіі Эўрапарлямэнту ў справах стасункаў з Беларусьсю й адмысловага дакладчыка ў беларускіх справах Элізабэт Шродтэр тэкст гэтае рэзалюцыі…  Працяг…
 

12 Кастрычніка

Жонка зьніклага Віктара Ганчара Зінаіда накіравала лісты Старшыні АБСЭ сп. Волебэку і Гэнэральнаму сакратару АБСЭ сп. Кубішэ, а таксама Вярхоўнаму Камісару ААН у правох чалавека Мэры Робінсан. У гэтых лістох яна абвінаваціла кіраўніцтва маніторынгава-кансультатыўнай групы АБСЭ ў Менску ў спрыяньні зьнікненьню Віктара Ганчара. Разам з тым, афіцыйнае сьледства ў дасьледваньні абставінаў зьнікненьня 16 верасьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага не пасунулася…  Працяг…
 

13 Кастрычніка

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што сьледчыя ворганы атрымалі, як сказана, “цікавую” інфармацыю аб мейсцы знаходжаньня Віктара Ганчара. Сябры камісыі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня заяўляюць, што гэтая інфармацыя распаўсюджваецца з мэтай супакоіць грамадскасьць…  Працяг…
 

27 Кастрычніка

Жонка вядомага апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара Зінаіда лічыць, што ўлады робяць усё, каб справа аб зьнікненьні яе мужа ніколі не была раскрытая. Усе заявы чыноўнікаў пра новыя акалічнасьці злачынства супраць выконваючага абавязкі старшыні Вярхоўнага Савету, нібыта выяўленыя сьледзтвам, спадарыня Ганчар называе блефам…  Працяг…
 

ВЕРАСЕНЬ 1999

17 Верасьня

Увечары 16 верасьня ў Менску зьнік вядомы дзяяч апазыцыі, першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Віктар Ганчар. 19 верасьня павінна адбыцца чарговае паседжаньне вярхоўнага Савету, на якім плянавалася, у прыватнасьці, зацьверджаньне дэлегацыі на перамовах з уладамі, а таксама даклад Ганчара аб палітычнай сытуацыі ў краіне…  Працяг…

Афіцыйныя ўлады не бяруць на сябе адказнасьць за зьнікненьне Віктара Ганчара – гэтак жа, як і за зьнікненьне Юрыя Захаранкі й Тамары Віньнікавай. Між тым, практыка захопу палітычных апанэнтаў была адпрацаваная яшчэ некалькі гадоў таму…  Працяг…

На вечарыне, прысьвечанай памяці Генадзя Карпенкі, амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі Дэніэл Спэкхард адзначыў, што калега Карпенкі -- Віктар Ганчар -- раптоўна зьнік, і заявіў: "Я хачу, каб усе, хто тут прысутнічаюць, ведалі -- наколькі пра гэта непакоіцца ўвесь сьвет…"  Працяг…
 

19 Верасьня

Праскі Акцэнт: Бясьпека й тэрарызм
Удзельнікі: былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб і аглядальнік газэты “Белорусский рынок” Паўлюк Быкоўскі   Працяг…
 

20 Верасьня

Тэма № 1 – зьнікненьне Віктара Ганчара, лёсам якога заклапочана ня толькі ягоная сям'я, калегі ці беларускія дэмакратычныя арганізацыі…  Працяг…

Ураніцу 20 верасьня група дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі, да якіх далучыліся прадстаўнікі некалькіх працоўных калектываў Менску, спрабавалі прайсьці да будынку адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, каб перадаць свае патрабаваньні Аляксандру Лукашэнку…  Працяг…

У будынку Гэнэральнае пракуратуры вiцэ-сьпiкэр Вярхоўнага Савету Генадзь Цярэня разам з дэпутатамi Станiславам Багданкевiчам i Сяргеем Калякiным заявiлi дзяжурнаму пра намер сустрэцца з гэнэральным пракурорам Алегам Бажэлкам…  Працяг…

Мейсца зьнікненьня Віктара Ганчара дасьледвалі незалежныя экспэрты й сябры грамадзкае камісіі. Ці можна паводле гэтага змадэляваць падзеі, што адбываліся ў мінулы чацьвер увечары побач з лазьняй, якую наведаў Віктар Ганчар? Інтэрвію з удзельнікам гэтага агляду, былым сьледчым Алегам Воўчакам…  Працяг…

Блiзкiя i сябры Ганчара й Красоўскага працягваюць высьвятленьне абставiнаў iхнага зьнiкненьня. Паводле iнфармацыi, што прагучала ўвечары 19 верасьня ў праграме беларускае тэлевізіі "Рэзананс", пошукамi зьнiклых палiтыка й бiзнэсмэна займаюцца i ўлады…  Працяг…

Занепакоенасьць фактам зьнiкненьня Ганчара й Красоўскага выказваюць прадстаўнiкi мiжнароднае супольнасьцi…  Працяг…
 

21 Верасьня

Гарадзкая пракуратура Менску ўзбудзіла крымінальную справу паводле факту зьнікненьня выканаўцы абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара й гэнэральнага дырэктара фірмы "Красіко" Анатоля Красоўскага. Аднак, жонка Ганчара Зінаіда паведаміла, што да яе трапіла інфармацыя аб тым, што праваахоўныя ворганы замаруджваюць дасьледваньне справы. Сёньня жонкі Ганчара й Красоўскага наведалі амбасады Францыі ды Вялікай Брытаніі. Учора ўвечары яны сустрэліся з амбасадарамі ЗША і Польшчы ў Беларусі…  Працяг…

Сёньня выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Генадзь Цярэня разам з дэпутатамі Сяргеем Калякіным і Валерам Шчукіным былі выкліканыя ў міліцэйскі пастарунак, дзе на іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Гэтак улады адрэагавалі на спробу дэпутатаў абараніць віцэ-сьпікэра парлямэнту Віктара Ганчара і дамагчыся прыняцьця апэратыўных захадаў у ягоным пошуку…  Працяг…
 

22 Верасьня

Намесьнiк прэсавага сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэймс Фоўлi выступiў з афiцыйнай заяваю, у якой выказаў “глыбокую заклапочанасьць” Злучаных Штатаў “тэндэнцыяй да зьнiкненьня працiўнiкаў захаваньня рэжыму Лукашэнкi”…  Працяг…

Як паведамляе інфармацыйная агэнцыя “БелаПАН”, прадстаўнiкi вядомае мiжнароднае праваабарончае арганiзацыi “Human Rights Watch” зьвярнулiся да Аляксандра Лукашэнкi зь лiстом, у якiм выказваюць надзвычайную заклапочанасьць наконт нядаўняга зьнiкненьня першага намесьнiка старшынi Вярхоўнага Савету Беларусi 13-га склiканьня Вiктара Ганчара й прадпрыймальнiка Анатоля Красоўскага…  Працяг…

Сёньня ў гарадзкую пракуратуру Менску былі выкліканыя жонкі Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага…  Працяг…

Са зваротам да беларускай грамадзкасьці выступіла група жыхароў Бярэсьця. У звароце паведамляецца, што берасьцейцы занепакоеныя таямнічым зьнікненьнем Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Тамары Віньнікавай…  Працяг…
 

23 Верасьня

Як паведамляе інфармацыйная агэнцыя “БелаПАН”, жонка зьнiклага Вiктара Ганчара Зiнаiда накiравала адкрыты лiст прэзыдэнту Расеi Барысу Ельцыну:…  Працяг…

Сёньня праваахоўныя ворганы Беларусі на прэсавай канфэрэнцыі распавядалі, як ідзе сьледзтва ў справе Ганчара й Красоўскага. Аднак, пакуль аніякіх зьвестак пра тое, што ж здарылася зь Віктарам Ганчаром і Анатолем Красоўскім, у сьледчай групы пакуль няма -- пра гэта заявілі на прэсавае канфэрэнцыі кіраўнікі крымінальнае міліцыі Менску…  Працяг…
 

24 Верасьня

Эўрапейскі Зьвяз зьвярнуўся ўчора да беларускіх уладаў з заклікам зрабіць усё неабходнае дзеля вышуку Віктара Ганчара…  Працяг…

Зварот Эўрапейскага Зьвязу да беларускіх уладаў з заклікам зрабіць усё магчымае дзеля гарантаваньня бясьпекі Віктара Ганчара быў распаўсюджаны Фінляндыяй ад імя 15 краінаў-сябраў ЭўраЗьвязу і краінаў, якія прэтэндуюць на сяброўства ў гэтай арганізацыі. Да гэтай жа заявы ўжо далучылася Летува…  Працяг…

Зьнікненьне Віктара Ганчара й пачатак перамоўнага працэсу -- узаемасувязь гэтых дзьвюх праблемаў абмяркоўвалася сёньня на чарговай нарадзе апазыцыйных партыяў…  Працяг…
 

26 Верасьня


Праскі Акцэнт: Наступствы зьнікненьня Віктара Ганчара: нутраныя чыньнікі гэтага здарэньня і адказ апазыцыі на чарговы выклік, водгульле беларускіх падзеяў на Захадзе.
Гутарка з галоўным рэдактарам газэты “Згода” Аляксеем Каралём і дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анатолем Лябедзькам…  Працяг…
 

27 Верасьня

Прайшло 10 дзён з моманту зьнікненьня Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага. Улады адмаўляюць сваю прыналежнасьць да гэтага здарэньня. Аляксандар Тамковіч, аглядальнік штотыднёвіка "Свободные Новости", выкладае свае вэрсіі…  Працяг…
 

28 Верасьня

Па ранейшаму невядомы лёс Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага, якія зьніклі ўначы 16 верасьня. Апошнімі днямі афіцыйныя сродкі масавае інфармацыі распаўсюджваюць зьвесткі пра тое, быццам Ганчар знаходзіцца ў Вільні. Крыніцаю ў такіх паведамленьнях служыць 73-гадовы жыхар Менску Васільчанка. Жонка Віктара Ганчара запатрабавала ад сьледзтва разабрацца са зьвесткамі, якія распаўсюджвае Васільчанка…  Працяг…

Сёньня газэта “Советская Белоруссия” надруквала ўрыўкі зь як быццам бы стэнаграмы тэлефоннае размовы "аднаго зь лідэраў беларускае апазыцыі" з канадзкім бізнэсоўцам Астроўскім, у якой абмяркоўваюцца аспэкты фінансаваньня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. У тым жа артыкуле газэта паведаміла й адрэсу ў інтэрнэце, дзе можна знайсьці поўны тэкст гэтак званае размовы… Камэнтар Сяргея Навумчыка.  Працяг…
 

29 Верасьня

Сямён Шарэцкі запярэчыў інфармацыі пра тое, што ён нібыта сустракаўся зь Віктарам Ганчаром у Вільні…  Працяг…
 

30 Верасьня

Анатоль Лябедзька знаходзіцца ў ЗША на запрашэньне сэнатара Бэна Кэмпбэла. Адная з мэтаў ягонага візыту таксама -- перадаць зварот Зінаіды Ганчар у адміністрацыю прэзыдэнта ЗША…  Працяг…
 


 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org