RFE/RL |
Проста ўзяць нож і адрэзаць сваю галаву
Лепш на марозе – Ня так балюча Гэта – прывітаньне чабанам Чырвоная лава ліецца на трон Выціснуць вочы пальцамі І пагуляць ў спортлято А калі да цябе прырасьце жанчына Трэба яе таксама адрэзаць чымсьці Гэта – не салют Гэта – я самурай люты Гэта – тайфун Мець у руках тысячы ангельскіх фунтаў Шчыліць жоўтыя зубы Біць дыктатара правай і левай нагой Каб і ягоныя вочы кінуць на лятатрон Ці гэта не прыродны рэфлекс? Ставіць на вушы чыноўнікаў кляксы Каб з атраманту зварылася каша Потым цудоўна глядзець на карціну Ван Гога З марыхуанай загарнуўшыся ў тогу Гэта – свабоды вагон А не бабы з вадой І потым доўга трымаць адказ перад Богам
Зьміцер Вішнеў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |