RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Верш на cвабоду


Стралялі
У нас у ворагаў у сяброў
Стралялі
Ці то мы стралялі
Ці то ворагі
Ці то сябры
Ці па нас ці па ворагах
Ці мы ці не мы.
І калі на асклепках
Атлянтычных ільдзін
Знікае вобраз
Роднага краю
І калі белы стане чорным
Тады цемра стане сьвятлом.
І мы ведаем што няма
Перамогі і жыцьця
І мы бярэм апошнія кулі
Каб стрэліць у ворага
А можа ў сябе самога
Мы паміраем бо вакол
Акіян злыдняў.
Мы ведаем што не пераможам
Гэтую вайну
Мы ведаем што мы памрэм
Мы ведаем што нашыя імёны
Будуць абражаныя
У падручніках гісторыі
Мы ведаем што ў канцлягерах
Нашыя дзеці будуць праклінаць
Нашыя імёны.
Але мы ведаем што
Нашае паўстаньне ратуе
Тых хто заб'е нас
Нашае паўстаньне ратуе
Тых хго будзе зневажаць
Нашыя імёны
Нашае паўстаньне ратуе тых
Хто будзе прывучаць
Хлусіць нашых дзяцей
І нашыя дзеці калі пройдуць этапы
Мітынгаў і концлягераў
Скажуць дзякуй тым
Хто забіваў нас
Скажуць дзякуй тым
Хто забіваў іх
І тыя хто забівалі нас
І тыя хто гвалціў нашыя Імёны
Папросяць
Прабачэння.

Алесь Туровіч
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org