RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Верш на cвабоду


О так, мы людзі на балоце,
Яго няпроста асушыць.
Здаўна ва ўціску і ў галоце,
Але затое з прагай жыць.

Цярпець вучылі чужаніцы,
Хіліцца долу без віны.
Наш чалавек таму баіцца
Начальства, сваркі ды вайны.

Была нязломнаю надзея
Займець уласны лапік свой.
Для нас капейка – як падзея,
А воля – птах над галавой.

Лёс, што ня песьціў і ня гушкаў,
Нам так абрыдзеў, хоць ты плач!
Лунае прывідная птушка.
Дасюль пацьвельваецца, бач...

Галіна Каржанеўская
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org