RFE/RL |
"Свабодай" –
назвалі газэту студэнты. Прыдумана ў Санкт-Пецярбурзе, адбіта у Лябёдцы Лідзкага павету – на дасьвецьці стагодзьдзя. Беларускае слова друкаванымі літарамі было навіной. Алаіза – адзіная зь іх дзяўчына – дала верш: Цяжка жыць, трудзіцца, Калі няма долі. Жыта не радзіцца На мужыцкім полі… Хтось напісаў надзённы артыкул – аб беларусах і аб патрэбе волі. Душою падпольнай рэдакцыі быў Іваноўскі Вацлаў. Дапамагалі браты – Тадэвуш і Юры. Першы стаў летувісам пазьней, другі, што ня дзіўна, – палякам. Памёр беларусам толькі Вацлаў. Яго напаткала куля. Газэты ня знойдзеш той
Сілы трываць
Сяргей Астраўцоў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |