RFE/RL |
Ня думаць пра сон і паразы,
Свабоду карміць з далоні, Раздаць немаёмым запасы І выкінуць плэер “Sony”, І слухаць, як гойсае вецер, Што робіць падушны вопіс, Сьмерць – непісьменная лэдзі – Паставіць свой крыжык-подпіс. Закуты ў цяжар цела, Шукаеш таемныя дзьверы, Здаецца, патрэбна сьмеласьць, А досыць адной веры. Наперадзе вечнага часу, Дзе робяцца друзам выгоды, З апошняга хлеба запасу Ты корміш птушку свабоды. Алесь Аркуш
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |