RFE/RL |
Аўторак, 23 Cтудзеня 2001 |
Сёньня |
Сёньня А.Лукашэнка ізноў у Маскве. Назіральнікі адзначаюць, што ён пачаў езьдзіць туды надзвычай часта. Ужо напрыканцы мінулага візыту кіраўніка Беларусі было паведамлена, што ён прыедзе ў студзені зноў. Сур’ёзнай нагоды для прыезду няма, але гэта з пункту гледжаньня дзяржаўных справаў. З пункту гледжаньня асабістых інтарэсаў Лукашэнкі справы ёсьць. Напярэдадні прэыздэнцкіх выбараў у сваёй краіне Лукашэнка прыкладае намаганьні, каб прыйсьціся даспадобы новаму расейскаму кіраўніцтву і даць напамін аб сваёй рэпутацыі інтэгратара. У Маскве беларускі прэыздэнт атрымае яшчэ адну прэмію, якая нічога асаблівага не азначае, – “За единение православных народов”. Ён сустрэнецца са сьпікрам Дзярждумы Генадзем Селязьнёвым, з дыпляматамі, журналістамі. Аднак, расейскім назіральнікам візыт Лукашэнкі цікавы перш за ўсё з-за жорсткай рэакцыі лідэра Беларусі на затрыманьне ў Злучаных Штатах Паўла Барадзіна. Лукашэнка можа рабіць тыя заявы, аб якіх Уладзімер Пуцін і марыць ня можа. Толькі выйшаўшы з самалёту, Лукашэнка сказаў, што гатовы да любых крокаў і мае абавязак абараніць Барадзіна як прадстаўніка Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы. (Лукашэнка: ) “Барадзін зьяўляецца чыноўнікам нашага саюза. Я як старшыня і кіраўнік Вышэйшага савету абавязаны бараніць гэтага чалавека. Абавязаны”. Віталі Портнікаў, Масква
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |