RFE/RL |
Аўторак, 23 Cтудзеня 2001 |
Сёньня |
Увечары стала вядома, што А.Лукашэнка нечакана перарваў свой візыт у Маскву і выляцеў у Менск. Назіральнікі ў Расеі губляюцца ў здагадках, камэнтуючы скандальны ад’езд кіраўніка Беларусі з расейскай сталіцы. Візыт Лукашэнкі ў Маскву быў згорнуты. Прычынаў гэтаму можа быць некалькі, але, як кажуць, галоўная: заявы афіцыйнай Масквы ў справе Барадзіна рэзка дысансуюць з выказваньнямі Лукашэнкі. Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі “Адзінства” Барыс Грызлоў, а за ім і сакратар Рады Бясьпекі Расеі Сяргей Іваноў зьвялі канфлікт да юрыдычных аспэктаў, у той час як Лукашэнка працягваў настойваць на палітычных матывацыях. На цырымоніі ўручэньня Лукашэнку прэміі не было нікога з высокапастаўленых прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва: Крэмль праігнараваў той факт, што беларускі прэзыдэнт аб’ядноўвае праваслаўныя народы. І Лукашэнка паляцеў з Масквы ў сталіцу сваіх ілюзіяў. Віталі Портнікаў, Масква
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |