RFE/RL |
Серада, 17 Студзеня 2001 |
Сёньня: |
Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл ня здолела зацьвердзіць дакладнага мэханізму вылучэньня адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на сёлетнія прэзыдэнцкія выбары. Асобу кандыдата, верагодна, вызначыць Кангрэс дэмакратычных сіл, які адбудзецца ў сакавіку. Рыхтавацца да яго вырашылі пачаць ужо сёньня. Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады вырашылі запрасіць трох патэнцыйных кандыдатаў — спадарства Чыгіра, Домаша й Ганчарыка — на наступнае паседжаньне Рады, дзе яны, магчыма, падпішуць дэклярацыю пра супольныя дзеяньні пад час выбарчай кампаніі. Сябры Каардынацыйнай рады спадзяюцца, што да Кангрэсу ім удасца стварыць агульны перадвыбарчы блёк апазыцыйных партыяў і Фэдэрацыі прафсаюзаў. Каардынацыйная рада правядзе на наступным тыдні Круглы стол з удзелам усіх апазыцыйных цяперашнім уладам сілаў, каб узгадніць пазыцыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Альгерд Невяроўскі, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |