RFE/RL |
Пятніца, 12 Cтудзеня 2001 |
Сёньня |
Сёньня газэта “Наша Свабода” апублікавала лекарскае заключэньне псыхіятара Дзьмітрыя Шчыгельскага пра стан здароўя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. (Шчыгельскі: ) “Выстаўлены мной дыягназ “Умерана выражаная мазаічная псыхапатыя з перавагай рысаў параноіднага і дысацыяльнага разладу асобы” падпадае пад дзеяньне артыкула 7б загаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь №461 і прадугледжвае непрыдатнасьць да службы ў мірны час ва ўзброеных сілах у любой якасьці”. Тэкст заключэньня зьмешчаны ў Інтэрнэце, запісаны на аўдыё- і відэакасэтах на пачату сьнежня 2000 году. Падаем фрагмэнт запісу, які маецца ў распараджэньні рэдакцыі. (Шчыгельскі: ) “Сёньня, 4 сьнежня 2000 году, 12 гадзінаў 23 хвіліны, я, Шчыгельскі Дзьмітры Іванавіч, лекар-псыхіятар, які працаваў у Бабруйскім нэўралягічным аддзяленьні, хачу зрабіць наступную заяву. Сыходзячы з нормаў прафэсійнай этыкі і разуменьня лекарскага абавязку, лічу неабходным давесьці да ведама грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднай грамадзкасьці зьвесткі, якія сталі мне даступнымі ў выніку праведзенага мной дасьледаваньня, датычныя стану псыхічнага задароўя Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча”. У гэты момант лекар-псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі разам з сям’ёй знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Яшчэ адна цытата з заключэньня Шчыгельскага: “Знаходжаньне Лукашэнкі А.Г. на пасадзе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
уяўляе непасрэдную небясьпеку як для грамадзянаў рэспублікі, так і для
захаваньня міру і стабільнасьці ў рэгіёне. Гэта зьвязана з наяўнасьцю ў
ягонай структуры трывалых некарэгаваных звышкаштоўных ідэяў уласнай значнасьці,
якія абумоўліваюць гатоўнасьць да ўжываньня любых захадаў, накіраваных
на захаваньне і ўмацаваньне аднаасобнай улады”.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |