RFE/RL |
Пятніца, 12 Cтудзеня 2001 |
Сёньня |
Першы раз пытаньне пра псыхічную адэкватнасьць Аляксандра Лукашэнкі было афіцыйна ўзьнятае ў лютым 1995 году. Тады на паседжаньні Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Навумчык прапанаваў стварыць адмысловую парлямэнцкую камісію ў спараве дасьледаваньня псыхічнага здароў’я прэзыдэнта Лукашэнкі з удзелам лекараў. Прапанова Навумчыка была пастаўленая на галасаваньне і набрала рэкордную па тым часе для апазыцыі колькасьць галасоў – больш за 70. Аднак, паводле рэглямэнту Вярхоўнага Савету, гэтага было недастаткова для прыняцьця рашэньня, і камісія не была створаная. Тым ня менш, нават прэзыдэнцкая газэта “Советская Белоруссия” ў тыя
дні паведаміла пра гэтую падзею ў Вярхоўным Савеце.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |