RFE/RL |
Чацьвер, 11 Студзеня 2001 |
Сёньня: |
Менчукі будуць плаціць амаль удвая болей за таксі. Раней праезд каштаваў 250 рублёў за кілямэтр, а сёньня ж — 400. На прыпынках менскіх вуліцаў стаяць вялізныя чэргі з таксовак. Таксісты, марнуючы час ў чаканьні кліентаў, чытаюць часопісы ды паляць цыгарэты. Уладальнікі прыватных аўтамабіляў пакуль што бяруць з пасажыраў менш грошай, таму адразу склалі жорсткую канкурэнцыю гарадзкому таксапарку. Таксісты мяркуюць, што не абыдзецца без скарачэньняў, і нехта зь іх зробіцца беспрацоўным. Любоў Лунёва, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |