RFE/RL |
Чацьвер, 11 Студзеня 2001 |
Сёньня: |
(эфір 10 студзеня) 12 студзеня споўніцца 1,5 гады, як Гомельская рэгіянальная ўправа Камітэту ў змаганьні з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй правяла арышты кіраўнікоў мэдычнага інстытуту. Паводле беларускага заканадаўства, 1,5 гады — скрайні тэрмін утрыманьня пад вартай без судовага выраку. Тым ня менш, за кратамі дагэтуль знаходзіцца былы прарэктар інстытуту, падпалкоўнік мэдычнай службы Ўладзімер Раўкоў. Уладзімер Раўкоў першым трапіў за краты. Празь дзень у ізалятары апынуўся рэктар інстытуту, прафэсар Юры Бандажэўскі. У розны час там перабылі яшчэ трох выкладчыкаў. Сьледзтва высунула вэрсію, што ў інстытуце дзейнічала злачынная групоўка, якую нібыта ўзначальваў сам кіраўнік. Прафэсар Бандажэўскі не прызнаў абвінавачваньняў у хабарніцтве. Паўсталі на ягоную абарону — як доктара мэдычных навук, дасьледчыка чарнобыльскіх праблемаў — шматлікія міжнародныя навуковыя арганізацыі. Рэспубліканская пракуратура, што дасьледавала гэтую гучную справу, вымушаная была выпусьціць прафэсара Бандажэўскага пад падпіску пра нявыезд. На волі прафэсар, нават ня маючы лябараторыі, падрыхтаваў і выдаў дзьве
На працу прафэсар Бандажэўскі змог уладкавацца толькі ў менскім недзяржаўным інстытуце БелРАД, які ўзначальвае вядомы навуковец Васіль Несьцярэнка. Аднак нармальна працаваць Бандажэўскаму не давалі сьледчыя пракуратуры. Яны толькі напрыканцы мінулага году завершылі дасьледаваньне справы хабарніцтва ў мэдінстытуце. Паводле словаў старэйшага сьледчага па надзвычайных справах генпракуратуры Вячаслава Цераховіча, матэрыялы справы дасланыя ўжо ў Вайсковую калегію Вярхоўнага суду. Разгляд іх мяркуюць распачаць напрыканцы студзеня. З высунутымі абвінавачваньнямі азнаёміўся і прафэсар Бандажэўскі. Ён зрабіў выпіскі і зачытаў нашаму радыё: (Бандажэўскі: ) "Адрозна ад іншых асобаў, што прыцягваюцца да крымінальнай адказнасьці, Бандажэўскі ня меў непасрэдных кантактаў з бацькамі абітурыентаў, размоваў пра паступленьне іхных дзяцей у інстытут ня вёў, матэрыяльных узнагародаў ад іх не прымаў", — так, паводле словаў прафэсара, сказана ў абвінавачваньні. І далей: (Бандажэўскі: ) "Тым ня менш, сьледзтва, прааналізаваўшы ўсе здабытыя зьвесткі, прыйшло да высновы, што яны вартыя даверу і іх дастаткова, каб прад'явіць Бандажэўскаму абвінавачваньне", — засьведчыў сам Бандажэўскі. Як мяркуе прафэсар, за паўтара года сьледзтва дамаглося адно прафэсаравага абгавору з боку асобных супрацоўнікаў мэдінстытуту. Казімер Яноўскі, Гомель
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |