RFE/RL |
Аўторак, 9 Студзеня 2001 |
Сёньня: |
Зноў пад пагрозай закрыцьця апынулася прыватная друкарня “Мэджык”, дзе друкуюцца многія незалежныя беларускія выданьні — “Народная воля”, “Наша свабода”, “Белорусская деловая газета”. Сёньня апоўдні ў друкарні зьявіліся судовыя выканаўцы, якія пачалі працэдуру арышту апісанай раней маёмасьці. У гэты час судовыя выканаўцы яшчэ знаходзяцца ў памяшканьні друкарні, разам з кіраўніцтвам друкарні яны афармляюць неабходныя дакумэнты. Пакуль дакладна невядома, уся ці толькі нейкая частка маёмасьці “Мэджыку” будзе арыштаваная. Гэтак сама няясна, ці выйдуць заўтрашнія незалежныя газэты. А 17-й гадзіне дырэктар друкарні Юры Будзько заявіў па тэлефоне карэспандэнту Радыё Свабода: “Мяркую, заўтра газэты ўсё ж выйдуць, а вось што будзе далей — мне невядома”. Ад камэнтароў сп. Будзько адмовіўся, спаслаўшыся на занятасьць. Нагадаем: Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі месяц таму пастанавіў канфіскаваць маёмасьць друкарні “Мэджык” з прычыны стратаў, нібыта нанесеных дзяржаве Фондам Сорасу, якому, як палічыў суд, належала абсталяваньне друкарні. Кіраўніцтва “Мэджыку” заявіла пра сваю нязгоду з гэтым рашэньнем. Алег Груздзіловіч, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |