RFE/RL |
Панядзелак, 8 Cтудзеня 2001 |
Сёньня |
Наш палітычны аглядальнік Валеры Карбалевіч аналізуе вынікі страйку дробных прадпрымальнікаў. (Карбалевіч: ) “Мы маем дачыненьне са зьявай, ад якой нельга чакаць хуткіх вынікаў. Барацьба паміж прадпрымальнікамі і рэжымам будзе доўгай, перманентнай і цяжкай, таму што інтарэсы прадпрымальнікаў і інтарэсы рэжыму – супрацьлеглыя. Таму супярэчнасьці паміж імі – амаль антаганістычныя, і барацьба паміж імі будзе ісьці да таго часу, пакуль ня зьнікне адзін з бакоў, якія змагаюцца. Прадпрымальніцтва зьнішчыць нельга, яно будзе прарывацца і разьвівацца, як трава скрозь асфальт, а рэжым таксама пакуль дастаткова моцны. Таму барацьба будзе доўгая, і чакаць нейкіх вынікаў не выпадае. Улады ня могуць пайсьці на нейкія відавочныя статстукі прадпрымальнікам, паддацца ціску, таму што рэжым страціць твар, сапсуе імідж у вачах свайго электарату. Таму відавочна, што саступкі будуць выглядаць, як капітуляцыя перад нейкім клясавым ворагам. Таму саступкі будуць толькі частковыя. Адным з вынікаў можна лічыць факт, што адкладзенае прыняцьцё дэкрэту прэзыдэнта аб адзіным падатку, у якім прадугледжвалася падвышэньне фіксаваных ставак падатку амаль у 2-3 разы. Гэта можна лічыць нейкім вынікам. Але хачу яшчэ раз падкрэсьліць, што такіх вельмі хуткіх вынкіаў, выкананьня ўсіх патрабаваньняў прадпрымальнікаў чакаць не рэальна”. (Карэспандэнт: ) “Кіраўнік страйкавага камітэту Валеры Леванеўскі сказаў, што нягледзячы на ое, што патрабаваньні прадпрымальнікаў выкананныя не былі, страйк прайшоў выдатна і эфэктыўна. Ці падзяляеце Вы такую аптымістычную ацэнку акцыі?” (Карбалевіч: ) “Тое, што гэты страйк ахапіў большасьць прадпрымальнікаў, што сапраўды ён ахапіў большасьць беларускіх гарадоў, дзе працуюць прадпрымальнікі, – гэта сапраўды можна лічыць сыгналам аб арганізаванасьці гэтага сацыяльнага слою. Гэта сапраўды можна лічыць добрым вынікам, паказчыкам арганізаванасьці прадпрымальнікаў”. Гутарыла Вольга Караткевіч, Прага
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |