Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл пад час спатканьня з журналістамі паведаміў,
што ў часе нядаўняй яго сустрэчы з прэыздэнтам Аўстрыі Томасам Клесьцелем
у гутарцы аб пэрспэктывах эўрапейскага разьвіцьця апроч іншага была закранутая
беларуская тэма.
“Я распавёў кіраўніку Аўстрыі пра нядаўнюю сустрэчу з прадстаўнікамі
беларускай апазыцыі, пра сваю заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і выказаў
спадзяваньне, што ўжо сёлета сытуацыя мірным шляхам магла б вырашыцца да
лепшага,” – сказаў прэыздэнт Чэскай Рэспублікі, маючы на ўвазе будучыя
прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.
|