RFE/RL |
Пятніца, 13 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
У Беларусі ўпершыню выйграны судовы працэс супраць міліцыі за зьбіцьцё падчас палітычнай акцыі… Сёньня судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Валеры Есьман часткова задаволіў пазоў да міліцыі прадпрымальнікаў Генадзя Міронава і Алега Проніна, якія былі зьбітыя і затрыманыя міліцыяй 25 сакавіка, на Дзень волі. Зь Міністэрства ўнутраных справаў, паводле рашэньня судзьдзі, будзе спагнана 100 тысячаў беларускіх рублёў, па 50 тысячаў на карысьць кожнага пацярпелага. Раней пракуратура Беларусі адмовілася распачаць крымінальную справу паводле скаргаў гэтых грамадзянаў, але яны здолелі даказаць віну міліцыі праз суд шляхам грамадзянскага пазову. Судзьдзя Валеры Есьман, аднак, адмовіўся, вызначаць дакладных віноўнікаў зьбіцьця і незаконнага затрыманьня Генадзя Міронава і Алега Проніна. Алег Грузьдзіловіч, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |