RFE/RL |
Нядзеля, 1 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
Пра хаду мітынгу на пляцы Бангалёр расказвае Юры Сьвірко. (Сьвірко: ) “Мітынг адкрыў Вінцук Вячорка. Ён паведаміў, што беларуская міліцыя затрымала беларускіх коней, жывую Пагоню. Пасьля выступаў Станіслаў Шушкевіч. Ён параўнаў эканамічны стан у суседняй Літве і Беларусі. Першы сур’ёзны вуступ зрабіў Юры Хадыка, які пачаў яго словамі: “Вельмі сур’ёзная прычына прывяла нас сюды, на лепшую ў Эўропе балотную станцыю”. Хадыка сказаў, што ў гэтым няма нічога крыўднага, бо Беларусь – краіна балот. Хадыка сказаў, што чатыры вядомыя ўмовы міжнароднай супольнасьці ўладамі ня выкананыя, і таму ён заклікаў да байкоту выбараў”. (Караткевіч: ) “Ці раздавалі некія ўлёткі?” (Сьвірко: ) “Раздавалі ўлётку з заклікам да байкоту выбараў, раздавалі
спэцвыпуск газэты “Наша Свабода”, а яшчэ лідэр Лігі сэксуальных меншасьцяў
раздаваў свой новы бюлетэнь “Гей Паспаліты”.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |