RFE/RL |
Нядзеля, 1 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
Рэпартаж яшчэ аднаго нашага карэспандэнта на Маршы Свабоды-3. Калёна зрушылася ў накірунку вуліцы Сурганава і плошчы Бангалёр. Наш карэспандэнт рухаецца разам з маніфэстантамі. (Сьвірко: ) “Зараз у Менску 13:05. Вы, напэўна, чуеце, як калёна скандуе “Жыве Беларусь!”. Удзельнікі Маршу ідуць па вуліцы Сурганава. Наперадзе калёны людзі нясуць велізарны транспарант “Марш Свабоды”. Зьлева яго трымае Валеры Шчукін, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-скліканьня. Адразу за бел-чырвона-белым транспарантам з надпісам Freedom March – велізарны сьцяг Эўрапейскага Зьвязу, а таксама сьцягі ўсіх усходнеэўрапейскіх краінаў – Літвы, Латвіі, Эстоніі, Харватыі і г.д. Людзі альбо скандуюць “Жыве Беларусь”, альбо сьпяваюць беларускія песьні. Зараз мы набліжаемся да будынку Саюза журналістаў Беларусі. Недзе 1 кілямэтар застаўся да плошчы Бангалёр”. (Караткевіч: ) “Ці відаць сьцягі рэгіянальных прадстьаўніцтваў партыяў-удзельніцаў Маршу Свабоды-3?” (Сьвірко: ) “Тут ёсьць падстаўнікі рэгіёнаў, але іх сьцягі і транспаранты, напэўна, недзе ў сярэдзіне калёны. У кожным разе, асюль, з пачатку, іх ня бачна. Я бачу транспаранты, напрыклад, такія: контуры Беларусі і надпіс “Тут рускі фашызм”, “Свабоду Клімаву” па-расейску і транспарант “БНФ – гэта дастойнае жыцьцё”. (Караткевіч: ) “Як паводзяцца ворганы аховы парадку? На рашейшых акцыях было шмат міліцыянтаў…” (Сьвірко: ) “Пакуль што ўсё спакойна. Я бачыў толькі палкоўніка міліцыі Сяргея Саланца, які вёў прыяцельскія размовы з журналістамі газэты “Народная Воля”. Ён жа паведаміўз, што паводле афіцыйных зьвестак, колькасьць удзелнікаў зараз складае каля 3 тысяч чалавек. Арганізатары кажуць, што ў Маршы бярэ ўдзел 10 тысячаў”. Юры Сьвірко, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |