RFE/RL |
Нядзеля, 1 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
Мітынг на плошчы Бангалёр падыйшоў да завяршэньня. 14:35 паводле менскага часу. Зь месца мітынгу перадае Валер Каліноўскі. Побач зь ім Юры Хадыка. (Каліноўскі: ) “Марш Свабоды-3 прайшоў вельмі мірна і дысцыплінавана. У гэтым заслуга найперш арганізатараў, а таксама міліцыі. Праўда, адбыўся адзін інцыдэнт Міліцыя затрымала 5 коней, якія меліся ўвасабляць жывую Пагоню, на іх павінныя былі ехаць рыцары. На жаль, гэтага не адбылося. Зараз, як нам тлумачыць міліцыянт, гэтых коней пагрузілі ў спэцыяльную машыну і недзе адвезьлі. Іх давядзецца яшчэ вызваляць. Акрамя сёньняшняй акцыі праз тыдзень у 23-х гарадох Беларусі Марш Свабоды будзе мець працяг. Я зьявртаюся да старшыні аргкамітэту Марша Свабоды-3 прафэсара Хадыкі з пытаньнем, як ён ацэньвае вынікі і пэрспэктывы Маршу Свабоды ў Беларусі? (Хадыка: ) “Галоўнае, гэта тое, што мы пацьвердзілі сваю волю правесьці ў Беларусі, свабодныя, роўныя і справядлівыя выбары. Выбарчы фарс, які плянуецца Лукашэнкам на 15 кастрычніка, не адпавядае гэтым умовам і таму ня можа быць прызнаны міжнародным супольніцтвам. Зьвярнуць увагу міжнароднай супольнасьці на гэтую акалічнасьць – было адной з нашых мэтаў. Другой было тое, што, як сказаў вядучы мітынгу, стварыць спрыяльныя ўмовы для правядзеньня аналягічных акцыяў больш чым у 20 буйнейшых гарадох Беларусі. Гэта таксама вымушала ад нас максымальнай дысцыплінаванасьці, максымальнай прыгажосьці шэсьця, і, мне задаецца, што трэці Марш Свабоды быў у гэтым сэнсе найбольш выразным.” (Караткевіч: ) “Спадар Хадыка, мае калегі, якія працуюць на акцыі, ацэньваюць колькасьць удзельнікаў у 5-7 тысячаў, праваахоўчыя ворганы кажуць, што на вуліцы Менску выйшлі 3 тысячы чалавек. Арганізатары, наколькі ведама, гавораць пра 10-12 тысячаў чалавек. Дык усё ж, паводле апошніх дадзеных, колькі чалаваек прыйшло на Марш Свабоды-3?” (Хадыка: ) “Я думаю, што было ня менш за 15 тысячаў чалавек. Гэта можна
ацэньваць па плошчы, якая была занятая вельмі шчыльна згуртаваным народам
ля трыбуны. Такія лічбы, гэта заўсёдная гульня. Некалі гэта пачаў Яфрэм
Сакалоў, які стотысячны мітынг, які прымусіў яго зьняць шапку (гэта славуты
эпізод), назваў, хлусячы, 8-тысячным”.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |