(эфір 29 верасьня)
Учора праваабарончая арганізацыя Amnasty International заклікала
беларускія ўлады не дапусьціць паўтарэньня леташняга разгону Марша Свабоды.
У адмысловай заяве Міжнародная амністыя нагадвае пра затрыманьне больш
як 200 чалавек і зьбіцьцё людзей на Маршы Свабоды-1.
Праваабарончая арганізацыя заяўляе: “Тысячы беларусаў выйдуць на вуліцы
ў гэтую нядзелю пратэставаць супраць непапулярнай палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі
і парушэньняў правоў чалавека, якія працягваюцца. Улады павінныя прасачыць,
каб ніхто з удзельнікаў маршу ня быў затрыманы ці зьбіты за свае палітычныя
перакананьні. Усіх затрыманых ці рэпрэсаваных пад час гэтай акцыі Міжнародная
амністыя будзе лічыць вязьнямі сумленьня”.
|