RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер, 23 Лістапада 2000

Сёньня



Гандляры чатырох рынкаў Магілева далучыліся да аднадзённага агульнакраёвага страйку.

Папярэдне Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў Магілева распаўсюдзіў улётку, дзе заклікаў далучыцца да агульнакраёвай акцыі пратэсту. Менавіта тады ўлады абвесьцілі, што акцыя не адбудзецца, бо частка прадпрымальнікаў пажадае зарабіць грошы. Аднак некалькі тысячаў прадпрымальнікаў ня выйшлі на свае працоўныя месцы.

Як паведаміў лідэр Свабоднага прафсаюза прадпрымальнікаў Магілева Сяргей Фамін, некалькі гандляроў спрабавалі разгарнуць свае палаткі, але ж, калі пераканаліся, што ніхто з пакупнікоў ня прыйдзе, праз некаторы час сыйшлі са сваіх працоўных месцаў. У адрозьненьне ад сваіх калегаў прадпрымальнікі Магілеву заклікалі да абароны сваіх правоў на працоўныя месцы.

Паводле рашэньня гарадзкога выканаўчага камітэту, тыя хто гандлюе на стадыёне “Спартак”, да наступнага году павінны сысьці са сваіх працоўных месцаў на іншыя рынкі.

Алесь Сердзюкоў, Магілеў


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org