Ліст Усясьветнай асацыяцыі газэтаў і Ўсясьветнага форуму рэжактараў
на імя Аляксандра Лукашэнкі.
На мінулым тыдні, 15-га лістапада, Усясьветная асацыяцыя газэтаў, а
таксама Ўсясьветны форум рэдактараў накіравалі Аляксандру Лукашэнку ліст,
у якім выказалі сваю глыбокую занепакоенасьць узброеным нападам на офіс
незалежнай баранавіцкай газэты “ Шаг”. Ліст падпісалі прэзыдэнты гэтых
дзьвюх арганізацыяў: Роджэр Паркінсон і Рут дэ Акіно. У ім гаворыцца, што
відавочным матывам нападу не было каштоўнае тэхнічнае абсталяваньне, але
жаданьне спыніць публікацыю выданьня.
“Мы нагадваем Вам, што дзяржава абавязаная гарантаваць журналістам клімат,
у якім журналісты могуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі без атакаў
і запалохваньня. Мы заклікаем Вас паспрыяць расьследаваньню гэтага інцыдэнту
і прыцягненьню вінаватых да адказнасьці,” – напісалі на імя Аляксандра
Лукашэнкі прэзыдэнты Ўсясьветнай асацыяцыі газжтаў і Ўсясьветнага форуму
рэдактараў.
|