RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 14 Лістапада 2000

Сёньня



Мы зьвярнуліся да кіраўніцтва КНГ АБСЭ з прозьбай пракамэнтаваць факт затрыманьня міліцыяй больш як ста чалавек у Менску ў часе акцыі12 лістапада.

Намесьнік старшыні КНГ АБСЭ Мішэль Рывалье даслаў ліст у адказ, у якім гаворыцца (цытаты ў перакладзе з ангельскай мовы):

“Шкада, што не ўдалося дасягнуць кампрамісу паміж уладамі і моладзевымі арганізацыямі.

Кансультацыйна-маніторынгавая група будзе працягваць намаганьні ў паляпшэньні палітычнага клімату, што ўлучае павагу да правоў чалавека й вяршэнства закону. Ад мірнага вырашэньня гэтай справы залежыць будучыня краіны ў складзе Эўропы.”

Мішэль Рывалье,
намесьнік старшыні КНГ АБСЭ


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org