RFE/RL |
Аўторак, 14 Лістапада 2000 |
Сёньня |
Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэці Фітцпатрык накіравала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з падзеямі 12 лістапада ў Менску. У лісьце выказваюцца патрабаваньні да Лукашэнкі: - забясьпечыць, каб усе тыя, хто яшчэ знаходзіцца пад арыштам, былі вызваленыя, і ўсе абвінавачаньні супраць іх былі скасаваныя; - каб было праведзенае поўнае расьледваньне паведамленьняў пра жорсткія паводзіны міліцыі ў часе і пасьля акцыі пратэсту; - каб былі выкарыстаныя ўсе прадугледжаныя законам захады супраць міліцыянтаў, абвінавачаных у падобнай жорсткасьці; - каб былі зробленыя захады дзеля забесьпячэньня ў будучым канстытуцыйныга і прызнанага міжнароднай супольнасьцю права грамадзянаў удзельнічаць у мірных акцыях пратэсту. Кэці Фітцпатрык,
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |