RFE/RL |
Аўторак, 7 Лістапада 2000 |
Сёньня: |
Аб’яднанай Грамадзянскай партыі споўнілася пяць гадоў. Партыя моцных і інтэлігентных людзей дэмакратычнага мысьленьня ладзіць сваё сьвята не як традыцыйную партыйную акцыю з прамовамі й банкетам, а як капусьнік для ўсіх, у духу “шасьцідзясятнікаў”. На вечарыне сярод іншага будзе прэзэнтаваная папулярная маскоўская тэлепраграма “ИТОГО” зь Віктарам Шандаровічам ды Ігарам Ірценьевым. АГП паўстала ў выніку зьліцьця Грамадзянскай і Аб’яднанай дэмакратычнай партыяў. За гэты час АГП стала адной з самых уплывовых у палітычным жыцьці краіны сілаю. Сёньня паводле дадзеных незалежных сацыёлягаў за яе аддаюць галасы больш за 20 адсоткаў лідэраў грамадзкае думкі краіны. У барацьбе з рэжымам партыя панесла цяжкія страты: ня стала Генадзя Карпенкі, зьніклі бязь вестак Юры Захаранка й Віктар Ганчар, за кратамі — Віктар Кудзінаў і Андрэй Клімаў. І яшчэ — сотні пацярпелых ад уладаў сяброў партыі. Нашае радыё далучаецца да шматлікіх віншаваньняў, якія сёньня адрасуюцца Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Ягор Маёрчык, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |