RFE/RL |
Аўторак, 2 Траўня 2000 |
Сёньня |
Упершыню за час “Гарачай вясны-2000” у Магілеве міліцыянты так жорстка абыйшліся з журналістам. Зь Ігарам Ірхам, якія падае падрабязнасьці ўчорашняга свайго затрыманьня, гутарыць Аляксандар Сердзюкоў. (Сердзюкоў: ) “Ігар, з чаго пачынаўся гэты інцыдэнт, распавядзіце, калі ласка”. (Ірха: ) “Інцыдэнт распачаўся вельмі нечакана. Я рабіў сваю справу, я рабіў фотаздымкі натоўпу на Цэнтральнай плошчы, дзе адбываўся мітынг. У адзін здымак патрапіў міліцыянт, і калі ён заўважыў, што я раблю фотаздымкі, кінуўся да мяне і пачаўся інцыдэнт. Мне пачалі круціць рукі, нанесьлі пашкоджаньні мне і маёй фотакамеры”. (Сердзюкоў: ) “А пасьля?” (Ірха: ) “Я быў затрыманы, мяне пагрузілі ў варанок, і тут падыйшла мая жонка Марына, яна таксама супрацоўніца нашай газэты, і нас абодвух даставілі ў Цэнтральны РАУС. Адтуль праз паўгадзіны мяне адпусьцілі. Як адпусьцілі, я казаў, што ня трэба мяне адпускаць, я зьвярнуўся із заявай і тут мяне затрымалі паўторна. Пратрымалі яшчэ 3 гадзіны”. (Сердзюкоў: ) “Ігар, чым, на Вашую думку, абумоўлена абвінавачваньне адразу пасьля Вашага другога прыходу ў пастарунак?” (Ірха: ) “Я запатрабаваў накіраваньня на экспэртызу і тут пачалося – выклікалі таго міліцыянта, які мяне затрымліваў, быў складзены пратакол, я адмовіўся ставіць свой подпіс пад ім, і мне не прыходзіла ні позвы, нічога. Мы былі на экспэртызе, зьнялі пашкоджаньні, цяпер чакаем адказу”. Гутарыў Аляксандар Сердзюкоў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |