RFE/RL |
Серада, 15 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Звычайна беларусы Злучаных Штатаў Амэрыкі вельмі актыўна падтрымліваюць усе акцыі дэмакратычнай беларускай апазыцыі. Што ладзяць яны сёньня? У Амэрыцы яшчэ самая раніца. На жаль, сёньня, у сераду, 15-га сакавіка беларусы Ню Ёрку і Злучаных Штатаў не змаглі выйсьці на вуліцы сваіх гарадоў і падтрымаць “Марш Свабоды” ў Менску, таму што амэрыканцы вельмі цяжка працуюць у буднія дні, вельмі складана ўзяць свабодны дзень, як мы кажам “day-off”. Таму Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне вырашыла правесьці акцыю ў падтрымку “Маршу Свабоды – 2” у сыботу, 18-га сакавіка. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць каля будынку Арганізацыі Аб”яднаных Нацыяў. Гэта будзе дэманстрацыя. Спадзяемся, што вялікая. Таму што на гэтым тыдні клопаты актывістаў ськіраваныя на тое, каб знайсьці тут тканіну – белую і чырвоную, каб нашыць больш бел-чырвона-белых сьцягоў. Сьцягоў тут і так багата, але пастанавілі зрабіць больш маляўніча гэтае ўсё. Арганізатары спадзяюцца, што на дэманстрацыі будзе больш за 1000 чалавек.
Галоўныя лёзунгі дэманстрацыі – “Лукашэнку – у адстаўку!”, “За свабоду Беларусі!”, “За незалежнасьць Беларусі!”, “За дэмакратыю!” Галіна Прыгара, Ню Ёрк
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |