Сьвечка Свабоды запаленая ў Празе…
У гэтыя хвіліны акцыя салідарнасьці зь менскім Маршам Свабоды праходзіць
у сталіцы Чэхіі Празе. Беларусы, якія тут жывуць, а таксама шматлікія прыхільнікі
беларускай незалежнасьці і дэмакратыі запалілі сьвечкі свабоды і салідарнасьці.
Заўтра у парлямэнце Чэхіі, у Камітэце замежных справаў, абароны і бясьпекі
пройдуць слуханьні беларускага пытаньня – чэскія сэнатары будуць абмяркоўваць
праблемы правоў чалавека, дэмакратыі, свабоды прэсы ў Беларусі, а таксама
вынікі сёньняшнягя Маршу Свабоды. Рэпартаж з Сэнату ў нашай праграме заўтра.
|