RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 15 Сакавіка 2000

Сёньня



Несанкцыянаваны пікет у падтрымку “Маршу Свабоды – 2” адбыўся сёньня а 6.30 раніцай у Гомлі

5 жыхароў Гомлі, якія арганізавалі пікет, вырашылі не зьвяртацца да ўладаў па дазвол, бо, як яны патлумачылі, дазвол быў малаверагодным. Тым ня менш, пікет адбыўся.

Ён доўжыўся 30 хвілінаў і сотні месьцічаў, якія ў гэты час ехалі ўздоўж плошчы па вуліцы Савецкай на працу, ішлі да тралейбуйсных і аўтобусных прыпынкаў, пасьпелі прачытаць заклікі “Вызваліць палітзьняволеных!”, “Зрабіць слова ў Беларусі свабодным!”, “Выратаваць разьвіцьцё краіны як сувэрэннай дзяржавы!”

Да пікету пад”язджала міліцэйская “Волга”, але толькі прыпыніла рух і ад”ехала.

Марыя Шыманоўская, Гомель


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org